Белорусские сочинения
-
Ніл Гілевіч
-
Найвялікшы са скарбаў Зямлі (водгук на ўрывак з паэмы Ніла Гілевіча "Родныя дзеці")

Хлеб... Якое маленькае гэтае слова, але які вялікі сэнс нясе яно ў сабе. Хлеб... Бацькаўшчына... Радзіма...
Гэтыя словы амаль сінанімічныя. Кожны чалавек звязвае са словам «хлеб» свае асабістыя адчуванні, для кожнага гэтае слова мае свой сэнс. Вось і ва ўрыўку Н. Гілевіча «Адступленне шостае — педагагічнае» аўтар расказвае нам пра тое, чым з'яўляўся хлеб на працягу жыцця менавіта для яго. Якую ж ролю адыгрываў ён у жыцці паэта ды і, бадай, усяго нашага народа?
Па-першае, тэта крыніца жыцця для кожнага чалавека. Не выключэнне і сам аўтар. Хлеб назаўсёды застанецца для чалавека самым неацэнным дарам. I няхай у ім будуць розныя дамешкі ў цяжкія часы — ён стане яшчэ смачнейшы. Вось якую выснову можна зрабіць, прачытаўшы першыя радкі твора.
Па-другое, аўтар не забывае напісаць і аб тым, што хлеб разам з нашай Радзімай прайшоў праз шматлікія выпрабаванні: голад, нястачу, гады ваенных змаганняў. Тады нават самая чэрствая скарынка з'яўлялася для людзей сімвалам жыцця. Яе зберагалі на святы, неслі самым блізкім і дарагім людзям. Гэта падкрэслівае і сам Н. Гілевіч: «Чуў салдат бяссмерця прысмак, калі... вымаў усохлы недагрызак скарынкі — чорнай, як зямля...». Гаворыць паэт і пра перамогу, зноў-такі не забываючы падзякаваць за яе хлебу.
У канцы верша — зварот аўтара да нашчадкаў. З горыччу і болем гаворыць ён аб тым, што зараз моладзь не ўмее шанаваць сапраўдныя скарбы сваей зямлі, у пагоні за сучаснасцю забывае пра свае мінулае, свае карані, з абыякавасцю адносіцца да хлеба. А ён жа спрадвеку быў у пашане ў народа: колькі прыказак, прымавак, фразеалагізмаў, песень, паданняў, казак створана пра «цара зямлі»! Тут неабходна ўспомніць славутых беларускіх майстроў пяра Янку Купалу, Якуба Коласа, Петруся Броўку, Пiмена Панчанку, бо ўсе яны схіляюцца перад самай галоўнай з прац на Зямлі — працай хлебароба.
Як сапраўдны майстар, Ніл Гілевіч робіць усё для таго, каб даць зразумець чытачу тыя думкі і адчуванні, якія завалодваюць аўтарам у час напісання верша. Будова твора, шматлікія эпітэты («шэры», «свежы», «румяны»), дзеясловы («клаўся», «свяціўся») і азначэнні («салодкі», «смачны»), з дапамогай якіх паэт стварыў яскравы зрокавы малюнак, нагадаў чытачу сапраўдны смак свежага хлеба, анафара «хлеб», якая вельмічаста паўтараецца ў вершы, надаюць тую неабходную значнасць гэтаму слову, якую і хацеў раскрыць аўтар. Усе гэтыя сродкі ў сукупнасці робяць мову верша прыгожай, «мілагучнай, нібы песня», і нейкай вельмі... ласкавай! Менавіта ласкавай і пяшчотнай, як матуліны рукі. Тэты ўрывак выклікаў у мяне шмат розных пачуццяў. Бадай, толькі пасля прачытання гэтага твора я па-сапраўднаму адчула, што гэта за незвычайная з'ява — хлеб. Менавіта з'ява, бо я не ведаю, як яшчэ можна назваць тое, што займае такое важнае месца ў штодзённым жыцці чалавека. Я лічу (можа, паўтаруся), што гэта — святы дар нам з нябёсаў. Колькі пашаны гучыць у голасе кожнага чалавека пры вымаўленні гэтага слова! Для нас яно, безумоўна, з'яўляецца другім пасля слова «матуля» і суправаджае да самай смерці. Мне гэтае слова здаецца такім жа цёплым і духмяным, як свежы бохан хлеба. I я з задавальненнем далучаюся да слоў Шла Гілевіча пра тое, што людзі любілі хлеб за «святло, што ў душы нёс». I, канешне ж, мы не павінны пакінуць без увагі радкі пра «няўдзячных» людзей. Я лічу, што кожнаму трэба берагчы і шанаваць, як Радзіму і родную мову, «найвялікшы са скарбаў Зямлі» — хлеб.