Францішак Багушэвіч. Аналіз творчасці
Нарадзіўся ў фальварку Свіраны пад Вільняй у сям'і дробнага шляхціца. Скончыўшы Віленскую гімназію (1861), паступіў на фізіка -матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, аднак праз 2 месяцы быў еыключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Доцішкі. Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гг.: разам з братам Валяр'янам змагаўся ў атрадзе Л. Норбута і ў адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў пераехаць на Украіну. У1865 г. паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, пасля заканчэння якога працаваў судовым следчым на Украіне, у Расіі I Вільні. 3 1898 г. жыў у Кушлянах, дзе і памёр. Пахаваны недалёка ад гэтай вёскі, у Жупранах (зараз — Ашмянскі раён).
Сорак гадоў б'юся,
Ніяк не звярнуся,
Ніяк не натраплю
Вадзіцы хоць каплю,
Ды такой вадзіцы,
Ды э такой крыніцы,
Што, як хто нап'ецца,
Дык вольным стаецца.
Ф. Багушэвіч
Францішак Багушэвіч — самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускай літаратуры парэформеннага часу. Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 г., судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў. Ён ведаў нялёгкую долю беларускага сялянства і разумеў яе прычьшы. Таму ў цэнтры ўвагі яго быў просты чалавек, селянінпакутнік, якога абяздолілі, абдзялілі і які заслугоўваў лепшага жыцця. Адвакат па прафесіі, Ф. Багушэвіч і ў літаратуры стаў «адвакатам — абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры, ыовы» (А. Лойка). Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальніка крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лешпымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі.
У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская», а праз тры гады — зборнік «Смык беларускі» (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Да абодвух зборнікаў Ф. Багушэвіч напісаў прадмовы, у якіх гаварыў пра багатую гісторыю і культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй мовы. «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькаваЙ спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай», — такімі словамі пачынаецца прадмова да зборніка «Дудка беларуская». У ёй аўтар падкрэслівае спрадвечнасць бацькоўскай мовы, якая такая ж «людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая». «Наша мова для нас святая, — піша Ф. Багушэвіч, — бо яна нам ад Бога даная». Параўноўваючы Беларусь з «Булгарыяй, Харватыяй, ЧэхіяЙ» і іншымі краінамі, якія «маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя» кніжкі і газеты («і набожныя, і смешныя, і слёзныя»), паэт заўважае, што культурны чалавек павінен ведаць іншыя МОЕЫ, але найперш «трэба знаць сваю».
Ф. Багушэвіч лічыць нацыянальную мову найваж нейшай формай выяўлення духоўнасці народа. «Гавор ка, язык і ёсць адзежа душы», — сцвярджае дэмакрат злучаючы ў адно людскую душу і матчыну мову Аўтар, раскрываючы ў творах таямніцы душы проста га чалавека, яго імкненне да вольнасці, незалежнасці не хоча, каб душа беларуса стала чужой, падменнай. Паэт з гяевам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, абыякава ставіцца да лёсу свайго народа, яго культуры і традыцый. «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, — засцерагае паэт, — каб не ўмёрлі!» Уздымаючы голас у абарону роднага люду, Ф. Багушэвіч выказвае глыбокую павагу да іншых народаў і іх моў.
Зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» адкрываюцца вершамі «Мая дудка» і «Смык» — мастацкімі маніфестамі нацыянальнага адраджэння. У іх творчасць паэта параўноўваецца з ігрой на народных музычных інструментах. Герой верша «Мая дудка» хоча зрабіць дудку, якая б весяліла людзей, выклікала ў іх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо «бачыць» вакол сябе слёзы, стогны і плач людзей. Дудка «ад жалю, ад смутку» аказалася здатнай толькі да сумных песень, у якіх выразіла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павінен складаць праўдзівыя песні, якія б паказвалі не толькі гістарычную праўду і лёс народа, але і шлях да лепшага жыцця.
У вершы «Смык» Ф. Багушэвіч заклікае паэтаў не маўчаць, падаваць свой голас «па ўсёй зямлі, гдзе людзі жывуць, гдзе даўней жылі». Паэзія, якая камень ператварае «у жарству, пясок», павінна заклікаць людзей да нацыянальнага абуджэння.
Асноўнае месца ў творчасці Ф. Багушэвіча займае жыццё беларускага сялянства. Селянін, працавіты і руплівы земляроб, жыве ў холадзе і галечы. 3 яго здзекуюцца, называючы цёмным і дурным. Працай жа яго карыстаюцца іншыя, не пакідаючы стваральніку матэрыяльных даброт самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя палацы і касцёлы, сам жа ён «жыве ў мокрай яме», яго рукамі ўзведзены чыгункі, дарогі і масты, а сам ён не мае грошай нават на білет. Такая думка падкрэсліваецца ў вершах «Дурны мужык, як варона», «Бог не роўна дзеле», «Воўк і авечка».
