Белорусские сочинения
-
Янка Брыль
-
Водгук на апавяданне Янкі Брыля "Родная прыгажосць"

Янка Брыль — аўтар шматлікіх лірычных апавяданняў і мініяцюр, насычаных глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці. Сярод іх вылучаецца апавяданне «Родная прыгажосць». Мініяцюра гэта незвычайная, своеасаблівая, яна прасякнута пачуццямі і перажываннямі аўтара. Мы разам з Янкам Брылём задумваемся аб прызначэнні чалавека, сэнсе жыцця, аб вечнасці і сучаснасці.
На маю думку, Я. Брыль у сваім апавяданні сцвярджае, што ў жыцці заўсёды спалучаецца як «вечнае» — тыя паняцці, што непадуладны часу, нязменныя з веку ў век, так і «сучаснасць» — для кожнага часу свая, са сваімі праблемамі, радасцямі і перажываннямі, драмамі і трагедыямі, уласным бачаннем свету.
«Вечнае» для пісьменніка — «гаючая, родная прыгажосць», якая творыцца і падтрымліваецца чалавекам, яго стваральнай працай і унікальнай здольнасцю памятаць усё да драбніц. Сапраўды, чалавек жыве не толькі сённяшнім днём, але і днём учарашнім, марамі, надзеямі, планамі.
Вось і ў гэтым апавяданні аўтар з цеплынёй і павагай прыгадвае звычайную сялянскую кузню, якая ў гады вайны плённа працавала на кавалёву сям'ю і на партызан. Яна па-ранейшаму «гудзе горнам і звоніць кавадлам», дапамагае адбудоўвацца вёсцы, якая «яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупацыйных пажараў».
Я думаю, што менавіта вось такую самаадданую працу і лічыць Я. Брыль адной з тых праяў жыцця, што складаюць вечнасць. Неяк непрыкметна думкі аўтара бяруць іншы кірунак. На памяць прыходзіць дзяцінства «з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў», і на душы ад такіх успамінаў становіцца светла і радасна. Весела ззяючая «вясёлка, як сімвал ціхага жыцця», «басаногія пастушкі і дамавіты пах торфу» — усё гэта дапамагае ўспомніць свае нялёгкае, багатае на перажыванні маленства.
Малюнкі дзяцінства паўстаюць перад вачыма праз шмат гадоў. У знаёмым яшчэ з ваенных гадоў лазняку ён бачыць «крыўдна, недаравальна запусцелыя партызанскія могілкі...», якія выклікаюць у яго сэрцы пякучы боль. Яны быццам папрок за людскую нядбаласць, абыякавасць да памяці тых, хто загінуў у вайну, хто сваімі жыццямі заплаціў за наш сённяшні дзень. Мы забываем святыя традыцыі нашых продкаў, якія заўсёды шанавалі памяць блізкіх ім людзей. Аўтар прымушае нас задумацца, паразважаць над гэтым. Хто можа гарантаваць, што нашы нашчадкі будуць лепш адносіцца да нашых магіл, чым мы сёння да магіл сваіх родных?
Але жыццё не спыняе сваей плыні, і доказам гэтага з'яўляецца вобраз бусловай самкі, якая занята руплівай працай, вечным к лопатам усяго жывога — пра сваіх нашчадкаў. «Век жыві — век будуйся», — у гэтай простай фразе выказаны вечны закон жыцця, цудадзейная сіла «вечнага і сучаснага».
Янка Брыль сродкамі мастацкага слова гаворыць пра сапраўднае прызначэнне чалавека — берагчы, шанаваць, ахоўваць тое, што засталося нам у спадчыну, каб перадаць сваім нашчадкам. Зямля — не толькі прастора, дзе мы жывём, працуем, думаем, але і крыніца духоўнага багацця, месца, дзе віруе жыццё і просіцца прадоўжыць яго на стагоддзі.