Паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе!» (2)
Самым вялікім па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца паэма «Кепска будзе!» Твор напісаны ў паслярэформенны час і адлюст-роўвае жыццё бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё бязрадаснае і гаротнае.
Сюжэт твора нескладаны. Аліндарка (так звалі хлопчыка) нарадзіўся ў «марце», і ўсё жыццё ў яго было скурожана: спачатку сіроц-тва, затым жыццё ў чужых людзей і, нарэш-це, — турма.
Аўтар незнарок піша, што яго герой нарадзіў-ся ў «марце». У аснове сюжэта ляжыць на-родная прыкмета: «Хто нарадзіўся ў марце, увесь век маяцца будзе». 3 гэтым звязвае сваё гаротнае і беспрасветнае становішча і сам ге-рой паэмы.
А чым кепска?— бо на марцы Я радзіўся (пост праўдзівы, Цяжкі месяц гаспадарцы. Як пражыў хто, — будзе жывы).
Думкі і меркаванні яго падмацоўваюцца і тым, што з мартам звязаны ўсе беды ў іх сям'і. Не вытрымаўшы цяжкага становішча і гола-ду, у марце памерла маці. Бацька Аліндаркі доўга плакаў і сумаваў, а пасля з гора распіўся і п'яны памёр пад плотам. Гэта таксама было ў марце.
Пасля смерці бацькі хлопчыка забрала да сябе цётка. Трохі падгадаваўшы, яна аддала Аліндарку чужому чалавеку, у якога не было сваіх дзяцей. Айчым быў добрым, спагадлі-вым чалавекам. Гадаваў і адносіўся да Алін-даркі, як да роднага. У вобразе гэтага чалаве-ка аўтар сцвярджае чалавечнасць, гуманізм — неад'емныя рысы народнага характару. Ня-гледзячы на цяжкае жыццё, людзі не трацілі свае чалавечыя якасці.
Нікому нічога дрэннага не зрабіўшы, Алін-дарка трапляе ў турму. Ф. Багушэвіч на дзіва праўдзіва і падрабязна апісаў гэтую ўстанову, яе рэжым і парадкі. Пры чытанні твора ства-раецца ўражанне, што мы разам з яе героямі прайшліся па турэмных калідорах, заглянулі ў пакоі для асуджаных.
Жыццё ў турме Аліндарка параўноўвае з жыццём птушкі, пасаджанай у клетку. Так, як птушка б'ецца аб сценкі клеткі, так хаце-лася біцца галавою аб турэмныя сцены наша-му герою. Аліндарку здавалася, што каб яму на волю — ён бы нават есці не хацеў. Галоўны герой паэмы ўпэўнены, што воля — галоўнае, што патрэбна чалавеку для шчасця.
Вуснамі Аліндаркі гаворыць сам Ф. Багу-шэвіч. Думкі і разважанні аб волі — думкі паэта. Толькі аўтар разумее крыху болей за свайго героя. Ён упэўнены, што не толькі март вінаваты ў нешчаслівым лёсе Аліндаркі — віна-вата грамадства, у якім Аліндарка жыве. Бо Аліндарка не адзіны, такіх гаротнікаў было шмат у кожнай тагачаснай беларускай вёсцы.