"Мужыцкая праўда"
...Працуе бацька цяжка на дзецеткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць, а цар, сабачая яго вера, як гэты воўк, закраўшыся, вяліць лавіці, у дубы скуці і гнаці ад радні далека... Забыці там трэба, што ёсць у нас наша бацькаўшчына, што ёсць у нас наша радня, а аддаці жыццё не за дабро і шчасце ўсіх, а за ліха і вечну няволю братоў нашых. Не, такога ліха, дзецюкі, і скаціна не знае...
За мужыцкую праўду стойце смела, усе разам, і калі хто захоча крыўдзіць вас, выцягаці рэкрута, то хто бы ён ні быў: ці то старшына, ці акружны, ці хоць сам губернатар, —
Яго вы яго навучыце мужыцкай рукою.
Яська-гаспадар з-пад Вільні
Дзецюкі!
Доўга маўчаў я, не казаў нічога, бо хацеў разгледзецца добра ды разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці ды сказаць, што нам цяпер рабіці. Ждаць моўчкі больш ужо не змога!.. Замест таго, штоб аддаць нашу зямельку, ды якую ж зямлю? Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужо на яе зарабілі ды заплацілі. За гэту зямлю цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Ды якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам ды судовым крывапіўцам... Цар абяцаў даць волю — ды не даў. Абяцаў не браць некрута — а цяпер ужо другога наказуе... А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі ды з косамі там, дзе дабіваюцца волі ды праўды... А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам.
Яська-гаспадар з-пад Вільні