Белорусские сочинения - Віцэнт Дунін-Марцінкевіч - Рэцэнзія на прагледжаны спектакль "Ідылія" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Рэцэнзія на прагледжаны спектакль "Ідылія" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Гэты твор пісьменніка ўяўляе сабой лібрэта камічнай оперы ў двух актах. Упершыню оперу «Ідылія» ставілі 9 лютага 1852 года на сцэне мінскага гарадскога тэатра.
     Гэта твор, дзе яскрава паказана становішча і лёс сялян, дзе сельскае жыццё супрацьпастаўляецца гарадскому. Галоўнымі героямі з'яўляюцца памешчык Лятальскі і Юлія.
     Юлія — гэта панская дачка, пераапранутая сялянкай. Яе ролю выконвае прыгожая актрыса Зоя Белахвосцік. А памешчыка Лятальскага іграе Віталь Рэдзька, з якім мы знаёмімся ў першым акце. Ён раз'язджае на веласіпедзе з вялікім чамаданам у нейкім касцюме ў чорна-белую палоску. Я лічу, штоакцёры добра ігралі і змаглі перадаць характары галоўных герояў. Менавіта гэтым і абумоўлена тое, што ўся зала была перапоўнена.
     Трэба дадаць, што адным з галоўных герояў з'яўляецца Навум Прыгаворка. Яго ролю выконвае народны артыст Г. Аўсянікаў. Навум — гэта разумны, жыццярадасны, дасціпны чалавек, які заўсёды кажа смелую праўду пра сваё жыццё. Мова героя шчодра насычана прыказкамі, прымаўкамі і прыгаворкамі, а прозвішча Прыгаворка вельмі адпавядае яго натуры.
     Як вядома, рэжысёрам купалаўскай пастаноўкі з'яўляецца Мікалай Пінігін. Тэкст твора амаль не зменены, але, трэба адзначыць, пгго стаўленне да сацыяльных праблем у Пінігіна і Дуніна-Марцінкевіча рознае. У спектаклі выяўляецца болып рэзкі і рэалістычны паказ адносінаў паміж сялянамі і памешчыкамі. Калі В. Дунін-Марцінкевіч меў нейкія надзеі на тое, што ўсё будэе добра і памешчыкі зробяць жыццё сялян больш менш шчаслівым, то М. Шнігін як бы кажа, што нельга лётаць у аблоках, а трэба пільна сачыць, каб яны іншы раз не здзекаваліся з мужыкоў. «... Тут усё так панура! Так глуха!.. І што за прыемнасць... з мужыкамі? Гэта ж быдла...» Рэжысёр праводзіць думку, што трэба, каб зусім не стала памешчыкаў, бо калі будзе адзін, то ён зможа прабіцца праз нябесную абалонку, і ўсе зноў будзе па-старому.
     Але гэты спектакль уздымае не толькі сацыяльныя праблемы. Тут услаўляецца каханне, каханне паміж зусім рознымі людзьмі, якія не звяртаюць увагі на сваё становішча і жадаюць быць разам. Асаблівая цікавасць праяўляецца да інтымных перажыванняў герояў, якія разам будуць ісці праз усе жыццёвыя выпрабаванні.
     У час прагляду спектакля мяне ўразілі песні ў выкананні актрысы 3. Белахвосцік, майстэрства іншых акцёраў у стварэнні яркіх сцэнічных вобразаў. Сапраўдным героем твора па сутнасці стаў не Караль Лятальскі, які закахаўся ў пераапранутую ў сельскае адзенне паненку Юлію, а Навум Прыгаворка. Гэты вобраз нібы сатканы, сканструяваны з беларускіх прыказак і прымавак, ён увасабляе мудрасць народа.
     Столькі часу прайшло з дня першай пастаноўкі оперы на сцэне, а яна і сёння жыве, хвалюе, прываблівае гледача.