Лінгвістычная арганізацыя тэксту на матэрыяле верша Н. Гілевіча "Адкажы!"
Мэта даследвання - паглыбленае вывучэнне арганізацыі тэксту адпаведна з камунікатыўнай зададзенасцю. Задачы даследвання:
- Вывучыць прынцыпы і метады лінгвістычнага аналізу тэкста;
- Выпрацаваць навыкі аналітычнага прачытвання з асэнсаваннем сукупнасці інфармацыі, пададзенай у тэксце;
- Прааналізаваць залежнасць моўнай арганізацыі тэксту ад фактараў экстралінгвістычнага парадку (гарызантальны і вертыкальны падтэксты);
- На падставе студэнцкіх апублікаваных матэр'ялаў вызначыць правамернасць арганізацыі тэксту (сінхронны аспект);
Брат мой!
Братка мой!
Братачка родны!
Адкажы - сам сабе адкажы:
Чым зрабіўся табе непрыгодны
Скарб бясцэнны тваёй жа душы?
Адчаго так бяздумна, бязмоўна,
Ты яго выракаешся сам?
І чаму табе так ус роўна,
Што аборай становіцца храм?
Ці таму, што калісьці падступна
Растапталі твой шчыры давер?
Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,
Вытраўляліся ўсходы твае?
Што ў стагодзьдзях варожыя збродні
Распіналі твой лёс на крыжы?
Брат мой!
Братка мой!
Братачка родны!
Адкажы - сам сабе адкажы!
Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі
І канаў, і сыходзіў крывёй,
І жывым ты гарэў, а ніколі
Не саромеўся мовы сваёй.
Схамяніся ж, ачніся, агледзся!
Ды разваж, ды падумай як след:
Што пакінеш ты з поля ў налецце?
З чым нашчадкі пакажуцца ў свет?
Ці ты верыш, што род твой бясплодны
І свой лёс прамяняў на чужы?
Брат мой!
Братка мой!
Братачка родны!
Адкажы - сам сабе адкажы!
Гласарый вершу:
1. Абора - 1, - ы, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - тонкія вяровачкі ў лапцях, якімі абмотваюцца анучы. Абора - 2, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - хлеў для кароў, кароўнік. (Словы маюць розныя значэнні, але супадаюць арфаграфічна і арфаэпічна і з'яўляюцца амонімамі).
2. Рупна (прысл.) - рупны (руплівы), - ая, - ае. Яны імкнуцца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны, клапатлівы, старанны.
3. Вытраўляць - (травіць) - таптаць (лугі, палі), з'ядаць пасевы, рабіць патраву;
4. Налецце (налета) - (разм.) - 1. Будучым летам, у будучым годзе. 2. Месца для захавання насення, збожжа.
5. Збродні - (зброд) - людзі, каторыя належаць да разбэшчаных, злачынных, антыграмадскіх элементаў.
6. Падступна - паступова, па крысе.
7. Схамянуцца - 1. раптам узгадаць што-небудзь, хутка заўважыць недахоп, памылку. 2. Схапіцца. Экстралінгвістычная сітуацыя верша Ніла Гілевіча "Адкажы!" абумоўлены моўнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне за апошнія некалькі стагоддзяў. З 1588 года падчас ўваходу Беларусі ў Вялікае Княства Літоўскае беларускае мова пачала выкарытсоўвацца ў самых разнастайных грмадскіх сферах: у законадаўстве, дзяржаўнай перапісцы, свецкай і рэлігійнай літаратуры, на ёй вяліся казанні ў уніяцкіх царквах. ВКЛ было вялікай і магутнай дзяржавай з высокаразвітай эканомікай, культурай, адукацыяй, навукай. З Польшчай яна ўтварала федэрацыю, у якой наша дзяржава мела сваё заканадаўства, дзяржаўны апарат, войска, дзяржаўную мову — беларускую. Федэрацыя звалася Рэч Паспалітая. Яна была заваявана трыма манархіямі — Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гадах. Вялікае Княства Літоўскае аказалася пад уладай Расіі. Польшча старалася апалячыць беларусаў, а Расія — русіфікаваць. У 1697 годзе польскім соймам была прынята пастанова, паводле якой у Вялікім Княстве Літоўскім забаранялася ўжываць беларускую мову ў справаводстве судоў і іншых устаноў. XVIII стагоддзе нашмат бяднейшае на беларускія моўныя помнікі, з таго часу захавалася толькі невялікая колькасць дакументаў, напісаных галоўным чынам на Усходніх землях - некалькі твораў рэлігійнага зместу, ананімныя вершы, "Катэхізіс" С. Буднага.
