Тэматыка i асноўныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага становiшча беларускага сялянства. (1)
Францiшак Багушэвiч (Ф.Б.) нарадзiуся 9 сакавiка 1840г. у фальварку Свiраны, непадалеку ад Вiльнi, у шляхецкай сям’i. У 1846 г. Багушэвiчы пераехалi на Ашменчiчыну у фальварак Кушмены. Атрымаушы першапачатковую адукацыю дома, Б. затым вучыуся у Вiленскай губернскай гiмназii, якую скончыу у 1861 годзе. Навучанне было платнае. Была спроба набыць i вышэйшую адукацыю. У 1861г. ен паступае у Пецярбургскi унiверсiтэт на фiзiка-матыматычны факультэт, але выключаны за удзел у студэенцкiх хваляваннях. Вяртаецца на радзiму.
У 1863 прыняу актыуны удзел у паустаннi. Каб пазбегнуць праследвання, пакiдае радзiму. Едзе на Украiну, дзе паступае у Нежынскi юрiдычны лiцэй (заканчвае у 1868). З 1869 Ф.Б. працуе у розных судовых установах. Пачау пiсаць свае вершы яшчэ у Нежынскiм лiцэi, але займацца лiтар. дзейнасцю стау толькi пасля вяртання на Радзiму. Царызм праследавау паэзiю Б., таму тот быу вымушаны друкаваць свае творы за межамi Радзiмы.
У 1891г. у Кракаве пад псеуданiмам "Сымон Рэука з-пад Барысава” выйшау яго зборнiк "Смык беларускi". Два другiх яго зборнiкi "Беларуская скрыпачка” i "Беларускiя расказы” царская цензура не дапусцiла да друку. Аднак не толькi гэтыя зборнiкi, але i многiя iншыя творы Б. не былi надрукованы i бясследна згiнулi. Нягледзячы на забарону, творы Багушэвiча знаходзiлi дарогу да чытача. Яны распаусюджвалiся у рукапiсах, i падабалiся народу за праудзiвасць i народнасць.
Талент Б. багаты i разнастайны, ён выступау у лiтаратуры як паэт, празаiк i публiцыст. Творы Б., якiя дайшлi да нас, напiсаны пераважна у 80-90 гады. Гэта эпоха у гiсторыi Расii i Беларусi характэрная разгулам здрадай i абудженнем рабочага класа, якiя i паклалi глыбокi адбiтак на усю яго творчасць. Б. брау матерыял для сваiх творау з народн. жыцця. Жывая сувязь з народам, з вызваленчым рухам, з'яуляецца характэрнай рысай яго творчасцi. Моцна уплывала на яго творчасць руск. i украiнская лiтаратуры. Ён захапляуся байкамi Крылова, перакладау iх на бел. мову, цiкавiуся вальналюбiвай паэзiяй Лермантава.
Асноунай тэмай паэзi Багушэвiча з'яуляецца жыццё бел. сялянства. Паэт добра ведау настроi сялянства i праудзiва намалявау становiшча народа дарэформ. перыяду.
”Быу у чысцы". У гэтым вершы ён высмеяу царскiя рэформы, ускрыу iх анцiнародную сутнасць (тэма жыцця). Б. глыбока перажывау сацыяльную крыуду i абяздоленнасць народа. Тэме бязмернага народнага гора прысвяцiу адзiн з лепшых вершау "Гора". Гэты верш ён назвау песняй. Гора выступае у выглядзе жывой злой iстоты. Барацьба чалавека з апаноуваушым горам i складае змест вершаю Б. не толькi паказвае цяжкае становiшча бел. сялянства, але i указвае на прычыны яго беднасцi, якiя ён бачыць у грамадска-палiтычн. парадку таго часу ("Бог няроуна дзеле"). У радзе сваiх вершау Б. стварыу вобразы "новых паноу” (капiталiстау), ён малюе iх у сваiх вершах як бязлiтасных дражнiкау "У судзе". Ён ускрывае царскiх чыноунiкау, якiя жорстка прыгняталi народ, здеквалiся з яго.
У вершы "Не цурайся” паказаны вобраз селянiна, якi пачау задумвцца над сваiм жыццем i шукаць з яго выйсце. Верш пабудавны на сацыяльных кантрастах. Вобраз пана i мужыка падаюцца у форме супраць пастаулення (пан -- багаты адукаваны, мужык -- цемны, бедны).
Верш "Ахвяра” належыць да палiтычнай лiрыкi. У iм ён паказвае свае грамадскiя iдэалы. Паэт услауляе такiя парадкi, дзе няма прыгнету i эксплуатацi чалавека чалавекам. Кожны радок гучыць заклiкам да брацтва.
