Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця ў апавяданнi Янкi Брыля "Галя". Асаблiвасцi прозы Янкi Брыля (1)
Апавяданне "Галя" (1953) напiсана у лiрычнай манеры. Гераiня нiкому не раскрывае сваей душы, якую трывожыць i мучыць балючы роздум пакутлiвае жаданне вярнуць каханне, якое у яе украла змрочная заходнебеларуская рэчаiснасць.
Галя -- працавiтая, прыгожая фiзiчна i духоуна, простая беларуская дзяучына, бедная парабчанка -- усiм сэрцам, усёй адданасцю першага пачуцця пакахала Сяргея. Але абставiны склалiся так, што Галя вымушана была выйсцi за нялюбага ёй чалавека. Жорсткая рэчаiснасць, цяжкiя умовы жыцця уварвалiся у лес дзяучыны, абакралi яе духоуна. Нарэшце людзi здабылi шчасце жыць на вольнай зямлi. Але душэуная рана жанчыны не гоiцца, бо, апрача агульнага шчасця, чалавеку парэбна яшчэ для гарманiчнага успрыняцця жыцця шчасце асабiстае.
З бязлiтаснай праудзiвасцю раскрывае пiсьменнiк нiкчэмны свет закаранелага уласнiка -- Хаменка. Стары Хаменак жыу для гумна. Хата i нават галава пад старым каупаком яму меньш патрэбны былi, чым гэта гумно. У ахвяру багаццю было прынесено усе -- здароуе, радасць, чалавечнасць. Уласнiк жыу паводле страшнага закону: "Не з'ясi, не зносiшь -- больш застанецца; меньш паспiш -- болей зробiш". Не збылiся яго мары. Прыйшло новае жыцце у заходнебеларускую веску.
Апавяданне разгортваецца у двух планах -- у мiнулым i у цяперашнiм часе. Яно багатае на розныя чалавечыя настроi i перажываннi. Вялiкае гора, якое Галя паспытала у сям'i Хамiнкау, адступае на другi план, калi яна успамiнае свайго любага Сяргея. Нiколi яна не забудзе, як ен разам са сваiмi дзяцькамi-крауцамi першы раз з'явiуся у iх весцы. Як першы раз пайшоу з ею танцаваць. Як яны горача адзiн аднаго пакахалi. Як ён разам з партызанамi заехау на хутар у час вайны. Як яе палiу сорам, што муж яе знарок адпусцiу бараду i адсежваецца у хаце, каб перабыць навалу. Цяпер Галя з сынам -- падлеткам i малой дачкой жыве на хутары адна. Муж за спекуляцыю трапiу у турму. Жанчына просiць старшыню калгаса, каб той памог пераехаць у веску. Многа гора перажыла яна у той урослай у зямлю хаце з маленькiмi вокнамi i пабiтай мохам страхой.
Ёсць у Галi i шчасце -- яна не нарадуецца з дзяцей. Антось – памошнiк у працы -- ходзiць у калгасе пастушком, а у жнiво памагае малацiць. Асаблiва цешыць Сонечка. Як песня без слоу, урываецца у апавяданне гул трактара. Многа гаварыць гэтый гул сэрцу Галi, многа радасцi. Там, за ваколiцай арэ яе каханы, яе самае жаданае шчасце -- Сяргей. Каб можна было пабегчы да яго i раскрыць усю сваю душу. Але не пабяжыш -- столькi пражыта i перажыта. Дый цi ведае ён, што Галя цэлую ноч не спiць, молiць i просiць лёс, каб ён вярнуу ёй першае i адзiнае яе каханне. Жанчына нiкому не расказвае, не раскрывае сваю душу. Праходзiць немалы прамежутак жыцця Галi. Многа было у яе гора. Але тое мiнулася. Яна жыве, ук усе людзi. Смутак яе вылiкi, але у той жа час светлы.
Асаблiвасцi лiрычнай прозы Я.Б. можна паказаць на яе адрозненне ад творау эпiчных. Пра яе адметныя рысы мы мяркуем па адносiнах аутара да падзей i чалавеч. характарау, пра якiя ён апавядае. У эпiчным творы аутар не прысутнiчае як асоба са сваiмi эмоцыямi. У лiрычнай прозе, наадварот, аутар сам умешваецца у падзеi, дае iм сваю ацэнку, спавядаецца перад чытачом у сваiх пачуццях, дзелiцца з iм думкамi. Характэрная адзнака прозы Я. Б. У тым, што ён аддае перавагу не самой падзеi, а таму, як гэту падзею перажывае чалавек, якiя буры яна выклiкае у яго душы.