Расійскім урадам у 1820 годзе быў зачынены універсітэт у Полацку, а ў 1832 годзе — езуіцкая акадэмія ў Вільні. У 1840 годзе было забаронена карыстацца у судах Літоўскім Статутам, напісаным на беларускай мове. Назоў нашай Бацькаўшчыны — Літва — быў заменены на Паўночна-Заходні край. Адначасова Масква пачала няўхільна называць Літвой толькі балцкую Жмудзь, за якой гэта назва і замацавалася. У 1867 годзе расійская ўлада забараніла ўсякі друк на беларускай мове. У 1933 годзе была праведзена «рэформа» беларускага правапісу і граматыкі — з мэтаю наблізіць беларускую літаратурную мову да рускай. У Заходняй Беларусі, якая аказалася пад Польшчай, у 1920 годзе было больш за 500 беларускіх школ, а ўжо ў 1925 годзе не засталося ніводнай. Былі зачынены беларускія настаўніцкія семінарыі. У 30-х гадах фізічна была знішчана бальшавікамі беларуская інтэлігенцыя, асабліва пісьменнікі і дзеячы беларускай культуры, а ў пасляваенныя гады, асабліва ў перыяд брэжнеўшчыны, масава закрываліся беларускія школы, без рэферэндумаў, згоды бацькоў і дзяцей праводзілася татальная русіфікацыя нацыі. Згодна з рэформай 1933 г. у беларускую мову было уведзена ля трыццаці фанетычных і марфалагічных асаблівасцяў, чужых нашай мове. Паступова ў беларускую мову пачаў уводзіцца расейскі слоўнікавы матэрыял. Уводзіліся марфалагічныя, сінтаксічныя і фразеалагічныя асаблівасці рускай мовы. Не ўжываліся словы тыпу «дэнацыяналізацыя», «асіміляцыя», «русіфікацыя» і г.д.
Пры дапамозе жыварэзання мовы спрабавалі зрабіць беларускую мову бляклай копіяй рускай. Копія заўсёды горшая за арыгінал, а таму ад яе адмаўляліся. «Зліццё» і «прыпадабненне» моваў прывяло да росквіту моўнае хімеры — «трасянкі». У ёй беларуская і руская мовы перамешваюцца да непазнавальнасці. З часам «пазычанае» пачынала ўспрымацца як сваё, а сваё выштурхоўвалася з мовы.
Аўтар верша звяртаеецаа да беларусаў з просбай адказаць самаму сабе,
Чым зрабіўся табе непрыгодны
Скарб бясцэнны тваёй жа душы?
Бо нацыянальную самасвядомасць трэба ў першую чаргу абудзіць у сабе, бо чалавек не мае права патрабаваць павагі да сваёй мовы ад іншых, пакуль сам не пачне паважаць і шанаваць яе, пакуль не пераканае сябе ў тым, што ён беларус, і што ён сам ня мусіць саромецца сваёй мовы. На працягу вякоў нацыянальная самасвядомасць генетычна ўстаранялася, таму і зрабілася другараднай. Тое, што аўтар пытаецца, чым жа родная мова зрабілася беларусу непрыгоднаю тлумачыцца сённяшняй сітуацыяй у грамадстве, дзе з беларускай мовы робяць экзотыку, і чалавек, які шчыра імкнецца размаўляць па-беларуску ў штодзённым жыцці, сутыкаееца з непаразуменнем і для яго робіцца немагчымым рэалізавацца альбо нейкім чынам уладкавацца ў жыцці. Беларускую мову аўтар называе скарбам, бо мова - гэта невычэрпнае багацце краіны, якое хавалася ад народа у Рэчы Паспалітай, у Царскай Расіі, у савецкія часы.
Аўтар папракае беларуса, што тое, што той бяздумна (абсалютна не карыстаючыся розумам) і бязмоўна, падпарадкоўваючыся таму ладу жыцця, які ўсё жыццё яму навязвалі, без пратэсту выракаецца роднай мовы. Мова ставіцца на адну дошку з маці і радзімай, з тым, што можа быць для чалавека самым дарагім, бо выракчыся можна толькі нечага самага дарагога. Хоць верш быў напісаны ў 1980 годзе, але на сённяшні дзень з'ява выракання народам роднай мовы вельмі актауальная, аб чым сведчыць рэферэндум 1996 года, калі народ добраахвотна згадзіўся паставіць беларускую мову на адзін узровень з рускай.
Асаблівую пазіцыю займае ў вершы слова "брат", якое мае парадыгматычныя здольнасці і сваю сінтагматычную рэалізацыю:
Брат - 1. Сын у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў.
2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча.
3. Форма сяброўскага звароту да мужчыны (разм.).
4. Член рэлінійнай секты, абшчыны, манах (звычайна ў звароце).
У вершы слова брат сінтагматычна рэалізуецца ў другім значэнні. У пэўных выпадках пры дапамозе класічнай формы перадаюцца аддценні фамільярнасці, сяброўскай грубаватасці і непасрэднасці. Памяншальныя суфіксы могуць надаваць словам розныя экспрэсыўныя аддценні: павага, ласкальнасць. (Братка, братачка). Суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі назоўніка часта не маюць значэння памяншальнасці альбо павелічальнасці, што значыць, што яны звязаныя не з колькаснымі паказчыкамі прадметаў і з'яў, а з разнастайнымі якаснымі іх асаблівасцямі.