У сваiм першым творы, у "Прадмове” да зборнiка "Дудка беларуская”, Б. ставiу мэту -- будзiць павагу да сваей мовы, лiтаратуры, культуры, абудзiць нацыянальную свядомасць народа. ”Прадмова” -- глыбока патрыятычны твор. Б. выступае як патрыет Радзiмы. Ф.Б. выступау у бел. лiтаратуры як заснавальнiк крытычнага рэалiзму. (Рэалiзм -- творчы метад, якi патрабуе перш за усе праудзiвага паказу жыцця, адлюстравання яго такiм, якое яно есць). Рэалiзм Б. мае крытычны характар. Аб гэтым сведчаць яго творы у якiх iдзе размова пра народнае жыцце, пра белар. селянiна i яго прыгнятальнiкау. Б. надавау лiтаратуры вялiкае выхавауча-пераутваральнае значэнне. Паэзiя Б. давала праудзiвае уяуленне аб жыццi, абуджала пратэст, рэвалюцыянiзавала яго настроi i думкi. У творчасцi Б. можна вылучыць тры узаемазвязныя тэмы:
· крытыка паслярэформеннай капiталiстычнай рэчаiснасцi;
· паказ сацыяльнага становiшча сялянства;
· выяуленне патрыятычных настрояу i пачуццяу.
Паэзiю Б. вызначае глыбокае пранiкненне у сацыяльн. сутнасць з'яу жыцця. Творчасць паэта мела яскрава выражаны палiт. характар. Многiя вершы маюць публiцыстычны жанр: верш-прамова, верш-фельетон. Паэт-дэмакрат робiць галоуным героем сваiх вершау чалавека працы. Працоуны чалавек паказваецца у творах з сiмпатыяй i захапленнем. Ён -- герой жыцця, стваральнiк усяго лепшага, увасабленне справядлiвасцi, маральнасцi.
Верш "Ахвяра". Герой твора звяртаецца да бабулькi з просьбай памалiцца за яго. Галоунае, чаго ён жадае сабе -- "каб я панам нiколi не быу". Герой верша марыць самай высокай дабрачыннасцю -- жыць працай рук сваiх, самому араць сваю зямельку, жадае быць гуманным, справядлiвым, добрым сем'янiнам, бацькам для дзяцей.
Б. быу першым беларускiм народным паэтам. Iдэалы, якiмi кiравауся ён, мелi глыбока народны характар. Ён шырока выкарыстовау здабыткi бел. фальклора, мноiя творы напiсаны па матывах бел. казак, паданняу, песень. З творау Ф.Б., у якiх расказваеца пра жыцце народа, паустае яркi вобраз бел. селянiна. Раскрываецца ён урозных планах. Ён паказаны як ахвяра iснуючага несправядлiвага ладу жыцця, як iстота, над якой чыняцца страшэнныя здзекi. Мужыка усе ушчымляюць, крыудзяць. Б. гнеуна пратэстуе супраць такiх адносiн да мужыка. Ён падкрэслiвае думку, што мужык -- чалавек, якi заслугоувае самай высокай павагi, бо яго працай кормiцца свет, бо ён стваральнiк усiх матэрыяльных каштоунасцей на зямлi. Б. абараняе мужыка, сцвярджае думку аб яго высокiх маральных якасцях, паказвае як у мужыка паступова прачынаецца усведамленне сваей чалавечнай годнасцi.
Адным з самых яркiх творау, у якiм раскрываецца усведамленне селянiнам сваей чалавеч. годнасi, з'яуляецца верш "Не цурайся". У iм ён дае волю мужiку самому выказвацца пра усе тое, што набалела у яго душы. Верш напiсан у форме звароту селянiна да iнтылiгента-панiча, якi цураецца народа, не цiкавiцца яго жыццем. У голасе героя чуецца скарга на нядолю, просьба дапамагчы у бядзе, гнеуная абвiнавачванне паноу, высокае усведамленне чалавечага гонару. Селянiн не проста скардзiцца, ён выказвае патрабаванне лепшага жыцця, патрабуе асветы. Верш -- палемiчны, выкрывальны маналог.
Верш "Гора” -- пра гора-нядолю, якiя праследуюць селянiна. Куда б нi кiнуся ён -- нiяк не можа пазбыцца гора. Герой змагаецца з горам: кiдае яго у рэчку, у полымя i iнш. Але усе дарэмна. Простаму чалавеку-працаунiку у жыццы не пазбыцца гора. Пры усей безвыходнасцi становiшча у героя есць надзея, што яму удасца "заспявць вясела", "што вечна так не будзе". Памер Ф.Б. 15 красавiка 1900г., у Кумлянах.