Белорусские сочинения
-
Віцэнт Дунін-Марцінкевіч
-
Шлях першапраходцы (значэнне дзейнасці і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)

Творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з'явілася трывалым падмуркам для развіцця беларускай тэатральнай культуры, мовы і літаратуры. Асэнсоўваючы яе значэнне, Максім Багдановіч гаварыў: «Пішучы і друкуючы, ён узбуджаў вакол сваіх твораў размову і палеміку, напамінаў аб існаванні беларускай мовы і пачаткаў беларускай літаратуры, наводзіў на пытанні іх далейшага развіцця».
Пісьменнік пісаў свае творы ў вельмі складаны і супярэчлівы час. Адмена прыгоннага права, зараджэнне новых грамадска-культурных адносін вымагала адраджэння культур нацыянальных меншасцей, якія насялялі Расію. Аднак любая легалізацыя беларускага слова каралася неадкладна і неміласэрна з боку царскіх чыноўнікаў. В.Дунін-Марцінкевіч асуджау прыгоннае права з яго жорсткім стаўленнем да чалавека. Ён марыў пра гуманныя адносшы да народа. Ідэал такіх адносін пісьменнік бачыў у далёкім гістарычным мінулым.
Вершаваная аповесць «Вечарніцы» - першы твор В.Дуніна-Марцінкевіча, у якім закранаецца тэма жыцця нашых продкаў у глыбокай старажытнасці, багаты свет іх духоўнай культуры. У ім пісьменнік звяртаецца да абрадау, міфау, паданняў. Абрад дзядоў пададзены ў творы надзвычай маляўніча, з дасканалым веданнем справы:
Бывала калісьці, у даўнія гады,
Праатцы нашы стаўроўскія дзяды
Грамадай вялікай важна паміналі
Мёртвых дзядоў, бацькоў к сталу прызывалі.
Раз стаўроўскае свята людзям засвяціла,
Не адна цяжэнька паднялась магіла,
Мёртвыя душачкі ўзялі крыжыць
Па белым свеце, а ведзьмы старыя
Вот, маўляў, звер люты - ваўкалакі злыя,
Ну ж бедным людзям худобу глуміць.
Звяртаючыся да сівой гістарычнай мінуўшчыны, аўтар узвялічвае лагойскага князя Грамабоя - мужнага рыцара, воіна, клапатлівага гаспадара сваіх падданых:
Вот на лагойскім замку Грамабой
Ледзь пачаў княжыць, а ўжо як свой,
Як родны бацька быў для чалядзі,
Любілі яго ў цэлай грамадзе.
В.Дунін-Марцінкевіч хацеў, каб адносіны паміж людзьмі грунтаваліся на ўзаемаразуменні, павазе, даверлівасці, былі такімі, як у даўнія часы.
Творы пісьменніка не з'яўляюцца строга гістарычнымі. Многія з іх носяць вобразна-міфалагічны характар. Іх змест дапамагае асэнсаваць уласную гісторыю, даведацца пра норавы, звычаі нашых продкаў, адчуць глыбіню існавання беларускай культуры.
У сваіх творах В.Дунін-Марцінкевіч выяўляе глыбокае веданне рэчаіснасці. Ён востра крытыкуе адмоўныя з'явы грамадскага ладу, стварае цікавыя малюнкі народнага жыцця, яркія, самабытныя, запамінальныя вобразы. Гэта Кручкоў, Сабковіч, Пісулькін. Іх вобразы маюць абагульнены характар. 3 дапамогай іх аўтар пратэстуе супраць людзей амаральных, хцівых, драпежных. В.Дунін-Марцінкевіч не шкадуе фарбаў, каб падкрэсліць агідную сутнасць, цынізм гэтых людзей, паводзінамі якіх кіруе прага нажывы. Ні для Сабковіча, ні для Кручкова, ні для Пісулькіна няма нічога святога, апроч грошай, багацця. «Усе кажуць, што я жыву людской праўдай, — разважае Сабковіч. — Дурні! Ось у тым і розум, гэта і штука, каб умець выкарыстаць абмылкі і някемнасць другіх. А сумленне? Глупства сумленне! Дурны той, хто гоніцца за сумленнем...» Апеньскі ў п'есе «Пінская шляхта» так характарызуе Кручкова: «Не быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае».
У камедыі «Залёты» зноўтакі пісьменнік супрацьпастаўляе старых паноў, якіх паказвае як станоўчых герояў, як увасабленне сапраўднай гуманнасці, справядлівасці, высакародства, высокай хрысціянскай маралі. Будучае сваіх суайчыннікаў ён бачыць у асвеце. Недарэмна В.Дунін-Марцінкевіч ездзіў да знаёмых памешчыкаў, пераконваў іх у неабходнасці навучання сялянскіх дзяцей, адкрываў для іх школы. «Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, — пісаў В.Дунін-Марцінкевіч, — прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга народу, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў я для заахвочвання яго асветы ў духу яго звычаяў, паданняў і разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы: са дзіўленнем заўважыў я хутка, што выданую мной «Ідылію», затым «Гапона», «Вечарніцы», «Дудара», «Купалу» і г.д. народ прыняў з вялікай прыхільнасцю».
Усё жыццё пісьменніка — служэнне народу, вера ў яго глыбокія духоўныя магчымасці, нястомны пошук шляхоў, якія б маглі ўзвысіць беларускую культуру, гісторыю, паказваючы яе самабытнасць. Таму жыццёвы і творчы шлях пісьменніка — гэта шлях першапраходцы, аднаго з першых адраджэнцаў беларускай культуры.