Белорусские сочинения
-
Уладзімір Караткевіч
-
Майстэрства Уладзіміра Караткевіча – празаіка

«Любы раманіст павінен быць псіхолагам. Гэтага вымушае жанр рамана: у сярэднія і ў пазнейшыя стагоддзі раман уяўляў сабой споведзь пра асабістае жыццё — каханне, сямейна-бытавыя ўзаемаадносіны. Падобны змест застаўся ў ім да нашага часу. Іншая справа, што ў адных творах пераважаюць інтымныя сцэны, у другіх — сацыяльныя. У рамане Караткевіча, як мне здалося, іх роўная колькасць. Таму ён і цікава чытаецца. Таму гісторыя паўстае са старонак канкрэтных чалавечых лёсаў, сцэн. У другой частцы рамана — «Сякера пры дрэве» — на першы план выходзяць грамадска-сацыяльныя падзеі: тут і паказ вучобы Алеся Загорскага ў Вільні, і старонкі яго універсітэцкага жыцця ў Пецярбургу, і падрыхтоўка царскага маніфеста пра вызваленне сялян яго чыноўнікамі, у тым ліку Мураўёвым і Валуевым. Тут жа бяруцца за сякеру паўстанцы на чале з Корчакам. Праводзіць свае рэформы ў вёсках Алесь Загорскі. Псіхалагізму ў другой частцы твора паменела, з'явілася публіцыстычнасць, належнае месца ў апавяданні занялі дакументы, з'явіліся канкрэтныя гістарычныя асобы — Кастусь і Віктар Каліноўскія, Сразнеўскі, Серакоўскі, Урублеўскі, Тарас Шаўчэнка і іншыя.
Маналогамі часцей за ўсё у Караткевіча надзяляюцца інтэлектуальныя героі. Асабліва частыя яны ў вуснах Алеся Загорскага. Гэты чалавек у кожным зручным выпадку мысліць пра сэнс жыцця асабістага і агульначалавечага, прыходзіць да несуцяшальных вывадаў пра лёс нашага шматпакутнага народа. Вось ён едзе да цёткі ў мястэчка Свіслач, дзе, дарэчы, упершыню сустрэнецца з Кастусём Каліноўскім, які ў далейшым стане яго сябрам, і назірае спрадвечную карціну змагання народа за жыццё: «Якія бясконцыя дарогі! Якія заблытаныя раздарожжы з дзесяткамі сцежак, што ўліваюцца ў іх! Якія пахілыя драўляныя крыжы, усе шэрыя і ў глыбокіх трэшчынах, стаяць на скрыжаванні шляхоў! Цягнуцца паўз іх вазы, ідуць вандроўнікі з трохграннымі вострымі кіямі і клункамі за спінаю. Ідуць баркалабаўскія старцы з сінявокімі хлопчыкамі празрыстай іканапіснай прыгажосці. Бабы нясуць за спінай паклажу, вузлом закруціўшы на грудзях канцы хустак. (...) I на ўсё гэта — колькі ўжо год! — глядзіць абведзенымі сінькай вачыма, увесь у падцёках, падфарбаваны вохрай і мядзянкай распяты Хрыстос». Унутраны маналог Алеся Загорскага ў дадзеным выпадку сведчыць пра яго ўменне і жаданне спачуваць прыгнечанаму век народу, ускласці на свае юнацкія плечы частку агульных клопатаў і перажыванняў. У канцы рамана з думкамі пра немінучасць барацьбы за народ ён будзе глядзець у начное неба, на якім палымнее паўночнае ззянне — сімвал будучага паўстання.
