Белорусские сочинения
-
Янка Брыль
-
Сталенне Даніка Мальца (па аповесці Янкі Брыля "Сірочы хлеб")

Аповесць Янкі Брыля «Сірочы хлеб» пачынаецца і заканчваецца тым, што Данік Малец пасе статак: у пачатку твора — свіней, затым кароў, сваю і чужых, у канцы — працуе падпаскам у пана. Здаецца, эамкнулася кола для сына ўдавы з былой Заходняй Беларусі. Але гэта не так.
У пачатку аповесці Даніку было ўсяго сем гадоў. Ён па-дзіцячы глядзіць на свет і жыве сваімі дзіцячымі радасцямі і засмучэннямі. Хлопчыку радасна бегаць па дажджавых лужынах, збіраць на лузе лотаць, купацца ў Нёмане, лавіць печкуроў, гайдацца на маладых бярозках. Крыўдна, а часам горка і балюча, калі цябе дражняць, асабліва жабраком. Іншы раз можна пацярпець, але найчасцей трэба не даваць сябе ў крыўду, адбівацца, а часам уцякаць плачучы і клікаць на дапамогу маці.
Даніку вельмі хочацца ў школу. Яна вабіць хлопчыка новым незнаёмым светам, якім жывуць старэйшыя вучні, а япгчэ вельмі карціць абуць новыя бліскучыя боцікі (першыя ў жыцці!), што мама купіла да школы.
У канцы адовесці Даніку дванаццаць гадоў. Ён вучыцца ў сямігодцы і сярод аднакласнікаў вылучаецца асаблівымі здольнасцямі да навукі. Хлопец не толькі вырас, але і пасталеў. Ён не можа мірыцца з тым, што ў школе дзеці вучадца на чужой мове, што багатыя яго аднакласнікі насміхаюцца з беднасці, нястач іншых. У Даніку абудзілася пачуццё чалавечай годнасці і нацыянальнай гордасці. Свае перакананні, ідэалы ён адстойвае вельмі актыўна, не гнецца і не прыніжаецца перад тымі, хто мае багацце і ўладу.
Вялікі ўплыў на Даніка аказалі ўмовы жыцця, а таксама дарослыя. Яму пашчасціла сустрэцца з цудоўнымі настаўнікамі: вясковым чалавекам Міколам Кужалевічам і польскай настаўніцай пані Мар'яй. Першы адкрыў Даніку сілу і моц еднасці, братэрства працоўных, гаварыў пра нацыянальную годнасць беларусаў. Другая абудзіла любоў і павагу да польскага народа, паказала Даніку працоўную Полыычу, багацце яе літаратуры і мовы. Прайшоў час — і ўжо сам Малец гуртаваў вакол сябе аднакласнікаў, дзяцей беднаты, каб трымаліся адзін аднаго.
Мікола Кужалевіч дапамог адчуць Даніку хараство беларускага друкаванага слова. І галоўны герой аповесці сам стаў вучыць сваіх равеснікаў чытаць на роднай мове. Хлопец многа думаў, аналізаваў убачанае і пачутае, шукаў адказы на пытанні, якія ставіла перад ім жыццё. Таму ў канцы аповесці Данік — не проста хлопчык, а асоба, у якой ёсць уласныя ідэалы і здольнасці іх ажыццявіць.