Белорусские сочинения
-
Віцэнт Дунін-Марцінкевіч
-
Тыпы герояў у творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Падзел герояў літаратурных твораў на станоўчых і адмоўных даўно ліквідаваны. I правільна. У жыцці не можа быць ідэальных станоўчых людзей і ідэальных ліхадзеяў. Тое ж самае і ў рэалістычнай літаратуры: свет падзелены на святло і змрок, чорнае і белае, жыццё і смерць, але паміж гэтымі палярнымі пунктамі падзелу ёсць пераходныя фарбы, паняцці, думкі. Сапраўды, наколькі станоўчы герой Сцепаніда Багацька з аповесці Быкава «Знак бяды?» Яна ж магла падставіць пад удар і сябе, і свайго мужа, і дзяцей, калі б яны жылі на хутары, адкрыта пратэстуючы супроць фашыстаў. А Рыбак з аповесці «Сотнікаў? Гэта ж не канчатковы Юда. Ён жа спрабуе вызваліцца з-пад апекі паліцыянтаў і знайсці дарогу назад, у партызанскі атрад. Чыста станоўчыя героі і героі-ліхадзеі насельвалі літаратуру класіцызму. Літаратуру Расіна і Мальера, Фанвізіна, Сумарокава і інш. Часткова і нашага Дуніна-Марцінкевіча. Сапраўды, хто такі Кручкоў? — Чысты ліхадзей, злавесны тып, хамула, невук, які карыстаецца цемрашальствам палескай шляхты. Ён і слова звязнага сказаць не можа. I даты выхаду царскіх указаў не ведае. I хабарнік, які бярэ ўсё, што дадуць-пададуць. А хіба не чысты ліхадзей-прайдзісвет Сабковіч? Гэты тып яшчэ больш страшны. Бо за ім — будучыня. Бо адродзіцца ён праз дзесяцігоддзі ў новым сваім варыянце. Такімі ж самымі з'яўляюцца ў Марцінкевіча героі-праўдалюбцы, справядліўцы. Помнім — у Фанвізіна гэта былі Старадум і Праўдзін. У п'есе «Залёты» нашага драматурга — суддзя Сакальніцкі (сакалінае вока ўсё бачыць, пільнуе парадак) і пан маршалак Пачціўскі. Справядлівыя і сумленныя, яны выкрываюць разам з іншымі добрымі людзьмі розныя заганы, і найперш — несумленнасць, імкненне да нажывы. У паэме «Гапон» носьбітам станоўчых ідэалаў, прыкладных паводзінаў з'яўляецца старая пані — маці для сваіх падданых, іх заступніца перад сваімі несумленнымі служкамі. Кідаецца ў вочы, што носьбіты гуманнай маралі ў творах пісьменніка аднатыпныя, эвалюцыя іх характараў не раскрыта. Пра такіх літаратурных герояў гавораць, што яны статычныя — застылыя, нерухомыя, нязменныя. Выступаюць яны ў творах пісьменнікаў у асобных сцэнах, калі дзеянне ідзе да завяршэння, у канфліктах не ўдзельнічаюць, з'яўляюцца рупарамі ідэй аўтараў. Так, у «Залётах» суддзя і маршалак з'яўляюцца пад канец дзеяння, каб выгнаць з дому апошняга несумленнага гора-кавалера, што за грошы планаваў купіць каханне Адэлі: «А цяперака, васпан, ідзі туды, скуль прыишоў, і не рабі ганьбы справядлівым людзям сваей бытнасцю. Шукай людзей, роўных сабе». Такімі словамі выпраўляе з свайго дому Пачціўскі жаніха дачкі з поўнай торбай грошай.
Трэці тып у творчасці Дуніна-Марцінкевіча — гэта тып чалавека-праўдашукальніка. Ён можа быць пратэстантам супроць злой сілы, як Гапон з аднайменнай паэмы, ци панскім войтам-справядліўцам Навумам Прыгаворкам, што сыпле, як з рога, адну за адной прыказкі і прымаўкі, дзе бокам, а дзе скокам, дзе выказваннем праўды, а дзе прыёмамі блазна каралеўскага, адстойвае праўду сялянскую (« славен бубен за гарамі», « воран ворану вачэй не выклюе», «і богахвалі, і чорта не гняві», «мы ісамізвусамі»). Сярод праўдзістаў могуць быць і нязломная, непакорлівая Марыська («Пінская шляхта»), якая перасільвае сябе, сваю прыгнечанасць, заступаецца за свае каханне смела, канфліктуе з бацькамі. I Грышка з той самай п'есы, які таксама можа за сябе пастаяць у складаных сітуацыях, а пад канец нават схітраваць і заручыцца падтрымкай прайдзісвета Кручкова і атрымаць згоду на шлюб. Менавіта такія людзі не маўчалі, не скарыліся змрочным абставінам часу, вучыліся выжываць у драматычных умовах і перамагалі. Падобныя тыпы раскрыла і пазнейшая беларуская літаратура. Так, напрыклад, Грышка і Марыська — прататыпы Купалавых Паўлінкі і Якіма Сарокі («Паўлінка»), Янкі Здольніка і Алёнкі Гарошкі («Тутэйшыя»). Навум Прыгаворка, калі можна так сказаць, нарадзіў цэлую галерэю сабе падобных тыпаў. Па-першае, сам ён вырас з Несцеркі — любімага народнага героя, па-другое, многія кропелькі пабраў з яго дзядзька Антось з Коласавай «Новай зямлі», дзед Бадыль з крапівоўскіх «Партызанаў», Андрэй Руды з Мележавай «Палескай хронікі», Цярэшка, пастаўленынемцамістарастам, у п'есе Андрэя Макаёнка «Трыбунал» (дарэчы, паводле народнага лубка, пад лубок). Цікавы тып. Арыгінальны. Непаўторны.
Не менш уласцівы беларусам і тып чалавека-філосафа, які аналітычна ацэньвае тое, што дзеецца на свеце, сур'ёзна ставіцца да рэчаіснасці. Такі тып паказаны будзе Коласам у вобразе Міхала з «Новай зямлі» і Андрэя Лабановіча з трылогіі «На ростанях», Васіля Дзятла і Апейкі з «Палескай хронікі» Мележа, Сцепаніды і Петрака з быкаўскага «Знака бяды». Дунін-Марцінкевіч надзяляе рысамі філасофскай удумлівасці, што спалучаецца часам з сентыментальнай расчуленасцю, Гапона з аднайменнай паэмы, Халімона з паэмы «Халімон на каранацыі», некаторых герояў «Вечарніц» (у першую чаргу самога апавядальніка), «Благаславёнай сям'і».
У творах пачынальніка новай беларускай літаратуры знойдзем і тыповыя, праўда, не разгорнутыя, вобразы прыстасаванцаў Пісулькіна, і падобных Бандароўне вальналюбных дзяўчат (Кацярынка з «Гапона»), і маўклівых матуль, якія спадзяюцца на ласку Бога і добрага пана. Усе тыпы герояў стварыў Дунін-Марцінкевіч, якія затым паўторыць наша патрыятычна настроеная, дэмакратычная беларуская літаратура. Ён — пачатак усіх пачаткаў. Чым, думаецца, пераўзышоў больш сацыяльна акрэсленага і пасл ядоўнага ў палітычных поглядах Ф. Багушэвіча.