Белорусские сочинения
-
Віцэнт Дунін-Марцінкевіч
-
"Ідылія" — твор, які мае рысы літаратуры рамантызму i сентыменталізму (па твору Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Ідылія")

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — гэта галоўны і найбольш яркі прадстаўнік беларускай літаратуры эпохі Асветніцтва і рамантызму. Ён пачынае сваю дзейнасць у цяжкія для Беларусі гадзіны: калі строга забаранялася не тое што пісаць, але і гаварыць нешта па-беларуску. Аднак В.Дунін-Марцінкевіч не толькі пісаў на беларускай мове, для беларусаў, але і пакінуў пасля сябе ў беларускай літаратуры значны след.
Творы яго з'яўляюцца як бы сінтэтычнымі, таму што ўбіраюць у сябе рысы некалькіх літаратурных напрамкаў — рамантызму і сентыменталізму. Напрыклад, калі браць яго оперу «Ідылія» , то можна заўважыць прыкметы Асветніцтва, сентыменталізму, рэалізму і рамантызму. Аналагічных твораў у беларускай літаратуры таго часу няма. Нават самі жанры, у якіх былі напісаны яго творы, з'яўляліся новымі для нашай літаратуры. Яго фарс-вадэвіль «Залёты», опера «Ідылія» — гэта ўсё новыя формы, якія ўпершыню выкарыстоўвае толькі В.Дунін-Марцінкевіч.
Таксама нельга не адзначыць яго выключную ролю ў заснаванні беларускай оперы, першай з якіх з'яўлялася менавіта опера «Ідылія». Прычым нельга сказаць, што яго творы заключалі ў сабе глыбокі філасофскі сэнс. Наадварот, яны, асабліва ў ранняй творчасці, як «Ідылія», былі лёгкімі і простымі па зместу. Так адбывалася таму, што Дунін-Марцінкевіч, па-першае, быў рамантыкам, а для іх характерны адыход ад рэальнасці, ад шэрага паўсядзённага жыцця. А па-другое, творы свае ён накіроўваў перш за ўсё простаму народу. I таму многія яго творы нейкія «саладкаватыя», многія з добрым канцом, заўсёды простыя і зразумелыя.
Асновай жа твораў Дуніна-Марцінкевіча быў перш за ўсё беларускі фальклор, вельмі багаты і разнастайны. Гэта яго «бяздонны калодзеж», з якога ён чэрпае сваё натхненне і новыя вобразы.
У вобразах сялян Навума і Ціта з «Ідыліі» пісьменнік скарыстаў некаторыя элементы фальклору — прыказкі, прымаўкі. Сяляне ненавідзяць жорсткага пана Лятальскага і рэзка гавораць аб ім. «Знаеш прыгаворку, — звяртаецца Навум да Ціта, — чаго ж бы плакаў слеп, каб відзеў свет? Да і я б не дзівіўся, што б ведаў. Дагадаўся толькі, што нам, пеўна, горшай катаргі не будзе, якую мы ад камісара церпім. Бо знаеш прымаўку: і адсюль гарачо, і адтуль балячо». Ціт жа яшчэ больш рашуча выступае супраць панскіх паплечнікаў, асуджаючы несправядлівасць і жорсткасць усіх прыгоннікаў у цэлым, але гэта — толькі адзінкавы выпад, які не знайшоў належнага развіцця ў п'есе.
У рэпліках Навума і Ціта шмат жыццёвай праўды і народнай мудрасці. Іх мова перасыпана народнымі прыказкамі і прымаўкамі: «I сцены маюць вушы», «Калі маеш грошы, то не будзеш босы», «Пакуль сонцаўзойдзе, раса вочы выесць», «I бога хвалі, і чарта не гняві», «Мы і самі з вусамі», «Мужык, як варона, а хіцёр, як чорт», «Да бога высока, а да пана далёка» і іншыя. Усё гэта робіць мову сялян вобразнай і трапнай.
Аднак, ужываючы мноства народных прыказак і прымавак, нават скіраваных супраць прыгнятальнікаў, сяляне, у прыватнасці Навум, праяўляюць адданасць свайму пану Лятальскаму, які пад уплывам паненкі — «сялянкі» Юліі становіцца «добрым панам». В.Дунін-Марцінкевіч у сентыментальным духу паказвае адданасць сялян «добрым панам», верыць у іх перавыхаванне.
Такім чынам, п'еса В. Дуніна-Марцінкевіча мае рысы і рамантызму, і сентыменталізму. Адыходам ад рэальнасці пісьменнік стараўся знайсці шляхі выпраўлення рэчаіснасці.