Белорусские сочинения
-
Мікола Гусоўскі
-
Тэма любвi i нянавiсцi, жыцця i смерцi, вайны i мiру ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"

Паэма «Песня пра зубра» напісана ў тысяча пяцьсот дваццаць другім годзе ўдалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва X. Гэты твор напісаны на лацінскай мове, якая ў той час была мовай навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе.
Мікола Гусоўскі ў «Песні пра зубра» перадаў сваю любоў да роднага краю як месца адзінага і непаўторнага. Паэт любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Лес і прырода для яго — «эліксір маладосці, бадзёрасці духу».
Галоўную ролю ў «Песні пра зубра» аўтар адводзіць жывёле — зубру. Зубр — гаспадар беларускіх пушчаў і лясоў, грозны, магутны асілак. Зубр у паэме — вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Аўтар параўноўвае яго з высакародным рыцарам. Надзелены незвычайнай сілай зубр — звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не трывожаць. I разам з тым люты, бязлітасны, калі абараняецца ад ворагаў. Зубр чуйна рэагуе на дабро і зло:
Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер,
але ж ратнік,
Ён прызнае перамогу, здабытую
чэсна, —
Сілай на сілу, у рожкі, і мужнасць на
мужнасць.
Шмат радкоў паэт прысвячае паляванню ў пушчы: зубр траплйе ў пастку, і на яго сыплецца град стрэл і коп'яў. Кроў цячэ з яго, вочы поўныя гневу. Раз'юшаны звер доўга бушу е, спрабуючы адпомсціць ворагам, але пасту пова сілы пакідаюць яго, і ён памірае.
Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час кіравання якога Вялікае княства Літоўскае дасягнула небывалага росквіту.
У паэме пераплятаюцца вобрэлы зубра, князя, народа. Міколу Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і паку ты, якія выпад аюць на долю беларусаў. Гора і пакуты нясуць простаму люду бясконцыя войны, крыважэрныя князі і баяры, усе, хто мог бы заступіцца за народ, але застаецца раўнадушным да яго лесу:
Б'юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:
Воіны ж гінуць у тых і другіх сутычках,
Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?
Iм бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся
У горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна —
Значыць, гандлюй і крывёю і лесам падданых.
Заканчваецца паэма малітвай да Дзевы Марыі, у якой аўтар просіць божую маці спыніць забойствы і кровапраліцці, даць больш мудрасці яго краю і яго народу. «Песня пра зубра» — тэта адначасова і гімн сіле і моцы магутнага звера, і песня пра беларускую зямлю, пра незвычайную'прыгажосць яе прыроды, і, зразумела, пра беларускіх людзей, пра іх думы, пачуцці, мары і спадзяванні. Паэт заклікае сумленна жыць у міры і згодзе з усімі, але калі на незалежнасць Радзімы пасягнуць ворагі, то абараняць яе, як тэта рабіў зубр. А калі сказаць адным сказам, то тэта аповяд пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір.