Белорусские сочинения
-
Янка Брыль
-
Найлепшыя дарадцы і выхавацелі Даніка Мальца (па твору Янкі Брыля "Сірочы хлеб")

Данік Малец— галоўны герой аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб». Хлопчык рана застаўся сіратой. Яго бацька загінуў на вайне. Данікава маці, адна з бедных сялянак вёскі, вымушана ўвесь час працаваць на заможных сялян і паноў. Даніку заўсёды прыходзілася разлічваць толькі на самога сябе. I ўсё ж такі Даніку пашчасціла: на яго жыццёвым шляху сустрэліся цудоўныя людзі: пані Мар'я і Мікола Кужалевіч.
Мікола Кужалевіч быў старэйшым за Даніка, але хлопчык лічыў яго сваім сябрам. Мікола абараняў Даніка ад ворагаў Палуянчыкаў, адкрываў яму свет беларускага друкаванага слова, абуджаў нацыянальную годнасць. Мікола Кужалевіч пазнаёміў Даніка з творчасцю выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Купалы, навучыў хлопчыка чытаць па-беларуску. Данік стараўся ва ўсім быць падобным на свайго настаўніка. У школе ён аб'ядноўвае вучняў з бедных сем'яў, стараецца ім дапамагчы. Усё гэта дзякуючы ўрокам Міколы Кужалевіча.
Другім старэйшым дарадцам, выхавацелем і сябрам была польская настаўніца пані Мар'я. Яна вельмі любіла дзяцей, не дзяліла іх на польскіх і беларускіх, багатых і бедных. Пані Мар'я была сапраўдным педагогам, ніколі не крычала на дзяцей, старалася іх зразумець, дапамагчы ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Данік лічыў пані Мар'ю сваёй другой маці. Яна выхоўвала Даніка і іншых вучняў дабрынёй, любоўю. Пані Мар'я імкнецца выхоўваць у сваіх вучняў справядлівасць, шчырасць, пачуццё ўласнай годнасці, сцвердзіць веру ў чалавека і яго талент. Настаўніца чытае сваім вучням лепшыя творы беларускіх і польскіх пісьменнікаў: Цёткі, Б.Пруса. Яна не апраўдвае сваіх суайчыннікаў, якія прыгнятаюць і здзекваюцца з беларусаў, ёй за іх сорамна. Пані Мар'я стараецца паказаць, што і палякі ёсць розныя. Працоўны люд Полыпчы такі ж бяспраўны, як і беларускі.
Пані Мар'я і Мікола Кужалевіч дапамаглі Даніку сфарміравацца як асобе. Яны заўважылі адоранасць хлопчыка, імкнуліся падтрымаць у ім цікавасць да пошукаў жыццёвай праўды і разам з тым аберагалі яго ад несправядлівасці і жахлівых праяў свету.