Белорусские сочинения
-
Якуб Колас
-
"На прастор, на шырокі прастор!" (аб пошуках Андрэем Лабановічам шляхоў барацьбы за народнае шчасце)

«На ростанях» — твор, у якім паслядоўна, крок за крокам, раскрываецца лес галоўнага героя, настаўніка Андрэя Лабановіча — прадстаўніка перадавой часткі дэмакратычнай інтэлігенцыі пачатку XX стагоддзя. На прыкладзе Лабановіча Якуб Колас паказаў, што яшчэ да першай рускай рэвалюцыі перадавыя людзі шукалі шляхі да служэння народу.
З Лабановічам мы знаёмімся ў той час, калі ён прыязджае ў глухую палескую вёску Цельшына ў якасці настаўніка. Да самастойнай работы ў школе малады настаўнік рыхтаваўся з вялікай адказнасцю, паставіўшы перад сабой сур'ёзныя задачы. Першапачаткова Лабановіч лічыў, што палепшыць жыццё народа можна праз пашырэнне асветы: «...вашы дзеці вучыцца будуць, — гаварыў ён, звяртаючыся да палешука Сцяпана Рылкі, — граматнымі стануць, будуць кнігі, часопісы чытаць, навучацца, як лепей каля зямлі хадзіць, каб карысці з яе болей было, бо ўсё ж паляпшэнне ў жыцці ад навукі ідзе».
Прыступаючы да работы, Андрэй Лабановіч ставіў перад сабой задачу навучыць сялянскіх дзяцей самастойна разважаць, бо яму здавалася, што асветніцкая праца, абуджэнне крытычнай думкі дапамогуць народу палепшыць свае станрвішча. I Лабановіч горача ўзяўся за асветніцкую працу. Часамі ў адзіноце сам з сабой ён абдумваў розныя пытанні. У першую чаргу яго хвалявала пытанне пра сэнс чалавечага жыцця. Лабановіч пытаў нават бабку Мар'ю, дзеля чаго чалавек жыве на свеце. Старой паляшучцы і ў галаву не прыходзіла падобнае пытанне, а таму яе адказ быў просты: «...Жывём, покі жывецца, бо жывы ў зямлю не палезеш, а прыйдзе смерць, тады пахаваюць».
Аб сэнсе жыцця Лабановіч гутарыць і са сваім сябрам Турсевічам у час сустрэчы. Турсевічу, напэўна, не ўпершыню даводзілася размаўляць на падобную тэму, бо ён упэўнена, як загадзя падрыхтаваны урок, пачаў тлумачыць: «Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых». Такі адказ выклікаў рэзкае пярэчанне з боку Лабановіча. У гэты час ён адчувае нейкае незадавальненне. Яму здаецца, што ён не ўсё робіць, што ад яго патрабуе становішча народнага асветніка. Лабановіч адчуў, што ёсць яшчэ і другія — чыста грамадзянскія абавязкі. Ён разумев, што трэба бліжэй стаць да народа, прыгледзецца, як ён жыве і чым ён жыве. Герой ведае, што працоўны чалавек заслугоўвае павагі і лепшай долі. Выступаючы абаронцам мужыка, Лабановіч яшчэ не можа даць адказу на пытанне, хто вінаваты, што селянін жыве па-свінску і што ён цёмны. I ў хуткім часе палеская глуш, якая спярша выклікала ў Лабановіча столькі прывабных уяўленняў, магла б адолець яго, загубіць імкненне да працы на карысць народа. Адчуўшы такую небяспеку, настаунік вырашае паехаць на новае месца, узяцца за працу па-новаму. Лабановіч марыць аб шырокай дзейнасці на карысць народа. Аднойчы каля роднай вёскі ён звярнуў увагу на «нізкую балоціну», да якой цяжка было даступіцца. З яе не было амаль ніякай карысці. З-за куп'я выглядала чорная гразь. «А што, каб гэтай гразі нацягаць на поле?» — думаў, ходзячы тут, Лабановіч. «...Перакапаць бы зямлю на перавал ды навазіць у канаўкі гразі з алешніку, напэўна, зямля паправілася б і расло б тут збожжа, як лес». Адну з прычын беднасці сялян настаунік бачыў у тым, што зямля выкарыстоўваецца не па-гаспадарску. Прыкладзі да яе рукі, і яна аддзякуе багатым ураджаем. Ён захапіўся марамі аб абнаўленні зямлі. Але тут перад ім узнікла перашкода, пра якую ён менш за ўсё думаў, — сацыяльныя ўзаемаадносіны ў краіне. Зямля чужая! Шмат сілы трэба, каб ажыццявіць такія планы. I дзядзька Марцін мае поўную падставу скардзіцца: «Няма, брат, простаму чалавеку ні волі, ні разгону».