Ф. Багушэвіч, абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуццё ўласнай годнасці, расце пратэст супраць несправядлівасці. Так, у вершы «Не цурайся» аўтар параўноўвае жыццё селяніна і паніча: іх знешні выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю.
На кашудю гллдзіш крьгвым вокам,
Што у хаце мне бабы пашылі,
Прапацела яна маім сокам,
Цэлы тыдэень яе не памылі...
А твая ж? як тоб снег, як папер,
I пацеў, хто 1 ткаў, і бяліў,
I хто шыў, і хто праў... а цяпер
Ты той пот на сябе узваліў.
Селяяін не толькі скардзіцца, але і патрабуе лепШага жыцця, бо ён — стваралыіік усіх матэрыяльных каштоўнасцей на зямлі.
Супраць здзекаў і прыгнёту, несправядлівасці царскіх законаў і парадкаў выступае селянін і ў вершы «У астрозе». За анішчэнне межавога слупа селяніна садзяць у астрог, але здзекі і пабоі не могуць зламаць Волі і імкненвя героя да свабоды.
Ідэя справядлівасці, роўнасці ва ўзаемаадносінах Паміж людзьмі выказваецца ў вершы «Ахвяра» — своеасаблівым маральным кодэксе селяніна, малітве, у якой спалучаюцца рэлігійныя пачаткі і шматвяковая народная мудрасць. Лірычны герой вервда звяртаецца да бабулі з просьбаб памаліцца за яго:
Маліся ж. бабулька, да Бога,
Каб я паяам ніколі не быў:
Не жадаў бы ніколі чужога,
Сваё дзела ян трэба рабіў.
Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыіруецца ўсё самае адмоўнае ў жыцці: амаральвасць, разбэшчацасць, сквапнасць, фанабэрыстасць, прага да нажывы, пагарда да слабейшых. Усё жыццё герой хоча быць толькі мужыком, бо ён ва ўсіх адносінах вышэйшы за паноў, з'яўляецца чалавекам у самым шырокім і прывабным значэнні гэтага слова: жыве сваёй працай, сам арэ сваю зямельку, любіць сваю радзіму і да канца ёй адданы, не квапіцца на чужое, перад меншымі ве дзярэ носа, паважае іншыя народы, прызнае людзей за братоў, маральна чысты, не гультай і не злодзей, не здраднік і не ц'яніца.
Такая ж думка падкрэсліваецца і ў йершы «Калыханка». Маці над калыскай пяе песню-калыханку свайму дзіцяці. Цэлы рой думак снуе ў яе галаве аб будучым сына. Марыць яна аб тым, як дарослы сын-паніч будзе частаваць яе «мядком сытным, блінком мякенькім падсітным, піражочкам і з начынкай, верашчачкай гарачынкай...» Але ў жыцці часта атрымлівалася не так: дзеці, «выходзячы» ў паны і становячыся інтэлігентамі, адракаліся ад сваіх маці, сваёй мовы і культуры, здраджвалі свайму народу. I ўжо іншыя думкі ўзнікаюць у маці: не хочацца ёй бачыць свайго сына «панам ці вялікім капітанам»:
Можа, будзеш калі панам
Ці вялікім капітанам,
Людцоў Божых будзеш біці,
Цяжка будэе ў свеце жыці,
Будуць клясці, як ліхога,
Прасіць смертанькі ад Бога...
Ой, не будзь ты леней панам,
Ні вялікім капітанам...
Селянін з'яўляецца галоўным героем і ў сатырычным вершы «Гора». Пакутлівае жыццё працоўнага чалавека, яго думкі і настроі Ф. Багушэвіч перадае у форме народнай песні з паўторам-рэфрэнам «Ой, гора ж маё!». Селянін спрабуе пазбавіцца ад гора: кідае яго ў рэчку, у полымя-агонь, прывязвае ў лесе да пня, закопвае ў вялікі роў, адвозіць у далёкую Амерыку. Але гора не пакідае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку ў несправядлівым грамадстве пазбыцца гора нельга. Да такой думкі прыходзіць паэт. Праўда, сам верш гучыць не песімістычна. Няшчасце селяніна — хутчэй эа ўсё насміханне з свайго гора, ад якога ніяк не можа пазбавіцца чалавек і якое ў той жа час не можа пазбавіць чалавека жыцця.