Белорусские сочинения
-
Францішак Багушэвіч
-
Думкі пра верш Ф. Багушэвіча «Бог не роўна дзеле»
Думкі пра верш Ф. Багушэвіча «Бог не роўна дзеле»
Францішак Багушэвіч вельмі востра адчуваў сацыяльную няроўнасць людзей і адстойваў права на годнае жыццё бедных і пакрыўджаных. Рабіў ён гэта ў час адвакацкай практыкі ў Вільні, калі да яго на прыём з’язджаліся сяляне з усёй Беларусі і звечара займалі чаргу. Матыў заступніцтва за просты люд з’яўляецца галоўным і ў яго паэзіі.
У вершы «Бог не роўна дзеле» сацыяльная пазіцыя аўтара вельмі выразная і заяўлена ўжо назвай твора: няроўнасць — удзел чалавецтва, дадзены звыш. Далей аўтар яскравымі прыкладамі з жыцця абгрунтоўвае і раскрывае гэтую думку, прычым прыклады аздабляе вобразамі-тропамі, «апранае» ў адметную слоўную вопратку:
Адзін ходзіць у саеце,
У золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай, велькі труд;
Весь, як рэшата, свіціцца,
Адны латы, адзін бруд!
Гэты хлеба і не знае,
Толькі мяса ды пірог,
I сабакам выкідае
Усё тое, што не змог.
А той хлеб жуе з мякінкай,
Хлебча квас ды лебяду,
Разам жывець і есць з свінкай,
3 канём разам п’е ваду.
Аўтар пачаў верш з апісання адзення — шыкоўнага ў пана і бруднага, у латках і дзюрках — у беднага, жытла — раскошнага ў багацея і дзіравай хаткі, у якой і куры, і свінні, і карова, і людзі, — у бедняка. Затым паказвае, як у мяккім, цёплым вагоне едзе багацей і пехатою з клункам паўзе мужык па зімовай дарозе. Запыняе ўвагу на тым, што багацей есць «толькі мяса ды пірог», а бедны — хлеб з мякінай.
Твор апісальны, а значыцца — эпічны, хоць і напісаны вершава най мовай. Паэт праз апісанне, паказ таго, што дзеецца ў рэальным жыцці, завуалявана выказвае свае адносіны да праблемы няроўнасці. Ад прамога выказвання ад свайго імя асабіста паэт ухіляецца. I ў такім «ухіленні» ў першую чаргу заключаецца сіла рэалістычнай паэзіі.
Асноўны мастацкі прыём, выкарыстаны Багушэвічам у творы, — супрацьпастаўленне (антанімія): золата з плеч да ног — анучача; хатаў многа — у сцяне дзюры; мяккі цёплы вагон — паўзе, з клункамі па дарозе; мяса ды пірог — квас, лебяда, хлеб з мякінкай,
Многія тропы (асабліва параўнанні) аўтарскія, надзвычай трапныя, маюць фальклорную «падпітку»: «увесь, як рэшата, свіціцца», «як кісель, дрыжыць жывот», «высахшы, як анлатак», «цянюсенькі, як той кнот», «ляціць, як віхар гоне».
Паэт выяўляе сябе ў вершы тонкім знаўцам народнай мовы, на-‘ родных звычаяў. Ужо загаловак сведчыць пра гэта: «Ног не роўна дзеле» — прымаўка, што бытуе сярод беларусаў з даўніх часоў. А чаго ватыя прастамоўі, выкарыстаныя ў вершы: «тут і грэх», «прэ дух», «паўзе», «на брух», «хлебны квас».
Верш напісаны чатырохстопным харэем — адным з самых пашыраных памераў у беларускай і рускай літаратурах XX стагоддзя, які па частотнасці ўжывання ідзе следам за чатырохстопным ямбам. Часцей за ўсё харэй выкарыстоўваўся ў песенным фальклоры. Звярнуўшыся да яго, Багушэвіч як бы паказаў свае прыхільныя адносіны да песеннай творчасці нашага народа.
3 іншых рыс майстэрства можна адзначыць удалае карыстанне паўторамі сэнсава значных слоў, тропаў, што дапамагае паэту выразней акрэсліць сваю гуманістычную пазіцыю. Асабліва выразна гэта відаць у канцы верша, дзе выкарыстаны ажно чатыры параўнанні, што па-рознаму характарызуюць багацея і бедняка:
Аднаму дзясяткі-служкі
Зарабляюць сотні сот; ;
Рукі ў яго, як падушкі,
Як кісель, дрыжыць жывот!
Другі ж сам, аж на дзясятак Працуючы, лье свой пот,
А высахшы, як аплатак,
Цянюсенькі, як той кнот.