Аўтар дасягае глыбіні псіхалагічнага аналізу і пераказам думак і роздумаў сваіх герояў. Атрымліваецца гэта ў яго цудоўна: непрыкметна споведзь аўтара перарастае ў героеву, і наадварот. Так ён выключна дакладна пераказвае незадаволенасць чыноўніка Валуева тым, што ідзе ні то дождж, ні то снег, што трэба выходзіць з пад'езда дома на вуліцу, шукаць на няўдалым вузкім возе свой дэпартамент, займацца працай абрыдлай у той час, калі запрошаны на чарговы баль і г.д. А да таго ж гэтыя думкі пра мінулае, сувязь з лепшымі людзьмі, патрыётамі Расіі, так рэзка разарваная, не дае спакою. А тут яшчэ і гэта сялянская рэформа і падзеі ў няскоранай Польшчы. Хочацца быць не тым, чым ты ёсць, паказацца і прагрэсіўным, і лаяльным цару. Калі ўнутраны маналог Валуева можна было б надрукаваць як асобную вынятку з рамана «Каласы пад сярпом тваім», мы атрымалі б грунтоўнае даследаванне душы царскага чыноўніка, для якога вышэй за ўсё кар'ера ды імідж у сваім службоўскім коле.
У стылі рамана Караткевіча спалучаюцца адзнакі дакументалізму. Дакументальных сцэнаў у другой частцы, як мне падалося, нават зашмат. Гэта і сходкі «Агулу» — патрыятычнай арганізацыі, душой якой былі будучыя паўстанцы на Беларусі і ў Полыпчы. Гэта падрыхтоўка ў калідорах улады царскага маніфеста пра скасаванне прыгоннага права. Рэальныя многія героі рамана: неўтаймоўны Шаўчэнка, хворы на сухоты брат Кастуся Каліноўскага Віктар — смелы, рашучы, апантаны, які не можа дараваць, як будучы ўдзельнік паўстання Загорскі не вызваліў адразу з няволі, яшчэ да выхаду маніфесту, сялян. Кастусь Каліноўскі таксама мае рэальныя рысы канкрэтнай асобы, знешні воблік якой, дзеянні і ўчынкі занатаваныя ў гісторыі. I разам з тым аўтарскі вымысел, жывая, яркая фантазія літаральна аздабляюць сухое дакументальнае апавяданне, надаюць яму рысы свежасці. Паводле фантазіі былі створаны самыя яркія вобразы рамана — князёў Загорскіх, пана Раўбіча і яго дачкі Майкі, Кагутоў і іх дзяцей і інш. Фантазія дапамагла мастаку стварыць паўнакроўныя карціны дзядзькавання, прыёму ў дваранскую зборню, калядавання і інш. Толькі рамантык можа напісаць так, як напісаў Караткевіч: «Пазней заплакалі перад купаллем травы і меліся назаўтра загінуць», «узлёт прабітых цвікамі рук», «вострая, як салдацкі багнет, нацэлены ў тваё сэрца, зорка», «Адуванчык на ярасным лузе» (пра жанчыну, у вершы). Рамантык у душы, Караткевіч любіць буйнакветныя фарбы, а таму і піша: «аранжавыя плямы святла», «ледзяное неба», «сляпуча-белыя, аж гарачыя», вылепленыя з снегу балваны, «мяккі, ласкавы дым», «салаўіны гром», «мядзведзем раўла дуда», гарадок і вёскі наўкол у пару квітнення «здаваліся букетамі снежных кветак». Каб толькі адно апошняе параўнанне выкарыстаў пісьменнік ва ўсім тэксце рамана, яго можна было б лічыць сапраўдным мастаком, вялікім майстрам. У гэтым параўнанні сышліся ў адно цэлае і назіральнасць мастака-жывапісца, і майстэрства бачыць агульнае праз канкрэтнае, шырокае — праз звужанае, ёмістае, шматзначнае. Арыгінальнасць прыведзенага тропа азначае арыгінальнасць пошукаў Караткевіча ўвогуле і яго права быць прызнаным за аднаго з самых таленавітых аўтараў.
Караткевіч — выдатны партрэтыст. Кожная знешнасць нават другараднага героя запамінаецца. Чорны Война — пасечаным тварам, параненымі рукамі, чорнай вопраткай. Бацька Алеся Загорскага Юры — белым ззяннем усмешкі, такім самым адзеннем, энергічнай постаццю. Пан Раўбіч — суровасцю і непрыступнасцю.