Характырыстыка творчасцi В.Дунiна-Марцiнкевiча
У беларускую лiтаратуру Дунiн-Марцiнкевiч прыйшоў сталым, амаль сарака гадовым чалавекам. Вось сказаў "прыйшоў у беларускую лiтаратуру" i адчуў, як гэта недакладна, таму што беларускай лiтаратуры тады, пасля доўгага за няпаду, па сутнасцi небыло i менавiта Дунiну-Марцiнкевiчу давялося закладваць яе асновы, узнiмаючы мову прыгнечанага селянiна да ўзроўню лiтаратурнай.
З'яўлення такiх дзеячаў, як Дунiн-Марцiнкевiч, было гiстарычна абумоўлена паступовым фармiраваннем беларускай нацыi што ў сваю чаргу было звязана з разлажэннем прыгоннага ладу i выспяваннем у яго ветрах больш прагрэсiўных капiталiстычных адносiн,у 50-я годы (гэта трэба звязваць з агульным тягачасным грамадскiм уздымам у краiне) адзiн за другiм сталi публiкавацца ўжо чыста беларускiя творы Дунiна-Марцiнкевiча - "Вечарнiцы", "Гапон", "Купала", "Шчароўскiя дажынкi", i сучаснiкi даволi бурна рэагуюць на феномен прыкметнага ажыўлення беларускай лiтаратуры.
У Дунiна-Марцiнкевiча былi свае слабыя бакi, абумоўленыя як аб'ектыўнымi прычынамi, так i абмежаванасцю яго светапогляду, асаблiвасцямi яго таленту. I усе-такi цалкам маюць рацыю савецкiя лiтаратуразнаўцы, называючы яго постаць агромнiстай, а яго лiтаратурна-грамадскi подзвiг вялiкiм. Ен стварыў запамiнальныя вобразы беларускiх сялян, намаляваў яскравыя карцiны народнага жыцця, заклаў падмурак беларускай дэмакратычнай лiтаратуры.
У галоўным пытаннi эпохi - iснаваннi нялюдскага прыгоннага права ен выступаў адвакатам народа, хоць i не бачыў рэвалюцыйных шляхоў вырашэння гэтага пытання, абмяжоўваўся апелiраваннем да сэрца i розуму грамадства.
Няхай народнасць i дэмакратызм Дунiна-Марцiнкевiча i шляхецка-абмежаваныя, але выкладзеныя iм традыцыi былi вельмi пленныя для ўсей наступнай беларускай лiтаратуры.
Пасля турмы пiсьменнiк - пад строгiм наглядам палiцыi ў Люцынцы. Як гэта цяжка было чалавеку рухаваму, цiкаўнаму, прагнаму да жыцця! Шматлiкiя спробы вызвалiцца з-пад нагляду адхiляюцца. У сярэдзiне 70-х гадоў наглядваецца зняты, але адразу ж - у 1876 годзе - устанаўлiваецца зноў - на гэтый раз у сувязi з арганiзацыяй у Люцынцы нелегальнай школы, у якой дарэчы, вучыўся будучы беларускi пiсьменнiк Ядвiгiн Ш.
I ўсе-такi пясняр не здаваўся. Менавiта ў гэты перыяд напiсаны iм лепшыя, наiбольш спелыя творы - камедыi "Пiнская шляхта" i "Залеты".
У перыяд рэвалюцыйнай сiтуацыi i паўстання 1863 года пiсьменнiка - часткова не без падстаў - падазраюць у напiсаннi аптыўрадавых твораў i агiтацыi сярод сялян. Больш года адсядзеў ен у мiнскай турме.