Ніл Гілевіч — летапісец нашай сучаснасці
Ён — летапісец нашай сучаснасці. Талент яго шчодры, багаты, разнастайны. Ён і вядомы перакладчык, і вучоны-фалькларыст, і педагог, і крытык, і публіцыст, і грамадскі дзеяч. I ніхто з сучасных нам паэтаў з такой палкасцю і таленавітасцю не паказвае і не даказвае, што «цяжка шлях нам церабіць да Беларусі», як народны паэт Ніл Гілевіч. Яго творчая спадчына—гэта мастацкае ўвасабленне шляху беларусаў да... Беларусі. Славячы красу і веліч роднага краю («Край мой беларускі, край», «Я хаджу, закаханы...» і інш.) і ўсё тое людскае, добрае, што, безумоўна, ёсць у родных дзецях гэтай зямлі, паэт даследуе вытокі і прычы-ны і таго, што не можа не трывожыць і не засмучаць: і наша «манкурцтва», і многія іншыя выявы бездухоўнасці... Даследуе і часам не знаходзіць тым выявам вытлумачэння:
Відаць, пракляцця знак ляжыць
На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць Да Беларусі!
Лірычны герой верша ўсведамляе ўсю небяспеку без-духоўнасці, што аддаляе нас ад святыні — роднай зямлі: «О, як далёка нам яшчэ да Беларусі!»
Парадаксальная думка! Мы ж тут, на пэтай зямлі жывём, навошта ж нам яшчэ ісці да яе? I як наогул ісці туды, дзе мы і так, здавалася б, ёсць? Пакуль што, можа, і ёсць. Але ці — будзем?.. У вершы відавочная біблейская рэмінісцэнцыя пра выхад іудзеяў з егіпецкагарабства. Доўгім і пакутніцкім быў той шлях, але нават і пасля яго на абяцаную Богам зямлю ступілі толькі нашчадкі тых, хто да яе ішоў, — вольныя людзі.
У паэзіі Ніла Гілевіча — адказ на пытанне, ад чаго нам трэба выбавіцца, каб быць вартымі нашай «святой зямлі» і дайсці да Беларусі. Асноўным зместам многіх зборнікаў паэта, і ў прыватнасці апошняга — на «На высокім алта-ры», з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоў-насць народа, памяць яго і будучыня.
Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчо-та і замілаванне, туга і папрок, гнеў і расчараванне — уся гама пачуццяў у лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах Ніла Гілевіча.
Многія вершы, прысвечаныя роднай мове і клопату пра яе існаванне (а значыць, і пра існаванне нацыі!), напісаны ў форме звароту да нас, Паэт-філосаф па-бацькоўску ўшчу-вае, пераконвае, папракае, імкнучыся паўплываць на нашы душы і розум:
Брат мой! Братка мой! Братачка родны! Адкажы — сам сабе адкажы: Чым зрабіўся табе непрыгодны Скарб бясцэнны твоёй жа душы?
Ад чаго так бяздумна, бязмоўна
Ты яго выракаешся сам?
I чаму табе так усё роўна,
Што аборай становіцца храм?
Не слухаюць дзеці свайго бацьку... I ў вершы на тую ж тэму — «За драбніцу» — гучыць ужо іншая інтанацыя: сар-кастычная, гнеўная і абуральная:
Зноў нас хваляць! I зноў — за халуйства! I мы ўдзячна прымаем хвалу...
Вычарпаўшы да канца ўсе магчымасці пераканаць нас, прымусіць задумацца, ужо самой назвай верша «Вы не яе — вы сябе прыніжаеце» аўтар нагадвае вечныя ісціны: ніколі не будзе паважаны другімі той, хто сам сябе не пава-жае; недавер, падазронасць і нават гідлівасць у самавітых людзей выклікае той, хто свайго роднага выракаецца... Праблемам нацыянальнага адраджэння прысвечана і адна з апошніх кніг паэта «Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове».
Спалучэнне лірычнага і эпічнага, пяшчотнага і гнеўна-га, элегічнага і гумарыстычнага —яшчэ адна адметная асаб-лівасць творчасці Ніла Гілевіча.
Пакаленне Ніла Гілевіча прынята называць пакаленнем, дзяцінства якога апалена вайной. Яму было дзесяць, калі пачалася Вялікая Айчынная. Трагедыю народа ён надзвы-чай хвалююча, таленавіта паказаў не толькі ў сваіх шматлікіх вершах, але і ў аўтабіяграфічнай аповесці «Пра час і пра сябе», і трагедыю гэту паказаў праз трагедыю дзяцей, чым тлумачыцца сіла ўздзеяння гэтага твора на нас. У паэме «Заручьшы» сцвярджаецца, што не меншым выпрабаваннем для нашага народа быдо і пасляваеннае ліхалецце: голад, нястачы, а да ўсяго — скалечаныя вай-ной лёсы і душы людскія. Сіла ўздзеяння на чытача вызна-чаецца тым, што ў паэме паказана трагедыя закаханых, нязбытныя мары і надзеі.
Самым жа значным і дасканалым у мастацкіх адносінах з'яўляецца яго твор «Родныя дзеці» (1985) — першы ў бе-ларускай літаратуры раман у вершах. У гэтым філасофскім па сутнасці, арыгінальным па форме і кампазіцыі творы паэт здолеў панарамна і разам з тым глыбока псіхалагічна аддюстраваць сучаснае жыццё беларускага народа, выявіць сутнасць душы беларуса. Акрамя таго, у ім пастаўлены і прааналізаваны тыя праблемы, ад вырашэння якіх зале-жыць не проста многае, а ўсё ў нашым грамадстве — існа-ванне наша як нацыі і народа наогул: захаванне гістарыч-най памяці, прыроды, духоўнай спадчыны — усяго таго, што і з'яўляецца «златам дзяржавы».
