Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Аналіз творчасці
Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы каля Бабруйска ў сям'і збяднелага шляхціцй. Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага (па іншых звестках — Пецярбургскага) універсітэта, які з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў закончыць не давялося. У1840 г. В. ДунінМарцінкевіч купіў невялікі маёнтак Люцынка (Люцінка) у цяперашнім Валожынскім раёне, дзе жыў да смерці, час ад часу наведваючы Мінск. Да паўстання 1863—1864 гг. аднё'сся насцярожана, выяўляючы ідэі шляхецкай дэмакратыі. Падазраваўся ў напісанні беларускіх антыўрадавых выданняў. У 1864 г. В. ДунінМарцінкееіч быў арыштаваны і больш за год анаходзіўся пад следствам у мінскай турме. Быў вызвалены з абавязацельстеам бязвыезна жыць у Люцынцы пад строгім наглядам паліцыі. Старэйшую яго дачку Камілу за ўдзел у паўстанні выслалі ў Салікамск. Пісаў тэксты для аперэт («Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада»), вершаваныя аповесці і апавяданні («Гапон», «Купала», «Халімон на каранацыі», «Шчароўскія дажынкі»), п'есы («Пінская шляхта», «Залёты»), вершы. У 1859 г. пераклаў на беларускую мову паэму А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які наладжваў спектаклі ў Люцынцы, а таксама Мінску, Бабруйску і іншых месцах. Памёр 29 снежня ў Люцынцы.
Як стораж, стаў смела на варце
Радзівшх запушчаных гоняў,
Стаў сеяць па-свойму ўсё тое,
Што мы далей сеем сягоння.
Я. Купала
Паэт, драматург, тэатральны крытык, адзін з першых прафесійыых беларускіх пісьменнікаў, заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, В. Дунін-Марцінкевіч адыграў важную ролю ў працэсе дэмакратызацыі беларускай літаратуры. Творы яго характарызуюцца пільнай увагай да жыцця прыгоннага селяніна, яго звычаяў, абрадаў. Многія вобразы і сюжэты пісьменнік чэрпаў з народных казак і песеыь, легенд, паданняў, шырока выкарыстоўваючы пры гэтым народныя прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы.
Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых форм — вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм, у якіх спалучаліся рысы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму. Яго камічная опера «Сялянка» была пакладзена на музыку вядомым польскім кампазітарам Станіславам Манюшкам. Камедыі «Пінская шляхта», «Залёты» з поспехам ставяцца на сцэнах многіх тэатраў краіны, карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў гледачоў.
Першыя творы «беларускага дудара» вытрыманы ў духу сентыменталізму. Для іх характэрна ідэалізаванае адлюстраванне жыцця вёскі, пільная ўвага да душэўных перажыванняў герояў. Так, у адной з ранніх п'ес «Ідылія» (другая назва — «Сялянка» (1846) В. Дунін-Марцінкевіч паказвае перараджэнне маладога памешчыка-франкамана Лятальскага ў гуманнага, добразычлівага пана. Вярнуўшыся з Францыі ў спадчынны маёнтак, Лятальскі сустрэўся з «прыгоннай сялянкай» Юліяй і закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юліяй герой п'есы па-іншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лічачы, што ў іх «добрыя сэрцы», што яны здольныя на высокія пачуцці і высакародныя ўчынкі. Лятальскі прапануе дзяўчыне руку і сэрца, клянецца быць клапатлівым бацькам для сялян. «Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі...» — усклікае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлія — пераапранутая ў сялянскае адзенне паненка, якая такім чынам вырашыла змяніць погляды Лятальскага на сялян і свой край.
Адносіны згодніцтва паміж панам і мужыком паказваюцца і ў паэме В. Дуніна-Марцінкевіча «Гапон» (1854). Заснаваная на праўдзівым здарэнні, паэма раскрывае калізіі кахання маладога селяніна Гапона да Кацярыны. Працавітую, кемлівую, здольную дзяўчыну ўпадабаў і аканом — заядлы прыгоннік, хлуслівы і амаральны чалавек. Для яго Гапон — сапернік, што стаіць на шляху да сэрца Кацярыны. I ён нагаворвае пані ва Гапона, быццам той агітуе сялянскую моладзь выступіць «хто з калом, хто з абухом» супраць рэкрутчыны. Гапона арыштоўваюць і здаюць у салдаты. У момант арышту юнак паводзіць сябе смела, рашуча. Выступаючы супраць аканома, ён абараняе сяброў, сваю чалавечую годнасць.
Прыродны розум, дасціпнасць Гапона дазволілі яму — сыну прыгоннай сялянкі — даслужыцца да афіцэра і стаць па сутнасці дваранінам. Гэтым самым В. Дунін-Марцінкевіч заклікаў сялян не ўхіляцца ад воінскай службы, паказваў, што кожны сумленны і працавіты чалавек можа дасягнуць высокіх чыноў і званняў.
Вярнуўшыся дадому, герой паэмы просіць у пані блаславення на шлюб. Пані дае сваю згоду і, даведаўшыся пра ўчынкі хцівага аканома, здае таго ў рэкруты. Дабро, такім чынам, перамагае зло. Заканчваецца паэма сцэнай вяселля. Канфлікт паміж сялянамі і панам, як бачна з паэмы, вырашаецца шляхам усталявання гарманічных, гуманных адносін паміж імі. Віну ж за душэўную чэрствасць, жорсткасць, цяжкае становішча сялян аўтар ускладае не на паноў, а на іх паслугачоў — аканомаў (дарэчы, у п'есе «Сялянка» такім з'яўляецца аканом Выкрутач, паўнапраўны гаспадар у маёнтку Лятальскага).