Белорусские сочинения
-
Віцэнт Дунін-Марцінкевіч
-
Перавыхаванне Караля Лятальскага «Ідылія»

У чым аўтар адыходзіць ад рэальнасці
Кароль Лятальскі – легкадумны малады пан, які большую частку часу праводзіць у забавах, вандроўках, “лётаючы” па свеце. Вярнуўшыся з Францыі у свой маёнтак, Лятальскі з жахам думае аб тым, як можна жыць сярод неадукаваных і нецывілізаваных сялян.
Хутка ён сустрэўся з прыгоннай сялянкай Югасей і закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з ёй, Лятальскі пачынае па-іншаму глядзець на прыгонных сялян, пераканаўшыся ў тым, што гэта добрыя людзі, якія здольны пайсці на высокія, самаахвярныя ўчынкі. Лятальскі настолькі закахаўся ў Югасю, што негледзячы на розніцу ў сацыяльным становішчы прапанаваў ёй руку і сэрца. Кароль пакляўся, што зменіць свае адносіны да сялян. “Хачу іх любіць, і каб яны мяне любілі…” – гаворыць ён.
У канцы п’есы высвятляецца, што Югася – пераапранутая паненка Юлія, якая вырашыла змяніць погляды Лятальскага на сялян і свой край, адвучыць яго ад захаплення чужымі мясцінамі.
Такім чынам, Лятальскі перавыхоўваецца і становіцца добразычлівым панам, які хоча жыць у сваёй краіне сярод свайго народу і больш не хоча, як раней, вандраваць па свеце.
Я лічу, што В. Дунін-Марцінкевіч у сваёй п’есе адыходзіць ад рэальнасці, таму што змяніць погляды на жыццё дарослага чалавека за такі кароткі час амаль немагчыма.