Белорусские сочинения
-
Віцэнт Дунін-Марцінкевіч
-
"А суддзi хто?" (па твору Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта") (2)

Усе мы прывыклі звязваць са словам «суддзі» людзей сумленных, справядлівых, праўдзівых. Так яно і павінна быць, бо судовыя інстытуты створаны менавіта для таго, каб вяршыць на зямлі справядлівасць. Аднак сказаць, што ўсе суддзі справядлівыя, што яны вырашаюць усе справы толькі абапіраючыся на закон, мы, на жаль, не можам: многія факты сведчаць адваротнае. Вельмі часта гэтыя людзі трапляюць пад уладу грошай. Калі так здараецца, то тады ні аб якой справядлівасці не можа быць і гаворкі. Праблема сумленнасці суддзяў востра стаіць у сучасным грамадстве. Зразумела, яе «можна было б спісаць на выпадковых у судовых установах людзей. Але, на жаль, гэта не так, і карані гэтай праблемы мне бачацца значна глыбей: у эканамічным і палітычным крызісе грамадства. У такім стане знаходзілася грамадства ў часы В. Дуніна-Марцінкевіча. Адсюль зразумела, чаму пісьменнік узняў у сваім творы менавіта судовую тэму.
Дзеянне ў камедыі «Пінская шляхта» адбываецца ў незялікім мястэчку. Двое сялян, якія з гордасцю прылічваюць сябе да шляхты, пасварыліся з-за таго, што адзін другога абазваў мужыком. Звацца мужыком для кожнага з іх — вялікая абраза. Сварка зайшла так далека, што яны вымушаны былі запрасіць з воласці суддзю, каб той разважыў, хто з іх вінаваты. На разгляд справы ў мястэчка прыехаў судовы прыстаў Кручкоў, адзін з тых судовых паслугачоў, што даўно ўжо трапіў у пал он грошай і, як кажуць, забыўся, калі ў яго доме сумленне начавала. Галоўная мэта прыезду Кручкова — сабраць як мага болей грошай з ганарлівай, але недалёкай і цёмнай местачковай шляхты. Яшчэ не пачаў Кручкоў весці справу, а ўжо параздаваў ва ўсе бакі загады, каб яму неслі хабар. Гэты прайдзісвет не грэбуе нічым: ні грашыма, ні мядком, ні рыбкай. Пра павагу да закона ён даўно забыўся. З сваей справы прыстаў засвоіў толькі адзін урок — пакласці як мага болей у сваю кішэню. У вобразе Кручкова і яго надзейнага памагатага — пісара Пісулькіна — В. Дунін-Марцінкевіч паказаў тагачасны суд. Паказаў дзеля таго, каб выкрыць, а не дзеля смеху. В. Дуніна-Марцінкевіча як сапраўднага грамадзяніна сваей краіны, хвалявала ўсё тое, што рабілася навокал. Гледзячы на ўчынкі такіх служкаў закону, паэту хацелася крычаць. Ды толькі крычы не крычы — ніхто не пачуе. Заставалася адно: выкрыць судовыя заганы праз смех. I гэта, на маю думку, аўтару ўдалося, бо хіба не смяёмся мы над царскім судом нават і цяпер? Смяёмся. Болын таго, пачынаем задумвацца — а ці змянілася што-небудзь з таго часу? I раптам зауважаем, што смяяцца нам больш не хочацца...