Вариант 1
Якутаў Уладзімір, нарадзіўся 05.11.1926 г. у вёсцы Ранькава Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1942-1944 гг. - у партызанскім атрадзе брыгады «Неуловимые». З 1944 г. - у дзеючай арміі. У 1945 г. быў паранены і дэмабілізаваны. У 1945-1946 гг. працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна. У 1946-1961 гг. у Летуве - сакратар Швенгіонеляйскага валаснога камітэта камсамола, інструктар, загадчык парткабінета райкама партыі. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). З 1961 г. працаваў у Менску адказным сакратаром таварыства «Веды» Ленінскага раёна, намеснікам дырэктара па культрабоце тэхнічнай навучальні №– 53, навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі пры ЦК КПБ. З 1973 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. З сакавіка 1990 г. - прэзідэнт культурна-творчай фірмы «Русь Белая». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1984 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Літаратурнай працай займаецца з 1962 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар кніг «А.Г.Червяков: Страницы биографии» (1978), «Н.М.Голодед: Страницы биографии» (1981), дакументальных аповесцей «Віхурны досвітак» (1983), «Всегда с Лениным» (нарысы, 1983), «Александр «Червяков» (1986), «Вровень с веком» (1989), «Приговор века» (1990).