Разуменне Францiшкам Багушэвiчам ролi мастацтва у жыццi народа. Думкi паэта аб роднай мове
Францiшак Багушэвiч - самая значная i яркая фiгура ў гiсторыi беларускай лiтаратуры парэформеннага часу. Iмя таленавiтага паэта, вясковага настаўнiка, удзельнiка паўстання 1863 г., судовага следчага i адваката стала першым у шэрагу iмена ў вялiкiх беларускiх нацыянальных паэтаў. Ен ведаў нялегкую долю беларускага сялянства i разумеў яе прычыны. Таму ў цэнтры ўвагi яго быў просты чалавек, селянiн-пакутнiк, якога абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоўваў лепшага жыцця. Адвакат па прафесii Ф.Багушэвiч i ў лiтаратуры стаў адвакатам - абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развiцце нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальнiка крытычнага рэалiзму ў беларускай лiтаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii.
У 1891 г. у Кракаве пад псеўданiмам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык беларускi" (пад псеўданiмам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкау Ф.Багушэвiч напiсаў прадмовы, у якiх гаварыў пра багатую гiсторыю i культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развiцце сваей мовы. Ен падкрэслiваў спрадвечнасць "нашай бацькавай мовы", якая такая ж "людская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i iншая якая". "Наша мова для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам ад бога даная". Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, абыякава ставiцца далесу свайго народа, яго культуры i традыцый. "Шмат было такiх народаў, што страцiлi наперш мову сваю так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусiм замерлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы голас у абарону роднага люду Ф.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народаў i iх моў.
Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт параўноўвае сваю творчасць з народным музычным i нструментам. Герой верша хоча зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала ў iх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей. Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павiнен складаць праўдзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную праўду i лес яго народа, але i шлях да лепшага жыцця.