Важнае значэнне для пашырэння светапогляду Лабановіча мела знаёмства з нелегальная літаратурай. Ён зразумеў: для таго, каб перамагчы адсталасць, трэба змагацца супраць самадзяржаўя, выкрываць цара як ворага і найбольшага прыгнятальніка народа. Пасля гэтага настаунік пачынае весці нелегальную работу сярод жыхароў вёскі Выганы, а затым прымае ўдзел у выступленні сялян супраць памешчыка Скірмунта. Важнымі для Лабановіча ў гэты час былі сустрэчы з Аксёнам Калем, селянінам з вёскі Высокае. Праз Аксёна Каля ён пазнаёміўся з найбольш свядомай часткай сялянства, адчуў нянавісць працоўных людзей да існуючага ладу і нарастаючы з кожным днём пратэст. Лабановіч зразумеў, што народ — гэта вялікая сіла, што сувязь з народам робіць чалавека непераможным. Вольга Віктараўна Андросава — падполынчыца-рэвалюцыянерка — дапамагла Лабановічу разабрацца ў палітычным становішчы ў краіне, раскрыла характар руска-японскай вайны, пераканала яго ў неабходнасці рэвалюцыйнай барацьбы супрацьцарскага самадзяржаўя. Лабановіч зразумеў, што для паспяховай барацьбы патрэбна згодная, выпрацаваная па плану «работа тысяч людзей, якая біла б у адзін пункт...». Так узнікла задума стварыць настаўніцкую рэвалюцыйную арганізацыю і весці барацьбу па пэўнай праграме. Лабановіч з'явіўся адным з арганізатараў нелегальнага настаўніцкага з'езда ў вёсцы Мікуцічы. Нягледзячы на тое, што сход быў выкрыты паліцыяй, Лабановіч не разгубіўся. Ён даўно жыў па прыказцы: «Ад торбы і ад турмы не заракайся». Але што рабіць далей, ён не ведае. Зноў пачынаюцца пошукі, Лабановіча не пакідае надзея выйсці на прасторную, ясную дарогу. Жаданне ўсе сілы аддаць на карысць народа прыводзіць яго да ўдзелу ў рабоце беларускай газеты. Гэтым самым ён абараняў права беларускага народа на карыстанне беларускай мовай.
Лабановіч не адмовіўся ад сваіх поглядаў і працягваў грамадскую дзейнасць і пасля таго, як яго звольнілі з работы за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і пасадзілі на тры гады ў турму. Ён болын пачаў цікавіцца праграмамі палітычных партый, каб прыняць удзел у рабоце той, якая сапраўды выражала інтарэсы народа. Вялікі ўплыў на Лабановіча аказала гутарка з бальшавіком Галубовічам, з якім ён сядзеў у адной камеры. Галубовіч раіў Лабановічу звязацца з бальшавікамі, пазнаёміцца з адзіна правільным вучэннем аб рэвалюцыі — марксізмам. На развітанне Галубовіч сказаў: «Дазволь мне верыць, Андрэй, што ты ніколі не адступішся ад народа. Я не сумняваюся ў гэтым, бо ты і так моцна з ім звязаны. А таму — уступі ў цесную сувязь з марксістамі, з бальшавікамі. На гэтай дарозе, спадзяюся, мы з табой сустрэнемся».
Можна смела спадзявацца — аўтар падводзіць да такога вываду, — што герой твора не збочыць з дарогі пошукаў праўды і змагання.