Белорусские сочинения
-
Уладзімір Караткевіч
-
Мастацкае адлюстраванне нацыянальнай гісторыі ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

Выдатным творам беларускай літаратуры на гістарычную тэму з'яўляецца раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, грамадская атмасфера на Беларусі напярэдадні паўстання 1863 года. Цікавасць пісьменніка да гэтай гістарычнай эпохі выклікана значнасцю гэтых падзей у нацыянальнай гісторыі нашай краіны. А яшчэ і тым, што ў сям'і Уладзіміра Караткевіча захавалася памяць пра блізкага сваяка — аднаго з кіраўнікоў паўстання на Магілёўшчыне Тамаша Грынкевіча, які быў расстраляны ў Рагачове. У сваёй аўтабіяграфіі пісьменнік пісаў: «Пасля заканчэння універсітэта я здаў кандыдацкі мінімум і пачаў быў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 года ва ўсходнеславянскіх і польскіх літаратурах, але прыйшлі іншыя інтарэсы: з'явілася задума аб рамане на тую самую тэму».
Назва твора сімвалічная. Праз глыбока хрысціянскі вобраз каласоў і сярпа аўтар імкнецца спасцігнуць сэнс існавання чалавека, свайго народа, яго лёс, неабходнасць будучага паўстання.
Падзеі твора адбываюцца на Магілёўшчыне, у мястэчку Свіслач, што ў Гродзенскай вобласці, у Пецярбургу, Маскве, Варшаве. У творы дзейнічаюць вымышленыя персанажы — дваране Алесь Загорскі, яго бацька Юры і дзед Даніла Загорскі-Вежа, Яраш, Раўбіч, Надзея Клейна, Корчак, Чорны Война, а таксама рэальныя гістарычныя асобы. Гэта К.Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, У. Сыракомля, Т.Шаўчэнка.
У. Караткевіч у рамане сцвярджае думку, што ў асяроддзі шляхты былі дэмакратычна настроеныя людзі, якія імкнуліся палепшыць грамадскае і сацыяльнае жыццё на Беларусі, наблізіць яго да еўрапейскага ўзроўню. Адметным у гэтым плане з'яўляецца вобраз Алеся Загорскага — патомнага двараніна, сапраўднага інтэлігента. У творы Алесь паўстае як шчыры патрыёт, высакародная асоба, адданы сын свайго народа, перакананы дэмакрат. Моцнае ўздзеянне на светапогляд Алеся аказваюць успаміны старога Вежы пра мінулае Беларусі. Чалавек кацярынінскіх часоў, вальтэрыянец, ён пранікнёна і ўдумліва апавядае пра слаўныя, каларытна багатыя гістарычныя падзеі айчыннай мінуўшчыны, па-сапраўднаму любіць народ, бачыць у ім невычарпальную мудрасць. Вежа зняважліва ставіцца да тагачасных парадкаў, імкнецца павярнуць жыццё да еўрапейскага прагрэсу. Таму на дваранскім сходзе ён галасуе за адмену прыгону. Ён з'яўляецца духоўным настаўнікам Алеся. Размовы з бацькам, перапіска з Кастусём фарміравалі грамадзянскую пазіцыю асобы юнака. Легенды, паданні, гісторыя з'явіліся для Алеся і яго сяброў асноўнай крыніцай пазнання роднага краю. Недарэмна, уступаючы ў дваранскі клуб, сваю прамову Алесь гаворыць па-беларуску. У сваіх навуковых даследаваннях Алесь паказаў сваіх суайчыннікаў як бунтарны, вольналюбівы народ. Вуснамі Алеся Загорскага пісьменнік апавядае гісторыю-прытчу пра таленавіты, прыгожы, працалюбівы, шчыры, гасцінны беларускі народ. Яго зямля з'яўляецца сапраўдным раем. Яму даў Бог «найгоршае ва ўсім свеце начальства».
Вось такім паўстае перад чытачом партрэт Мураўёва-Вешальніка: «Твар гэты здаваўся яшчэ больш страшны, бо выступаў, як на карцінах Рэмбранта, жаўтавата-аранжавай плямай з цемрыва. I блікі агню скакалі па ім. Як сякерай высечаны, тлусты і па-старэчы ўжо друзлы, шырокі, з цяжкім падбароддзем, тупым носам і грубым вялікім ротам твар. Жорсткія бачкі, металічна-шэрая скура, нізкі лоб з жорсткімі, як конскае грэбла, валасамі над ім. Цяжка, як у сабакі, звісалі ніжэй сківіцы брылі шчок. I на гэтай абрыдлай масцы свяціліся пранізліва-разумныя вочкі, адзіна чалавечае, што на ёй было».
З дакументальнай праўдзівасцю пісьменнік стварае вобразы канкрэтных гістарычных асоб. Сярод іх Кастусь Каліноўскі. Аўтар малюе яго партрэт, дае радавод, расказвае пра нацыянальную прыналежнасць. Погляды і перакананні Кастуся вельмі яскрава раскрываюцца ў перапісцы з Алесем, размовах са старым Вежам. Кастусь Каліноўскі выступав як самаахвярны дэмакрат, чалавек вялікіх патрыятычных пачуццяў.
Перачытваючы старонкі рамана «Каласы пад сярпом тваім», нельга не звярнуць увагу на легенды і паданні. Зварот да іх з боку аўтара невыпадковы. У.Караткевіч імкнуўся данесці да чытача глыбіню існавання беларускага народа, раскрыць таямніцы яго нацыянальнага характару, дзівосны і супярэчлівы характар яго гісторыі. Мастак цудоўна апаэтызаваў, узвялічыў свой край і яго людзей, стаў выдатным песняром беларускага Прыдняпроўя. Праз Прыдняпроўе пісьменнік паказаў Беларусь, яе гераічную і трагічную гісторыю, яе мужных, таленавітых і працавітых людзей, выявіў веліч і духоўную моц свайго народа. «На Дняпры стаяла магутная палавень. Вышэй Сухадола вялікая рака разлівалася на дваццаць вёрст. Сонца гуляла ў ёй, і побач з гэтым магутным ззяннем мізэрнымі здаваліся бліскаўкі манастырскіх купалоў на тым беразе».
Раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» узнаўляе найбольш яркія і драматычныя старонкі айчыннай гісторыі, нацыянальнай культуры, з'яўляецца дзейснай крыніцай пазнання сваёй мінуўшчыны, разумення глыбіні існавання свайго народа, яго характару.