Вялікае значэнне ў дадзеным тэксце мае лексічны паўтор комплексу звароту. Ён стварае кальцо страфы (сказ пачынаецца і заканчваецца аднымі і тымі ж словамі). Капазіцыйны стык - паўтарэнне ў пачатку новай страфы словаў, якія заканчваюць папярэдні сказ.
Па сваёй структуры верш уяўляе сабой комлекс рытарычных пытанняў. Паводле азначэння, рытарычнае пытанне - гэта пытальны сказ, які выражае сцьвярджэнне або адмаўленне і не патрабуе адказу. Ужываецца як прыём стварэння ўрачыстых, узнёслых паэтычных тэкстаў. У вершы рытарычнае пытаннне рэалізуе экспрэсіўную функцыю ўздзеяння на свядомасць чытача, спробу ўплыву на яго думку.
Загаловак верша мае напрыканцы клічнік, што ўвогуле, даволі рэдкая з'ява для загалоўка. У даддзеным выпадку яго можна разглядаць як форму загаднага ладу. Аўтар не проста патрабуе адказу на свае пытанні, а выказвае сваё абурэнне і незадаволенасць моўнай сітуацыяй у краіне. Ідзе графічная рэалізацыя экспрэсіўнасці загалоўку.
Прадметам размовы ў вершы зьяўляецца беларуская мова. Хаця само слова "мова" у вершы было ўжыта толькі адзін раз, для яго ў вершы існуе цэлы рад кантэкстуальных сінонімаў: скарб, душа, абора, храм, давер, усходы, лёс, крыж.
Цэнтральную пазіцыю ў вершы займаюць кантэкстуальныя супастаўленні:
І чаму табе так усё роўна,
Што аборай становіцца храм?
абора - храм
Што ў стагодзьдзях варожыя збродні
Распіналі твой лёс на крыжы?
збродні - крыж.
Паводле прынцыпу ўзроўневага прыкладу да аналізу тэксту вылучаецца фанетычная яго арганізацыя - асананс, як марфалагічная асаблівасьць - форма загаднага ладу. Тэкст вельмі адметны і сінтаксічна - ён цалкам быдуецца на пабуджальных сказах з клічнікамі і рытарычных пытаннях.
У вершы можна таксама вылучыць гарызантальны і вертыкальны кантэксты. Паводле гарызантальнага кантэксту аўтар патрабуе ад беларуса тлумачэння яго абыякавасці да роднай мовы. Паводле вертыкальнага - паўстае гістарычная карціна генетычнага выкаранення нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Прагматычная функцыя вершу ў першую чаргу пабуджальная, а потым ужо эмацыянальная. Аўтар паказвае сваё абурэнне моўнай сітуацыяй у Беларусі, імкнецца прымусіць сваіх суачыннікаў задумацца над лёсам сваёй мовы.
Паводле камунікатыўнай зададзенасці верша Ніла Гілевіча "Адкажы!" можна прапанаваць паралельны тэкст - верш Пімена Панчанкі "Родная мова":
Кажуць, мова мае дажывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон свістальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!"
Адрачэцца ад мовы народ, -
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Апусціце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі;
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень - з казкамі снежных аблокаў,
Люты - шчодры і сіні мароз,
Сакавік - з сакатаннем і сокам,
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік - час маланак і ліўняў,
Травень - з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень - з ягаднаю зарой,
Ліпень - з мёдам,
З пшаніцаю жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай крынічкай,
Лаістапад - залаты лістапад,
Снежань - першы густы снегапад…
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю -
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.
1964
Верш Ніла Гілевіча "Адкажы!" мае ўсе прызнакі публіцыстычнага тэксту: лозунгавы характар, наяўнасць клічных канструкцый, рытарычныя пытанні, тэзісны характар выкладння думкі. Акрамя таго тэкст вельмі актуальны, хаця быў напісаны у 1980 годзе, але не згубіў сваю актуальнасць і на сённяшні дзень. Афіцыйныя вынікі перапісу насельніцтва 1999 г., распаўсюджаныя ў сродках масавае інфармацыі, засведчылі, што беларускую мову назвалі сваёй роднай 82% грамадзянаў Беларусі, што на 4% вышэй за паказчык перапісу 1989 году. Як вядома, перапіс меў месца ва ўмовах татальнае русіфікацыі, якая мэтанакіравана праводзіцца апошнія 5 гадоў. Сёння беларуская мова фактычна выцесненая з усіх сфераў ужытку. Афіцыйныя беларускія ўлады свядома фармуюць грамадскую думку, што Беларусь ёсць часткаю Расіі, а беларусы — не самастойная нацыя, а прыдатак рускай.