Белорусские сочинения
-
Якуб Колас
-
"Новая зямля" — мастацкая энцыклапедыя сялянскага жыцця

«Новую зямлю» Якуба Коласа называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў невыпадкова. Гэта вялікі эпічны твор аб гістарычным лесе народа і пошуках ім; шляхоў да лепшага жыцця. Якуб Колас апісвае ўсё, што складае жыццё простага селяніна: побыт, мову, прыроду роднага краю, клопаты і заняткі дарослых, забаўкі дзяцей і іх вучобу, святы і будні, ясныя летнія дні і ціхія зімовыя вечары. Тут глыбока і праўдзіва выяўлены мары і жаданні людзей беларускай вёскі.
Кожны раздзел расказвае аб тых ці іншых момантах сялянскага жыцця. Напрыклад, у раздзелах «Раніца ў нядзельку» і «За стал ом» Якуб Колас апісвае святочную раніцу і снеданне сям'і Міхала. Ежа ў сялянскай хаце — цэлы абрад са строга ўстаноўленымі правіламі і парадкам. За сталом збіраліся абавязкова ўсе члены сям'і. Кожны меў свае пастаяннае месца. Міхал і Антось займалі канцавыя месцы. На покуць звычайна саджалі ганаровага госця. За сталом усе сядзелі моўчкі, адчувалася павага да ўсяго таго, што знаходзілася на стале, як да здабытага цяжкай працай. I калі хто-небудзь з хлопцаў парушаў дысцыпліну, то бацька кідаў у бок парушальніка такі выразны погляд, што дзеці нямелі ад страху. Малыя дзеці, якія яшчэ не ведалі парадку, елі асобна.
Працай быў запоўнены амаль увесь будні дзень селяніна. I кожны справай быў заняты:
Міхал у лес пайшоў ранютка
Рабіць звычайныя абходы;
Антось спаць доўга не меў моды,
А як надарыцца мінутка
Часіны вольнай ці святы дзень,
Ну хоць адзін разок на тыдзень
Хадзіў на Неман ці на тоні —
Рыбак быў дзядзька наш Антоні,
Як і работнік, адмысловы;
А Ўладзік пасвіў дзесь коровы,
Травіў чужыя сенажаці...
Працавалі і дарослыя, і дзеці. Міхал выконваў абавязкі лесніка, Антось «правіў гаспадарку», усю хатнюю работу выконвала Ганна — жонка Міхала:
А дома з дзецьмі была маці.
Яе жаночая работа
I гэта вечная турбота
То каля печы, то на полі,
Сказаць, не зводзіцца ніколі.
Адно прыпыніш — там другое,
Глядзіш, як бачыш, набяжыць,
I ручак некалі злажыць —
Жыццё жаночае такое!
Якуб Колас апісвае працэсы ворыва, сяўбы, жніва, малацьбы. У час жніва калектыўная праца становіцца крыніцай прыгожага, напаўняе душу радасцю. Аўтар вельмі блізка знаёмы з сялянскай'працай і можа расказаць цэлую гісторыю пра тое, як трэба умела выбраць касу. Якуб Колас ведае, як звіваецца пчаліны рой і як яго трэба абіраць, як трэба слаць снапы на таку, каб было зручна малаціць. Аўтар паказвае сялянскую працу як штосьці прыгожае і велічнае.
З энцыклапедычнай шырынёй апавядае Якуб Колас пра ўсе звычаі і абрады, якія існавалі ў той час на Беларусі. Тэта каляндарныя святы, звычаі ўзаемадапамогі, кірмашы, сходы. На першы дзень Каляд, напрыклад, шукалі ў сене зярняткі і па іх варажылі, ці ўродзіцца хлеб. Каляндарныя святы — даніна ўсім традыцыям і звычаям, што звязаны са светам сялянскіх уяўленняў і прынцыпаў.
У паэме «Новая зямля» шмат лірычных адступленняў, у якіх аўтар у болынасці выпадкаў апісвае свой родны кут. У вобразах роднага краю Якуб Колас заўсёды чэрпаў натхненне і сілу. Прыгажосць роднай прыроды выклікае ў паэта не толькі захапленне, але і смутак:
Эх, луг шырокі! Як жывы, ты,
Праменнем сонепка заліты,
Увесь стаіш перад вачыма,
Ты міл і смуцен, як радзіма,
Як наша ціхая сторонка,
Дзе смугі сіняя пялёнка
У летні час дымком звісае
I даль задумай спавівае.
Працоўнаму чалавеку Якуб Колас і прысвяціў свой лепшы твор — паэму «Новая зямля». Праз усю паэму праходзяць малюнкі жыцця і штодзённага побыту сялянства, выяўлены яго запаветныя мары і спадзяванні. Яна стала гімнам беларусу-працаўніку і роднай прыродзе.