Белорусские сочинения - Францішак Багушэвіч - Тэматыка i асноўныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага становiшча беларускага сялянства. (2)

Тэматыка i асноўныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага становiшча беларускага сялянства. (2)

Асноўнае месца ў творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, працавiты i руплiвы земляроб, жыве ў холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, называючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных сродкаў самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве ў мокрай яме", сялянскiмi рукамi ўзведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошаў нават на бiлет. Такая думка падкрэслiваецца ў вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роўна дзеле".

Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце ўласнай годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аўтар параўноўвае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю.

Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiх матерыяльных каштоўнасцей на зямлi.

Супраць здзекаў i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законаў i парадкаў выступае селянiн i ў вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа селянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды.

Iдэя справядлiрасцi, роўнасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ ваецца ў вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго:


Малiся ж, бабулька да Бога,

Каб я панам нiколi не быў:

Не жадаў бы нiколi чужога,

Свае дзела як трэба рабiў.


Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца ўсе са мае адмоўнае ў жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да нажывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва ўсiх адносiнах вышэйшы за паноў, з'яўляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэтага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоў, маральна чысты, не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.

Селянiн з'яўляецца галоўным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакутлiвае жыцце працоўнага чалавека, яго думкi i настроi Б. перадае ў форме на роднай песнi з паўторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе пазбавiцца ад гора: кiдае яго ў рэчку, у полымя-агонь, прывязвае ў лесе да пня, закопвае ў вялiкi роў, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца гора нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Праўда, сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з свайго гора, ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек.