Белорусские сочинения
-
Францішак Багушэвіч
-
Францішак Багушэвіч – публіцыст
Францішак Багушэвіч – публіцыст
Параўнальна мала пішацца пра публіцыстыку Францішка Багушэвіча. А гэта — адна з самых цікавых старонак яго мастацкай біяграфіі. З публіцыстыкі ён пачынаў як карэспандэнт польскага часопіса « Край », у якім супрацоўнічаў з 1885 да 1891 года. Публіцыстычныя творы і запачаткавалі ўсю наступную мастацкую дзейнасць аўтара.
Шасцігадовы перыяд працы ў часопісе прыпадае на жыццё ў Беларусі пасля ад'езду на Украіну і да самага выхаду ў свет першага зборніка паэзіі «Дудка беларуская» ў Кракаве. Раздзелы, дзе друкаваўся пачынальнік крытычнага рэалізму ў нашай нацыянальнай літаратуры, называліся « Лісты з правінцыі» і «Судовыя навіны». I першая, і другая назвы рубрык адпавядалі рэчаіснасці: паэт жыў у правінцыі, бо часопіс выдаваўся ў Пецярбургу, а сам аўтар вёў адвакацкую практыку.
Народным заступнікам раскрыўся Багушэвіч і ў сваёй публіцыстыцы. Жыў ён у Вільні, на вуліцы Коннай. Пад вокнамі яго вельмі часта стаялі сялянскія вазы яго кліентаў. Вядома, не турбавалі сціплыя вяскоўцы дарагога ім чалавека. А той чалавек жыў так бедна, што, каб ведалі, дапамаглі б хоць кавалкам сала. Во менавіта на гэты час прыпадае выказванне паэта, юрыста: «Матэрыяльная нястача наведвае мяне перыядычна, і цяпер я знаходжуся пад яе моцным уплывам». Гэтая «белая варона» сярод адвакатаў, якія ўмелі жыць і нажываліся на слязах народных, напісала заяву аб звальненні 20 мая 1898 года. Два гады заставаліся да смерці. Дарорлыя дзеці звалі свайго роднага бацьку, які падараваў ім жыццё, «хлапаманам». Гэта такое непрыняцце трэба было перажыць! « Хамуціус » Каліноўскі! «Хлапаман» Багушэвіч! А хто ж тыя, што стаялі над самымі светлымі, самымі шчырымі народнымі заступнікамі? Хто суддзі гэтых прарокаў народа? Мураўёвы-вешальнікі? А яшчэ хто? Ці ўвайшлі ў спіс лепшых сыноў нацыі тыя, хто цкаваў народнага заступніка?
Я не магу раўнадушна адносіцца да такіх фактаў біяграфіі пісьменнікаў. Тым болын, калі яны — чыстыя і сумленныя людзі. Бескарыслівыя сыны народа. Багушэвіч — сярод іх адзін з першых.
Звыш пяцідзесяці артыкулаў надрукаваў Багушэвіч у часопісе «Край». Клопатных, эмацыянальных, нераўнадушных. У іх пісалася: «сведкі, напрыклад, туляцца на брудных сходках або ў амаль разваленых сенцах, дзе няма як прысесці, кантора міравога суддзі часам месціцца пад шынком, а сама судовая зала (...) не змяшчае ўсіх выкліканых (штодзённа бывае ад 15 да 25 спраў)». Гэта пра царскі суд. Пра ўмовы, у якіх працавалі людзі, закліканыя адстойваць справядлівасць, караць вінаватых. З трывогай пісаў Багушэвіч і пра жорсткую помсту акалодачнаму, пасля смерці якога засталося 8 дзетак-сіротаў. Непакоіла яго і земляробства. Арэнда невялікага пляца зямлі, пісаў ён, кароткатэрміновая, часта перадаецца такая зямля з рук у рукі. А таму кожны чарговы арандатар не зацікаўлены ўкладваць у яе дадатковыя сродкі, надежным чынам угнойваць і апрацоўваць: «Арандатар не бачыць ніякай патрэбы паляпшаць гаспадарку, а проста выціскае з яе што можа». Многія артыкулы Багушэвіча звернутыя да будучыні, датычацца выхавання будучых пакаленняў. Так, пісьменнік адзначае, што маладое пакаленне выхоўваецца ў непавазе дарэчаў, «здабытыхцяжкай працай іх бацькоў і матак», што цяпер паўстала задача навучыць дзяцей «жыць ашчадна». Словы гэтыя вартыя ўвагі і сёння, наводзяць на роздум пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей. З іншых значных праблемаў, якія закрануў класік натай літаратуры ў сваіх артыкулах, асабліва хочацца адзначыць яго перажыванні наконт таго, што нядбала і нярупна адносяцца да зямлі гаспадары, не дбаюць пра будучыню, жывуць бягучым днём. З горыччу піша ён, што тут назіраецца нават адыход назад: «недагледжаныя адвеку сухія лясы параслі мохам, кармавыя травы выйшлі з ужытку і амаль... невядомыя». Турбавала таксама публіцыста Багушэвіча і экалогія: з трывогай адзначаў ён, што Вільня летам — найбруднейшы наконт санітарыі горад. Такім чынам, публіцыстыка Багушэвіча засведчыла яго дэмакратызм і чалавечнасць, прагу выправіць зло і абараніць дабро.