Сюжэт рамана «цэментуе» апісанне лёсу адной сям'і, родных дзяцей адной маці, 70-гадовы юбілей якой і стаў нагодай, каб сабраць іх усіх за бяседным сямейным ста-лом. У кожнага — свая дарога, свой лёс, сваё шчасце.
Галоўным вобразам Сцяпана Якубавіча Вячонкі — та-ленавітага кампазітара, музыканта — паэт сцвярджае, што сіла творцы — у еднасці са сваім народам, родным краем, што лёс народа і лёс мастака непадзельныя. Свайго героя паэт выпрабоўвае самымі рознымі абставінамі: адносінамі да роднай сям'і, народа, каханай, выпрабоўвае памяццю, сумленнем, часам. Перад намі — Асоба моцная, духоўна багатая, гарманічная, здольная на самааналіз, пераацэнку каштоўнасцей у сваёй душы.
Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнац-цаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспа-мінамі Сцяпана пра студэнцкія гады, каханне да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, майскія шчаслівыя вечары. Праз ус-паміны свайго героя паэт не толькі дасягае псіхалагізму, даследуе вытокі і матывы ўчынкаў герояў, але і дае многія ўрокі чытачу. Паэт папярэджвае маладых, што вялікае і моц-нае каханне адначасова і вельмі кволае, далікатнае пачуц-цё, што яго вельмі лёгка страціць, а за страту гэту давя-дзецца плаціць усё жыццё. Твор адметны тым, што ў ім павучальныя і выхаваўчыя ідэі раскрываюцца аўтарам да-лікатна, праз розныя жыццёвыя калізіі.
Аўтарскія філасофскія адступленні пасля першых шасці пар раздзелаў прысвячаюцца самым важным праблемам сучаснасці: праблеме адказнасці чалавека перад Радзімай, сям'ёй, праблеме бездухоўнасці, п'янства, выхавання мо-ладзі, развалу сям'і, бяздумнага і бяздушнага стаўленння да Матухны-Зямлі, занядбання святынь і сапраўдных каш-тоўнасцей, якімі і з'яўляюцца сям'я, родная зямля:
Ніхто не мучыцца дакорам, Ніхто не думае пра грэх.
Аўтарская канцэпцыя, філасофія твора выяўляецца не толькі праз сюжэт, лірычныя адступленні, але і праз рэплікі, дыялогі, маналогі герояў:
Ад дармаедства ўся распуста: Нішто душу не губіць так, Як незаробленая луста, Якою сыціцца лайдак. I з гэтым нельга не пагадзіцца. Своеасаблівым рупарам аўтарскай пазіцыі і філасофіі ў творы з'яўляецца вобраз дзядзькі Лёксы. Гэты чалавек надзелены мудрасцю, раз-вагай, дабрынёй і чыстым сумленнем, да ўсяго яшчэ і па-чуццём гумару, што робіць яго слова асабліва важкім, аў-тарытэтным у народзе, а вобраз гэты — эстэтычна пры-ваблівым для чытача.
Пісьменніцкі ідэал чалавека выяўлены і ўвасоблены ў родных дзецях Сохвіі Пятроўны: і ў Сцяпане, і ў нястом-ным працаўніку, верным мужу і добрым бацьку сваім дзе-цям Тамашу, і ў іх сястры і швагру Вінцусю (узор сапраўд-най сям'і!). Але найперш пісьменніцкі ідэал выяўлены ў вобразе маці і сфармуляваны ў тосце Сцяпана ў гонар маці:
Хвала таму, хто ў трудньш часе
Без мітусні і без ныцця
Сваё праходзіць... Так, як мама...
Сваё ж пісьменніцкае ўсведамленне, якім не павінен быць чалавек, паэт рэалізаваў у вобразах Юзіка Бэнся і Мікіты Рэпы. Характар Мікіты раскрываецца праз яго мову, такую ж скалечаную, як яго лёс: «На ўсё жыццё Мікіта Рэпа зас-таўся з крыўдаю на лёс». Апісаннем жыццёвай калізіі з дзяцінства Мікіты паэт зноў дае нам урок і папярэджвае пра тое, што здрада бацькоў, іх несумленныя ўчынкі моцна ра-няць дзяцей і калечаць іх лёсы. Крыўду на бацьку Мікіта перанёс на ўсіх людзей, стаўся крыўдлівым, нялюдскім, пры-дзірлівым да ўсіх і ўсяго. I мова яго, засмечаная русізмамі і канцылярызмамі, —адзежаяго душы: беднай, прэтэнцыёз-най, пыхлівай. Пра прыгажосць вясновай раніцы Мікіта рас-казвае: «Бывае, выйдзеш вутрам з хаты — так благавухае сярэнь, аж нос зрываюць араматы!» У стварэнні гэтага воб-раза найлепшым чынам выявіўся дар сатырыка, які рэаліза-ваны Нілам Гілевічам у многіх сатырычных зборніках.
Галоўная ж ідэя паэмы і адначасова пісьменніцкі наказ нам усім быць сваёй сям'і, Радзіме і зямлі-карміцельцы род-нымі дзецьмі, а не пасынкамі сфармуляваны ў афарыстыч-ных радках, што вынесены ў эпіграф да адказу на білет: «Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе...» Калі будзем роднымі дзецьмі, то наперакор усяму дай-дзем да Беларусі:
Равуць вятры, грымяць грамы, Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж, I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы Да Беларусі!..