Янка Брыль. Аналіз творчасці
Нарадзіуся Янка (Іван Антонавіч) Брыль 4 жніўня 1917 г, у г. Адэсе ў сям'і чыгуначніка. У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (в. Загора Карэліцкага рае'на). Скончыўшы польскую сямігодку, працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. Служыў у польскай арміі, пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, адкуль уцёк восенню 1941 г. Быў партызанскім сувязным, разведчыкам, рэдактарам падпольнай газеты «Сцяг свабоды» і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». 3 кастрычніка 1944 г. жыве ў Мінску. Працаваў у рэдакцыях часопісаў «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, праўленні Саюза пісьменнікаў. У 1981 г. прысуджана званне народнага пісьменніка Беларусі.
Янку Брыля часта называюць лірыкам, апавядальнікам, паэтам, субяседнікам, кніжнікам, вязнем цытат, мэтрам. Гэта мастак са своеасаблівым успрыманнем рэчаіснасці, свету, чалавека. Творчасць яго вызначаецца глыбінёй зместу, лірызмам, праўдзівасцю, завостранай публіцыстычнасцю, багаццем жанраў. Асноўнай стыхіяй пісьменніка з'яўляецца лірычная проза. Ён — аўтар вядомых чытачу апавяданняў, аповесцей, раманаў, лірычных запісаў, дарожных нататак, эсэ. Даволі шырокае прызнанне атрымалі лірыка-філасофскія мініяцюры ці абразкі Я. Брыля (зборнікі «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Сёння і памяць», «На сцежцы — дзеці», «Пішу як жыву»), у якіх перадаюцца пачуцці, уражанні, асацыяцыі, назіранні, роздумы аўтара, яго выказванні аб людзях і свеце, аб надзённым і вечным.
У творах першых пасляваенных дзесяцігоддзяў Я. Брыль асэнсоўвае праблемы развіцця заходнебеларускай вёскі, выкрывае ўласніцкі свет людзей, сцвярджае маральныя каштоўнасці чалавека. У адным з .ранніх апавяданняў «Марыля» пісьменнік асуджае бесчалавечнасць і ўласніцтва вясковых багацеяў Жукоў.
У цэнтры апавядання — нялёгкае жыццё і трагічная смерць Марылі. Стаўшы нявесткай у сям'і Жукоў, сірата з далёкай вёскі зведала ганьбу, папрокі, пабоі, непасільную працу. «Без пары нарадзіўшы малое», Марыля памерла. Пасля смерці нявесткі Жукі распачалі суд з Мікітам (братам Марылі) за зямлю — паўтары дзесяціны Марылінага пасагу. Падкупіўшы лжывых сведкаў (Чыжэўскага, Лустача, Антося Гаваку), кулак адсудзіў зямлю ў бедняка. Такі фінал апавядання гучыць як абвінавачанне свету ўласніцтва, як выкрыццё звярынай прагі да нажывы.
Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвяціў Я. Брыль зборнікі «Нёманскія казакі», «Ты мой лепшы друг», «Надпіс на зрубе», раман «Птушкі і гнёзды». У апавяданні «Маці» расказваецца пра сціплую і мужную беларускую жанчыну-маці. Шмат гора зведала яна на сваім вяку: парабкоўства, смерць мужа, вайну, трывогу за сыноў Уладзіка, Сцяпана і Васіля.
У хаце маці ў вайну знайшлі кавалак хлеба, шклянку малака і мацярынскую пяшчоту байцы, што ўцяклі з фашысцкага лагера. За гэты ўчынак маці расплачваецца жыццём. Ідучы «ад роднай хаты да свежай ямы ў лапухах», яна думае не пра сябе і не пра непазбежнасць смерці. Маці моліцца за сыноў, і за сваіх, і за чужых.
Дзеянне ў апавяданні «Метепіо тогі» адбываецца ў 1943 г. На адным з перагонаў Беларускай чыгункі ўзарваўся фашысцкі эшалон. Праз дзень карнікі сагналі жыхароў адной з навакольных вёсак у адрыну і спалілі. Ад смерці мог бы ўратавацца стары вясковы пячнік, якога пазнаў зондэрфюрэр (пячнік некалі ўдала змайстраваў у камендатуры пліту і галанку). Але ён не прыняў выратавання, просячы вызвалення з адрыны «ўсіх добрых людэей». «I ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. I ён жыве», — такімі жыццесцвярджальнымі словамі заканчваецца апавяданне.
Апавяданне «Галя» напісана ў 1953 г. Пачынаецца яно з апісання былога хутара, дзе жыве Галя з дзецьмі (сынам Антосем і дачкой Сонечкай). Пад гул трактара на калгасным полі гераіня з жалем і болем успамінае сваё мінулае жыццё. Калісьці была яна шчаслівай, кахала Сярожу. Праўда, шчасце гэта было нядоўгім: каханага за рэвалюцыйную дзейнасць пасадзілі ў турму, а лёс прымусіў яе пайсці замуж за багатага Міколу Хамёнка. Пакутлівым было жыццё Талі ў доме кулака-хутараніна, дзе ўсе жылі «для гумна». Пасля смерці свёкра і свекрыві гаспадарыць на хутары стаў Мікола, якому генетычна пёрадаліся вечная панурасць, незадаволенасць жыццём і сквапнасць. У гады вайны ён «захварэў» («прастрэлілі троху руку») і адсядэеўся дома, спекулюючы самагонам. У канцы апавядання Галя вырашае назаўсёды пакінуць ненавісны хамёнкаўскі хутар, што засланіў ад яе вольны свет, змяніць прозвішча і пачаць новае жыццё. У душы жанчыны яшчэ не згасла надзея на шчасце, на новую сустрэчу з Сяргеем. Гісторыя спакутаванай душы Галі і яе нязгаснага пачуцця да Сяргея раскрывае драматызм часу, калі разбураліся каноны старога жыцця і нараджаліся новыя прынцыпы маралі, дабраты, чалавечнасці.