Крытыка царскіх чыноўнікаў ў п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”.
На мой погляд, перш чым пачаць гаварыць і крытыкаваць вобразы царскіх чыноўнікаў у камедыі “Пінская шляхта” В. Марцінкевіча, неабходна дарэчы прывесці некаторыя гістарычныя факты пра час напісання самаго твора,бо мабыць, гэта і ёсць сцвярджальным клічнікам творчасці самаго пісьменніка. Камедыя была напісана ў 1866 годзе. Безумоўна, значны ўплыў на твор аказаў турэмны год. І ўжо іншы падыход пісьменніка да шляхты, да прадстаўнікоў царскай улады- паліцэйскіх, судовых чыноўнікаў, следчых. Цэлая армія іх была прыслана ў Беларусь праводзіць палітыку “православия , народности», палітыку прышчаплення вялікадзяржаўнай ідэі самаўладства.
Увагу В. Марцінкевіча прыцягваюць найбольш значныя і сур'ёзныя праблемы таго часу, і ў першую чаргу звязаныя з падзеямі пачатку 60-х гг.,- рэформай 1861 года і паўстаннем 1863 года. У камедыі “Пінская шляхта” пісьменнік выступае з рэзкай крытыкай царскага чыноўніцтва і шляхты.
Чаму пісьменнік звярнуўся да гэтай тэмы? Яе падказала жыццё. Крытыка царскага чыноўніцтва ў п'есе, у прыватнасці, была выклікана тым, што ва ўмовах жорсткай рэакцыі, якая наступіла пасля паражэння паўстання 1863 года, чыноўніцтва стала паўнаўладным гаспадаром на Беларусі, і яно ажыццяўляла гэтую ўладу самым жорсткім і бессаромным чынам.
Дзеянне ў камедыі “Пінская шляхта” адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі. Двое “шляхцічаў” Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэтуювялікую “абразу” ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы ў закінуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным.
Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы “судовых людзей”, В Дунін – Марцынкевіч уводзіць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якая ўуспрымаецца як вострая пародыя на царскі суд. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загадвае адным словам, распараджаецца ў судзе, як яму толькі ўздумаецца. “Найяснейшая карона” пускае ў ход усе свае здольнасці і строіць сур'ёзную фізіяномію, адзін вус стаіць угору, а другі-уніз, спасылаецца на неіснуючыя законы, указы, дапускае такія сцверджанні, ад якіх у вачах тцёмна робіцца. Так, ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 годзе, у той час, як сам герой дзейнічае ў 60-х гг. XIX ст. Па Кручкову, у красавіку налічваецца 49 дзён, у верасні-75, у кастрычніку-45. І гэтую бязглуздзіццу з увагай слухае шляхта. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдычных здольнасцей прыстава. Гэтым аўтар высмейвае не толькі тупасць, нахабства, самавольства Кручкова, але і невуцтва, адсталасць правінцыяльнай шляхты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і году, у якім яна жыве.
Прыстаў, надзелены ўладай, сярод цёмнай і забітай шляхты не лічыць патрэбным нават захоўваць знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляў вінаватымі тых. Хто ніякіх адносін да справы не мае:
“Сведкі, каторыя бачылі, а не баранілі- по 9-ці рублёў,а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, - па 3 рублі”.
Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэбуе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зайцамі. “за добры гасцінчык найяснейшая карона” згаджаецца дапамагчы закаханым Грышку і Марысі. У канцы камедыі Кручкоў сутыкае шляхціцаў Альпенскага і Статкевіча, каб яшчэ раз прыехаць за спажывай, спадзеючыся на новае “жніво”.
Вобраз Кручкова пададзены у сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытаніна ў фактах і законах, яго знешні выгляд, недаразвітаць маўлення ў цэлым, падобнае да страшэннай мешаніны слоў, сумленных выразаў.
Вобраз Пісулькіна, як і Кручкоў займаецца хабарніцтвам. З вялікім задавальненнем пісар прызнаецца: “Харашо быць пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць”.
На мой погляд, В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна па-мастацку дасканала і знішчальна выкрыў царскае чыноўніцтва Расіі, для якіх характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, грубасць, свавольства, невуцтва.
P.S.: камедыя “Пінская шляхта” нясе ў сабе гістарычныя падеі, яе пафасны змест дае нам магчымасць вярнуцца ў час напісання, пражыць разам з героямі твора, увабраць у сябе дух таго часу, так сама пазнаць людзей, бо, гэта магчыма і ў сенняшнія дні, дае нам магчымасць параўнаць цяперашні час з часам прошлым.