Белорусские сочинения
-
Уладзімір Караткевіч
-
Чытаючы раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"...

Творчасць У.Караткевіча напоўнена глыбокім патрыятызмам. Найгалоўнейшае прызначэнне чалавека і мастака ён бачыў у служэнні Радзіме, народу. Пісьменнік глыбока ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай, сівой мінуўшчыны. «У падзеях мінулага — нашы карані. А дрэва без каранёў не можа існаваць», — гаварыў У.Караткевіч. Гістарычнай тэме прысвечаны раман пісьменніка «Каласы пад сярпом тваім». У творы створана шырокая панарама народнага жыцця, паказана грамадская атмасфера на Беларусі напярэдадні паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Чытаючы раман, перад вачыма паўстае Беларусь таго часу, шырокая галерэя мастацкіх вобразаў. Героі рамана — гэта людзі супрацьлеглых поглядаў на жыццё, грамадскія перамены. Вялікую сімпатыю выклікаюць тыя, для якіх неабыякавы лёс Радзімы, будучыня свайго народа. Перш за ўсё гэта выдатны беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь Каліноўскі. Вобраз яго раскрываецца праз пісьмы да Алеся Загорскага, у якіх ён выказваецца па самых розных пытаннях жыцця той гістарычнай эпохі. Чытача ўражвае Кастусёва мужнасць, непахіснасць, гуманнасць у адносінах да лёсу Радзімы і народа. Сучасніку ўяўляецца дзейнасць Кастуся Каліноўскага як выпрабаванне на тое, каб наблізіць сваіх суайчыннікаў да незалежнага і свабоднага жыцця, адукацыі, культуры. У творы У.Караткевіч імкнецца паказаць, акрамя Кастуся Каліноўскага, і іншых сапраўдных патрыётаў Беларусі. Лёс і будучыня Радзімы для іх былі свяшчэнным абавязкам. Гэта рэальныя дзеячы беларускай культуры, з якімі Алесь Загорскі сустракаецца ў Вільні. Сярод іх Адам Кіркор, вядомы журналіст, вучоны, грамадскі дзеяч XIX стагоддзя; першы беларускі прафесіянальны пісьменнік, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнага тэатра Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; яго сябры польска-беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля-Кандратовіч, кампазітар Станіслаў Манюшка, беларускі паэт Вінцэнт Каратынскі. Са старонак рамана мы даведваемся, што брат Алеся Вацлаў вучыцца ў Вільні з Францішкам Багушэвічам — удзельнікам паўстання 1863 года, чалавекам глыбока дэмакратычных перакананняў. Менавіта Францішак Багушэвіч, ужо будучы вядомым пісьменнікам, выказаў ідэю аб самабытнасці беларускай культуры, яе мовы, паважлівым стаўленні да культур іншых народаў.
На фоне дзейнасці рэальных гістарычных асоб перад чытачом паўстае багаты духоўны свет галоўнага героя твора Алеся Загорскага. Мне здаецца, што ў гэтым вобразе У.Караткевіч увасобіў сваё бачанне сапраўднага інтэлігента, чалавека высакароднага, выхаванага, неабыякавага, фізічна дасканалага. Алесь піша вершы, займаецца практычнай дзейнасцю ў сваім маёнтку. Дзядзькаванне, якое ён прайшоў у Кагутоў, фізічна загартавала юнака, наблізіла да народа, да разгадкі яго характару, маралі. Легенды, паданні і гісторія наблізілі Алеся да радзімы. Вялікую ролю ў выхаванні юнака адыграў стары Вежа — асоба, якая выклікае пачуццё павагі, сімпатыі. Прырода надзяліла яго глыбокім розумам. «Прыродна здаровым, зялёным сваім розумам пан Даніла цвёрда перакананы, што свет не стаіць на месцы, што ёсць у ім і стаячая вада, і плынь. Першая гіне і робіцца балотам, другая — з крыніцы робіцца ручаінай, ракою, морам, аблокамі. I ён ведаў, што свет ідзе наперад, пакутліва спасцігаючы нешта вялікае. Назіраючы за людзьмі, ён разумеў, што тое, да чаго яны ідуць, — лепшае... I трэба разумець, што адзіны спосаб не стаць непатрэбным — змяняцца да смерці і да смерці разумець новае, а калі не разумеет, няздольны разумець — ставіцца да яго з любоўнай верай».
Прадстаўнікі інтэлігенцыі, рэальныя гістарычныя асобы, вобразы якіх паўстаюць са старонак твора, добра разумелі становішча свайго народа. Яны свядома разумелі сэнс гістарычных змен, якія адбываліся ў свеце. Дзеянні, намаганні гэтых людзей былі скіраваны на тое, каб у нашай краіне панавала не рабства, голад і галеча, а дабрабыт, свабода, роўнасць. I гэта, на маю думку, выклікае пачуццё сімпатыі да іх і іх дзейнасці. Аўтар твора Уладзімір Караткевіч не толькі выдатны майстар слова, але і глыбока дасведчаны гісторык. Ён дасканала валодаў матэрыялам эпохі XIX ст. на ўзроўні сусветнай гісторыі, змог паказаць яе асноўныя накірункі і супярэчнасці, прадказаць, што вырашальная роля будучыні Беларусі, яе народа залежыць ад інтэлігенцыі.