Аналіз творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў адным з першых, хто выступіў на ніве новага беларускага пісьменства, хто сваёй дзейнасцю сцвярджаў ідэю існавання літаратуры на роднай мове, шмат у чым вызначаючы дэмакратычны характар і напрамак яе далейшага развіцця. Фактычна, ён заклаў трывалы падмурак нацыянальнай літаратуры новага часу.
Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 г. (па некаторых звестках — у 1807) у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям'і арандатара. Бацькі рана памерлі, і яго лёсам займаўся дзядзька па маці, магілёўскі архіепіскап Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, які ўладкоўвае пляменніка спачатку ў Віленскую базыльянскую бурсу, а пазней у Віленскі (паводле іншых звестак — Пецярбургскі) універсітэт на медыцынскі факультэт, але юнак з прычыны хваробы кідае вучобу і служыць сакратаром у прыватным бюро Бараноўскага ў Вільні.
У 1831 г. Дунін-Марцінкевіч ажаніўся з 16-гадовай Юзэфай Бараноўскай без згоды на тое Бараноўскага і быў вымушаны пераехаць у Мінск, дзе ўладкаваўся чыноўнікам Мінскай кансісторыі. У 1870 г. Дунін-Марцінкевіч купляе фальварак Люцынка каля Івянца, дзе застаецца на сталае жыхарства, назаўсёды кінуўшы казённую службу.
У 40-я гг. Дунін-Марцінкевіч пачаў сур'ёзна займацца літаратурнай творчасцю, ствараючы лібрэта аперэт. Нанісанае ім лібрэта оперы «Ідылія» (8іе1апка») выйіпла ў 1846 г. у вілейскай друкарні Юзафа Завадскага. Гэта, па сутнасці, першая беларуская опера: паны ў ёй гавораць па-польску, сяляне — па-беларуску. Аўтар стварыў не проста «Ідылію», а ідылію з кантрастамі — праўдзіва намаляваў абразок жыцця прыгоннай беларускай вёскі 40-х гг. мінулага стагоддзя.
Мастацкую спецыфіку твора абумовілі асветніцкія тэндэнцыі. 3 пазіцый маральнага дыдактызму вырашаюцца асноўныя канфлікты ў п'есе — сацыяльныя супярэчнасці паміж жаданнямі асобы і пачуццём абавязку. Ідэал пісьменніка — гуманны, высокамаральны шляхціц, патрыёт свайго краю, які з'яўляецца «бацькам» для сваіх падданых. Легкадумнага Караля Лятальскага, які без вялікага жадання вяртаецца з Францыі ў «дзікунскі» край свайго маленства, паспяхова перавыхоўвае шляхцянка Юлія, пераапранутая ў сялянку. Носьбітам сапраўдных, а не ўяўных маральных каштоўнасцяў у творы з'яўляецца народ, які аўтар свядома ідэалізуе, паказваючы толькі ў святочныя і ідэальныя моманты жыцця.
Ідылію сялянскага жыцця парушае жорсткі камісар маёнтка Выкрутач, якога пры канцы твора выганяюць з маёнтка.
Дунін-Марцінкевіч у сваіх творах паэтызуе народнае жыццё. Ён звяртаецца да старажытных звычаяў і абрадаў, у мастацкую канву твораў уплятае беларускія народныя песні і легенды. Асабліва гэта тычыцца паэтычнага эпасу, да якога можна аднесці паэмы «Гапон» (1855), «Травіда брат-сястрыца» (1851) і вершаваныя аповесці «Вечарніцы», «Купала» і інш. У паэме «Гапон» пісьменнік стварыў вобраз маральна прыгожага і высакароднага хлопца Гапона, які вылучаецца з асяроддзя развітым пачуццём чалавечай годнасці, здольнасцю пастаяць за сябе, нягледзячы на небяспеку пакарання за свой бунт.
Праўда, вярнуўшыся з войска ў афіцэрскім чыне, Гапон як паслухмяны слуга сваёй пані просіць у яе блаславення на шлюб з Кацярынкай. Як і ў «Ідыліі», у паэме «Гапон» грамадскія канфлікты вырашаюцца шляхам маральнага ўдасканалення чалавека.
Творчасць пісьменніка, якая ахоплівае тры дзесяцігоддзі (40—60-я гады), умоўна падзяляецца даследчыкамі на дарэформенную і паслярэформенную. Адмена прыгоннага права ў Расіі ў 1861 годзе і паўстанне на Беларусі ў 1863—1964 гг. не маглі не адбіцца на светапоглядзе і лёсе пісьменніка. За сувязь з паўстанцамі ён быў арыштаваны і пасаджаны ў турму (1863 г.), а потым жыў і працаваў у фальварку Люцынка без права друкавацца.
«Пінская шляхта» (1866) — новы этап творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Гэта вострая, знішчальная
сатыра на бюракратычна-чыноўніцкую сістэму ўлады ў царскай Расіі.
Увасабленнем непарушнага стану рэчаў, абсурднасці законаў і суда, які карае невінаватых за тое, што яны невінаватыя, з'яўляецца станавы прыстаў Кручкоў. На першы погляд, гэта невук, які блытае законы і нават не ведае, колькі дзён у месяцы, выклікае ў чытача усмешку. Аднак перад намі хітры і нахабны «судовы чалавек», для якога проста не існуе законаў у дзяржаве, заснаванай па самадурстве, гвалце, ашуканстве. Як таленавіты акцёр, ён на хаду прыдумляе свае законы, выкарыстоўваючы іх ва ўласных інтарэсах.
Пінская шляхта настолькі прыніжана і запалохана самадурствам царскіх чыноўнікаў, што прымае на веру любое глупства, якое сыходзіць ад «найяснейшай кароны ». Яе палітычная дрымотнасць і духоўная абмежаванасць — якасці ўзаемазалежныя, народжаныя адной грамадска-палітычнай з'явай. В. Дунін-Марцінкевіч смяецца з гэтай шляхты, якая лічыць за абразу мужыцкае званне і ў той жа час дазваляе здзекавацца з сябе прадстаўнікам улады.
Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пабіліся з-за таго, што першы абазваў другога мужыком. 3 гэтага дробнага бытавога канфлікту і вынікае судовая справа, якая ператвараецца ў справу вялікай грамадскай значнасці.
Тая шляхта, што страціла гонар, вартая толькі з'едлівай іроніі.
Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча ахоплівае тры дзесяцігоддзі (40—60 гг. XIX ст.). Сам пісьменнік быў неардынарнай творчай асобай. Уся яго практычная дзейнасць у галіне тэатра і драматургіі, на ніве асветы была увасабленнем веры ў маральныя
І разумовыя здольнасці чалавека, незалежна ад яго грамадскага стану. Усё жыццё пісьменнік клапаціўся пра асвету народа. У яго доме працавала школа, дзе выкладалі дочкі пісьменніка.
Мы ўжо адзначалі шырокае выкарыстанне Дуніным-Марцінкевічам фальклорных твораў. Пісьменнік паэтызуе старажытныя звычаі і абрады беларусаў (купалле, жніво, вяселле).