Белорусские сочинения
-
Якуб Колас
-
Вобраз Лабановiча ў трылогii Якуба Коласа "На росстанях". Духоўны свет, маральная высакароднасць героя (2)

Цяжкай была доля народнага настаунiка ў дарэвалюцыйны час. Якуб Колас ведаў гэта са свайго вопыту. Не ўсе настаўнiкi маглi вынесцi гэтыя цяжкiя выпрабаваннi лёсу. Некаторыя з iх цалавалi папоўскiя рукi, кланялiся станавому прыставу. Такiм чынам яны куплялi адносны спакой i бестурботнае iснаванне. Але за гэта яны плацiлi вялiкую цану - страту чалавечай годнасцi. Лепшыя, найбольш перадавыя выбiралi сабе iншы шлях. Быў ён цяжкi, але быў ён слаўны. На яго з самага пачатку працы ў школе ўступiў Андрэй Лабановiч.
Мы знаемiмся з iм, калi ён размаўляе са школьнай старожкай, i развiтваемся, калi ён выходзiць на волю з турмы. Многа за гэты час падзей адбылося ў грамадстве, шмат перажыў Лабановiч асабiстага гора. Усё гэта рабiла ўплыў на яго натуру, акрэслiвала погляды, гартавала волю, узбагачала вопыт. Лабановiч - настаўнiк, i праца ў школе спачатку робiцца амаль галоўным яго клопатам. Ён прыязджае ў Цельшына, поўны радасных надзей, асветай прынесцi карысць народу. Але жыцце вучыць, што надзеi яго былi марнымi. На кожныым кроку яму чыняць перашкоду начальства, яго кiдаюць з адной школы ў другую, за iм сочаць. Увесь час у свядомасцi Лабановiча iдзе вялiкая духоўная работа. Перад iм узнiкаюць пытаннi, якiя патрабуюць ад яго адказу. Жыцце штодзень ставiць перад Лабановiчам складаныя праблемы. Лабановiч пакахаў Ядвiгу. Але жыцце такое жорсткае, што раскiдала iх па свеце. Для чаго чалавек жыве на свеце? Адказ на гэта пытанне толькi адзiн: для таго каб чалавек здабыў шчасце. Лабановiч праходзiць складаны шлях, часам збiваецца, часам прымае неправiльныя рашэннi. Галоўнае - лiчыць ён, каб не трацiць усведамлення сваiх памылак. На шляху Лабановiча не раз паўстаюць перашкоды. Ён пераадольвае iх, хоць i з вялiкай тратай душэўных сiл. Лабановiч не проста iснуе. Ён жыве актыным жыццем, робiць усё, што можа, на што ён здольны, каб яно паляпшала, рабiлася вартым чалавека, прыносiла яму радась. Пасля доўгiх блуканняў Лабановiч уступае на шлях актыўнай барацьбы з царызмам. Падпольная брашура, некiм падкiнутая, гутаркi з настаўнiцай Вольгай Андрэеўнай, сустрэча з падпольшчыкамi робяць пераварот у душы Лабановiча. Лабановiч пачынае ўсведамляць, як трэба змагацца з царызмам. Ён распаўсюджвае пракламацыi, вядзе растлумачальную работу сярод сялян. За сваё жыцце, поўнае падзей, супярэчлiвых ряшэнняў, пошукаў свайго месца ў барацьбе з царызмам, Лабановiч вырас палiтычна, набыў вопыт, шмат чаго зразумеў i асэнсаваў. На апошнiх старонках расказваецца пра гутаркi Лабановiча з бальшавiком, пiцерскiм рабочым Галубовiчам. Гутаркi адкрылi вочы Лабановiчу на многае. За сваю дзейнасць Лабановiчу даводзiцца расплачывацца беспрацоўем, нават турмой, але ён не шкадуе аб гэтым. Змаганне за народнае шчасце прыносiць яму радасць.
У Лабановiча моцна развiта пачуцце калектывiзму i адказнасцi за агульную справу. Асабiстыя якасцi Лабановiча - ён добра выхаваны чалавек. У спрэчках са сваiмi iдэйнымi ворагамi ён паводзiць сабе з пачуццем годнасцi. Лабановiч гатовы на самаахвярнасць дзеля агульнай справы. Лабановiч яшчэ i паэт. Ён складае вершы, вядзе дзеннiк. Ён - паэт, са сваiм светаадчуваннем, сваей мовай, замiлаваным стаўленнем да прыроды.