Белорусские сочинения - Ніл Гілевіч - Несмяротнае матчына слова (па твору Ніла Гілевіча "Родная мова")

Несмяротнае матчына слова (па твору Ніла Гілевіча "Родная мова")

Лес беларускай мовы, культуры, духоўнай спадчыны народа хвалюе Нiла Гiлевiча на працягу ўсёй яго творчасцi. Нiл Гiлевiч, як нiхто iншы, заклапочаны праблемамi нацыянальнага адраджэння, якiя складаюць адну з вядучых тэм яго творчасцi.
     Узяць хоць бы верш «Родная мова», з якiм я нядаўна пазнаёмiлася. Гэты верш адносiцца да ранняй лiрыкi Н. Гiлевiча, быў напiсаны ў тысяча дзевяцьсот сорак сёмым годзе. У вершы аўтар называв родную мову найдаражэйшым скарбам, дадзеным кожнаму ад мацi. Верш напiсаны ўзнёсла, з юнацкiм запалам i бадзёрасцю. Як найвялiкшае свята душы ў iм падкрэслiваецца той момант у жыццi дзiцяцi, хлопчыка-першакласнiка, калi ён зразумеў, што беларус, i калi навучыўся гаварыць па-беларуску:
     
     Быў шчаслiвы я роднаю мовай сказаць
     Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краiна!»
     I цяпер для мяне ты з усiх прыгажэй,
     Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
     I з усiх песняроў мне мiлей i блiжэй
     Роднай мовы пясняр — неўмiручы Купала.

     
     З гэтага верша вiдаць, што Нiл Гiлевiч не сумняваецца ў высокiм прызначэннi беларускага слова. Лiчыць, што на роднай мове можна ствараць творы нiчым не горшыя за тыя, што ствараюцца на iншых мовах. У якасцi прыкладу Нiл Гiлевiч прыводзiць творы беларускiх майстроў слова, i ў першую чаргу — Янкi Купалы. Акрамя таго, аўтар пацвярджае сваю гатоўнасць працягваць iх традыцыi. У вершы часта спакойная iнтанацыя змяняецца напружанай. Гэта асаблiва прыкметна ў канцы верша, калi паэт клянецца прысвяцiць свае жыццё барацьбе за нацыянальную свабоду:
     
     А задумав вораг з далёкага краю
     Апляваць, адабраць, знiшчыць мову
                    маю —
     Не дазволю,
          Не дам,
               Не прадам,
                    Не змяняю.
     I да смерцi за волю тваю пастаю!

     
     Пытанне нацыянальнага Адраджэння — адраджэнне роднай мовы, якое ставiў Нiл Гiлевiч у вершы «Родная мова» болын за пяцьдзесят год назад, — не страцiла сваей актуальнасцi i сёння. Беларускае слова молена пачуць толькi па тэлевiзары цi па радыё, на вулiцы — вельмi рэдка. Англiйскую мову многiя мае аднакласнiкi ведаюць лепш, чым сваю родную — беларускую. За вывучэнне англiйскай мовы бацькi плацяць вялiкiя грошы, а беларуская — не ў пашане. Чаму?