Паэзія

Асаблівасці творчасці

Раннія вершы (цыклы «Акафіст», «Канон», 1648 г.) носяць павучальна-рэлігійны характар, напісаны ў традыцыях панегірычнай паэзіі. На пачатку творчага шляху пісаў на беларускай мове, але хутка звярнуўся да польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай. У Прадмове да «Рыфмологиона» С. Полацкі пісаў:

...Писах в начале по языку тому,
Иже свойственный бе моему дому.
Таже увидев много ползу быти,
Славенскому ся чистому учити.
Взях грамматику прилежах читати,
Бог же удобно даде ми ю знати...

Пад уплывам еўрапейскага барока С. Полацкі паступова набліжаўся да сацыяльна -філасофскіх і гістарычных праблем. Істотнае месца ў творчасці паэта займалі сатырычныя матывы, ён выкрываў кар'ерызм, прыстасавальніцтва, самазадаволенасць і іншыя заганы чалавека. У вершы «Стихи утешный к лицу единому» С. Полацкі з'едліва высмейваў самаўпэўненага Сямёна, які лічыць сябе самым разумным, моцным, багатым.

...Видете мене, как я муж отраден,
Возростом велик и умом изряден?
Кто ся со мною может поровнати,
Разве из мертвых Голиафу встати?
Ума излишком, аж негде девати, —
Купи кто хочет, а я рад продати.
Вся глава умом велми ся наткана,
А мозгу мало, что места не стало.
Временем сквозь нос разум вытекает,
Да Семен умен — языком приймает.

Адна бяда ў Сямёна — «злые люди женится не дали». Герой верша абяцае «праведно служити» таму, хто паспрыяе яму ажаніцца — «хлеб дармо ести и вино добре пити».

У канцы 70-х гг. С. Полацкі склаў два зборнікі паэзіі — «Вертоград многоцветный»» (увайшлі вершы грамадска-палітычнай, маральна-філасофскай, сямейна-бытавой тэматыкі) і «Рыфмологион» (уключаны патрыятычныя творы апошніх дзесяцігоддзяў).

У маскоўскі перыяд С. Полацкі стварыў на аснове біблейскіх сюжэтаў дзве п'есы — «Комедия притчи о блудном сыне» і «Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных».

С. Полацкі распрацоўваў новыя жанры і формы вершатворчасці, шырока выкарыстоўваў барочныя прыёмы пісьма (зрокава-графічны эфект, ускладнёныя метафары, гіперба-лы, алегорыі, сімвалы і інш.).