Белорусские сочинения
-
Мікола Гусоўскі
-
Жыццё i подзвіг Міколы Гусоўскага
Жыццё i подзвіг Міколы Гусоўскага
Я<кі ж той час?
На стромах Адраджэння
Вялікі Леанарда, Рафаэль
I Мікеланджэла — ўсе светачы зямель
Ратуюць чалавека ад глумлення.
Мікола Арочка
Мікола Гусоўскі — родам з эпохі Адраджэння. Яе годны сын. Патрыёт краю свайго, у самым цэнтры Еўропы, сярод векавечных лясоў і непраходных балотаў. У невялікай кроплі нерушнай на той час (прыкладна каля 1480 — пасля 1533 гадоў) прыдняпроўскай зямлі, у сям'і паляўнічага ці панскага лесніка нарадзіўся Мікола Гусоўскі (Гусавіянус, Гусавіёнзіс, Усовіус — як піша ён сам, аўтар паэмы «Песня пра зубра»). Пра свае жыццё на Радзіме ён паспавядаўся з чытачамі вельмі шчыра і страсна:
Што да мяне, то свае паляванне і ловы
Адпаляваў я. Адзіная ўцеха ў самоце —
Жыць успамінамі. Думкай ляціш быстракрылай
Ноччу і днём на радзіму, у памяці сеці
Вабіш той час незабыўны (...)
.......................................
Як ты ні кінь, а з маленства мне добра вядомы
Ловы, і праца, і хлеб мой, зароблены потам.
«Хлеб мой, зароблены потам» — тэты радок сведчыць, што славуты паэт-адраджэнец паходзіў з простай дэмакратычнай сям'і. Ён зведаў нягоды працоўнага жыцця. Такім жа працаўніком застаўся і тады, калі разам з паслом Вялікага княства Літоўскага Эразмам Целкам накіраваўся да папы рымскага ў Рым. Ніхто іншы, як ён, выканаў абяцанне: расказаць пра паляванне на зуброў у яго далёкім сінявокім краі, пазнаёміць недасведчаных з традыцыямі невядомага ім народа.
Многія старонкі жыцця Гусоўскага да канца не раскрытыя. Мы маем звесткі, што, магчыма, ён быў нейкі час лектарам Балонскага універсітэта пад імем Міколы Альбінуса. Можа, так і было. Час Адраджэння даваў магчымасць таленавітым людзям вольна перамяшчацца па краінах Еўропы і свету ў пошуках асветы, удачы. Дакладна мы ведаем, што яго сябра Эразм Цёлак памёр у 1522 г. ў Рыме ад халеры. Гэта была страшэнная, вялікая бяда. Што, нарэшце, паэт не вярнуўся на радзіму пасля смерці свайго сябра і мецэната. Удзячны чалавеку высакароднаму і сумленнаму, ён прысвяціў яму верш «Эразму Плоцкаму супакаенне». Два радкі яго ў перакладзе на рускую мову асабліва кранулі мяне:
Доблесть души закаляется мукой, страданьем крепчает,
Прочным становится дух, в гоненьях роджается мощь.
Пра ганенні на каго ідзе размова ў прысвячэнні? Ці толькі на яго сябра? Зусім магчыма, што былі і ганенні на песняра — вальнадумца, патрыёта. На жаль, дакладных звестак пра гэта няма. Але ёсць і яшчэ адзін прыклад нядобразычлівага стаўлення да тытанаў духу ў Вялікім княстве Літоўскім — Скарына. Такі ж самы эмігрант, як і Гусоўскі.
Жыццё Гусоўскага — легенда. Яно высакароднае хоць бы таму, што ён мэтай паставіў адкрыць свой край іншым народам свету і выканаў ганаровы абавязак. Легенда, таму што і сёння мы захапляемся не толькі славутай «Песняй пра зубра», што расцяганая на цытаты, але і іншымі яго творамі, прасякнутымі гуманістычнымі ідэаламі. Паэмай з 869 радкоў гекзаметру «аб жыцці і дзейнасці багаяўленага Іакінфа» (1525). Яе голькі назвала настаўніца на уроку. Усё астатняе было чыста тэхнічнай справай — адшукаць тэкст ці ўрыўкі з яго (паэма ж напісана на лацінскай мове) у перакладзе на беларускую ці рускую мову. Знайшла пераклады ўрыўкаў. Здзівілася таму, як паслядоўна і страсна, падобна аўтару «Слова аб паходзе Ігаравым», адстойвае паэт ідэю яднання народа, выступае супроць міжусобіц і разладу. У кнізе Я.Парэцкага пра Гусоўскага прачытала, што ў рукапісах твораў польскага паэта 16 стагоддзя А.Кшыцкага пракінуліся чатыры радкі, належныя нашаму славутаму земляку:
В крестном мученье распятый: «Покайтесь, — напоминаю, —
В ваших злодействах!» Не всё тем же бывать временам.
Мстителем буду жестоким, теперь же прощением щедрый.
Смерть торопливо грядёт, жив ты пока, берегись!
Прарочыя словы — пра адказнасць чалавека перад гісторыяй, часам, людзьмі за свае нядобрыя ўчынкі. Радкі — заклік да самапакаяння, пакуль не позна, пакуль сэрцы іншых адкрытыя для прыняцця шчырага прызнання-пакаяння, горкай споведзі. Ён, відаць, таксама хацеў паспавядацца ў канцы жыцця перад сябрамі, роднымі, перад сваім краем, напоўненым зубрыным рыкам, спевамі птушак, убраным у рамонкавае адзенне, разрэзаным стужкамі паўнаводных, ціхіх рэк.
Чытаю радкі іншых твораў Гусоўскага — верш «Павучэнне пастырам», напрыклад. Думаю, чаму ж яго спадчына не выдадзена да гэтага часу поўнасцю? Няўжо мы абыякавыя да бясцэнных скарбаў, створаных нашымі папярэднікамі? Няўжо і сёння нас не трывожаць іх лесы? Лёсы іх твораў — сапраўдных жамчужын у скарбонцы нацыянальнага і сусветнага мастацтва слова. Схіляю галаву перад святой памяццю Чалавека, Патрыёта. I прысвячаю яму некалькі, хай сабе недасканалых, радкоў:
Стагоддзяў не спыніць. Яны наперад
Імкнуцца, нібы хвалі сініх рэк.
Ды бессмяротныя Любоў і Вера,
Якія зберагае Чалавек.