Васіль Быкаў аб Ніле Гілевічы
 Мне хочацца выказаць некалькі думак пра аднаго 
				  з выдатных майстроў су-часнай беларускай літаратуры — паэта 
				  Ніла Гілевіча.
				  Больш як чвэрць стагоддзя працуючы ў літаратуры, Ніл Гілевіч 
				  стварыў каля дваццаці паэтычных зборнікаў, кожны з якіх у той 
				  ці іншай меры адлюстраваў па сваіх старонках не толькі паэтычнае 
				  развіццё яго таленту, але час і жыццё парода, думы і перажыванні 
				  грамадзяніна. Наогул трэба сказаць, што ў паэтыцы Ніла Гілевіча 
				  ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнса-ваная 
				  сацыялынасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-энічныя 
				  творы і асабліва ягоная сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой 
				  непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай 
				  пагарды і выкрыцця адмоўных з'яў такая вялікая, а смех такі 
				  з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі 
				  шчырай замілаванасці, дабрыні і пранізлівага лірызму ў вершах 
				  і паэмах іншага характару, у лірычных творах, дзе Ніл Гілевіч 
				  паказвае зусім іншыя грані свайго таленту. Гэтыя два розныя 
				  бакі яго творчасці знітоўваюцца адной моцнай, я сказаў бы, высакароднай 
				  якасцю, якую можна вызначыць як фальклорную, вельмі народную, 
				  што ідзе з самых вытокаў беларускага жыцця, з яго нацыянальнага 
				  характару і ягонай гісторыі. 
				  Але ён ніколі не замыкаецца ў гэтых, няхай сабе і самых дабратворных 
				  і дабрачынных увогуле межах, ён сягае далёка і шырока, аб чым 
				  сведчаць яго зноў жа беспрэцэдэнтныя ў нашай літаратуры сувязі 
				  перш за ўсё з брацкай балгарскай літаратурай, для чаго Нілам 
				  Гілевічам зроблепа столькі. колькі, відаць, не зроблена ўсёй 
				  пашай нацыянальнай літаратурай за ўвесь час яе існавання. Перакладчыцкі 
				  талент Ніла Гілевіча сапраўды унікальны, і цяпер яшчэ цяжка 
				  сказаць, перад кім гэтаю сваёю дзейнасцю ён мае большыя заслугі 
				  — перад Беларуссю ці перад Балгарыяй. Але, можа, гэта і няважпа, 
				  у абодвух выпадках усе мы ў выйгрышы.
				  Хочацца адзначыць і яшчэ адзін бок дзейнасці Ніла Гілевіча — 
				  яго выкладчыцкую і навукова-даследчыцкую работу ў сценах Беларускага 
				  дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, куды больш трыццаці 
				  гадоў таму назад ён прыйшоў студэнтам і дзе стаў прафесарам, 
				  заслужаным дзеячам павукі БССР. Менавіта тут з-пад яго пяра 
				  выйшла звыш дзесятка навуковых манаграфій і кніг па літаратуразпаўстве 
				  і фальклоры, тут ён стаў камуністам, руплівым выхаваўцам шматлікіх 
				  кадраў беларускай нацыянальнай культуры.
				  Талент Ніла Гілевіча надзвычай ёмісты і працавіты, чулы да подыху 
				  жыцця і да чалавечага болю. Паэт шмат выступае як публіцыст 
				  і літаратурны крытык, мае некалькі зборнікаў артыкулаў. Апошнім 
				  часам у друку з'явіліся драматычпыя творы Гілевіча, неўзабаве, 
				  мабыць, што-нішто з іх мы ўбачым на сцэне.
				  Можна толькі здзіўляцца разнастайнасці і плёну ім здзейсненага 
				  ў розных літаратурных жанрах, што ўвасобілася, мабыць, у паўсотні 
				  друкаваных кніг, але самае вялікае яго дасягпенпе ўсё ж бачыцца 
				  ў галіне паэзіі, у паэмах і лірыка-філасофскіх вершах, у прыватнасці, 
				  у такім працаёмкім лірычным жанры, як актава. Васьмірадковыя 
				  мініяцюры паэта становяць сабой як быццам эпіцэнтр усяе творчасці 
				  Гілевіча, яе мастацкае ўзвышша. Раўнуючы да ранейшае творчасці 
				  паэта, яны — значны крок наперад як з гледзішча мастацкае дасканаласці, 
				  так і ў сэнсе па-глыблення і завершанасці ідэйнай капцэпцыі. 
				  У сканцэнтраванай форме класічнай актавы аўтар здолеў выказаць 
				  столькі значных, часам арыгінальных і афарыстычных думак і меркаванняў, 
				  і зрабіў гэта з такой дасканаласцю, што можна, не баючыся перабольшання, 
				  назваць кнігу «Актавы» этапам як у паэтычнай творчасці самога 
				  Гілевіча, так і ва ўсёй сучаснай беларускай паэзіі. Сто дваццаць 
				  актаваў, кожная з якіх — увасабленне думкі і пачуцця, з зайздросным 
				  лаканізмам даводзяць нам пра самае важнае, самае вечнае ў жыцці 
				  чалавецтва наогул і кожнага чалавека ўпаасобку. Тут аўтар канчаткова 
				  сцвердзіў высакароднасць уласнага погляду на свет і жыццё і 
				  абараніў высакародны гуманізм ва ўсіх складанасцях чалавечых 
				  узаемаадносін.
				  Можна шмат гаварыць пра Ніла Гілевіча і пра тое, што зроблена 
				  гэтым самабытным майстрам паэтычнага слова, але я думаю, будзе 
				  лепш пачытаць яго самога.