Краткие содержания - белорусские писатели
-
Кандрат Крапіва
-
Хто смяецца апошнім
Хто смяецца апошнім
Кандрат Крапіва па-майстэрску выкарыстаў прыёмы і сродкі сатырычнага ўзнаўлення жыцця. Драматург шырока звяртаўся да падтэксту (ён прысутнічае ў рэпліках і заключным слове Левановіча ў другой карціне трэцяга акта; згадваючы мамантавую свінню і свінтуса грандыёзуса, партыйны сакратар гаворыць пра Гарлахвацкага), да іроніі, напрыклад, ацэнка Тулягам Гарлахвацкага ў першай карціне трэцяга акта, рэпліка Нічыпара ў заключнай сцэне і інш), да самахарактарыстык герояў (самараскрываецца ў п'есе Гарлахвацкі), да сітуацыі-непаразумення (выступленне Нічыпара пры абмеркаванні даклада) і г. д.