Белорусские сочинения
-
Уладзімір Караткевіч
-
Як я ацэньваю ўчынак Юрыя Горава (па твору Уладзіміра Караткевіча "Паром на бурнай рацэ")

Юрый Гораў парушыў загад нiкога не перапраўляць на другi бераг ракi. Ён не мог не пераправiць жанчыну, якая везла загад аб вызваленнi свайго мужа ад смерцi: не дазваляла сумленне.
Учынак Горава можна ацанiць па-рознаму. З аднаго боку, ён афiцэр i павiнен безагаворачна выконваць загады свайго камандзiра, з другога боку — у кожнага чалавека павiнна быць сумленне i галава на плячах. Загады прыдумваюць таксама не багi, а такiя ж людзi.
У Горава, на маю думку, добра развiта такая якасць, як чалавечнасць. iнакш ён, як i Пора-Леановiч, не стаў бы разбiрацца ў дадзенай сiтуацыi, а проста адмовiў бы жанчыне, i ўсё. Больш таго, Гораў быў упэўнены, што, аддаючы загад аб забароне пераправы, «наверсе» проста не маглi ўлiчыць такi выпадак.
I ўсё ж, узяўшыся дапамагчы жанчыне, малады афiцэр добра разумев, што парушае загад, бо нiякiх выключэнняў не было. Гэта не стрымлiвае яго, i ён нават рызыкуе сваiм жыццём. Цячэнне было вельмi неспакойным i легка магло перакулiць лодку. Гораў быў упэўнены, што пра яго ўчынак хутка стане вядома Пора-Леановiчу i той можа тут жа паведамiць «наверх». Але, як бы там нi было, нi адзiн з пералiчаных довадаў не прымусiў яго адмовiцца ад задуманага.
На досвiтку Гораў вярнуўся. Пора-Леановiч раўнадушным голасам расказаў яму аб загадзе графа Мураўёва. Пачутае выклiкала ў маладога афiцэра абурэнне i нянавiсць да Леановiча i Мураўёва.
У канцы твора расказваецца, як Пора-Леановiч гiне ад рукi Горава. Аўтар паказвае гэтым самым, што чалавечнасць, неабыякавасць да чужой бяды, спагада перамагаюць.
На маю думку, Юрый Гораў павёў сябе як сапраўдны афiцэр.