Белорусские сочинения - Якуб Колас - Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (2)

Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (2)

Паэма «Сымон-музыка» — другi па велiчынi i значнасцi пасля «Новай зямлi» паэтычны твор Якуба Коласа. Пiсаць яе аўтар пачаў яшчэ раней за «Новую зямлю», як толькi выйшаў з турмы, куды трапiў за ўдзел у настаўнiцкiм з'ездзе. Там жа, за кратамi, узнiкла i задума твора. Пiсалася паэма доўга, з перапынкамi — чатырнаццаць гадоў. Праца над ей была завершала ў тысяча дзевяцьсот дваццаць трэцiм годзе. Аднак i тэта была не канчатковая рэдакцыя твора. Пазней Колас яшчэ перапрацоўваў паэму: нешта ўдакладняў, нешта мяняў, некаторым сцэнам было ўвогуле нададзена новае гучанне. Апошняе было звязана з тым, што за час напiсання паэмы памяняўся светапогляд аўтара на некаторыя рэчы.
     У аснове сюжэта паэмы — жыццё хлопчыка Сымона. Жыццё цяжкае, гаротнае, такое, якiм маглi «пахвалiцца» амаль усе сялянскiя дзецi. Але Сымону было яшчэ цяжэй за астатнiх, бо ён быў «не такi, як усе». Хлопчыка называлi дзiваком за тое, што ён любiў падоўгу гутарыць з травою, з дрэвамi, з самiм сабою. Яго цiкавiлi пытаннi, над якiмi нiколi не задумвалiся астатнiя дзецi:
     
     У яго быў свет цiкавы,
     Свае вобразы, жыццё,
     I ў душы яго усе з'явы
     Свае мелi адбiццё.
     Ён i рэха свае клiча
     I размову вядзе з iм...
     Меў яшчэ ён такi звычай —
     Гаманiць з сабой самiм.

     
     Сымон нарадзiўся i рос таленавiтым, духоўна адораным хлопчыкам. Але забiтасць яго бацькоў, як i ўсiх сялян таго часу, не дазволiла iм разглядзець у хлопчыку гэты божы дар. З Сымонкi часта кпiлi, папракалi недарэчнасцю.
     Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, якiя сустракалiся на жыццёвым шляху Сымона, нiкому не ўдалося вытравiць з яго цягу да прыгожага, да музыкi, да мастацтва. У канцы паэмы апавядаецца аб тым, як Сымон са сваей скрыпкай i каханай дзяўчынай Ганнай iдзе ў вандроўку, каб несцi людзям прыгажосць мастацтва.
     У вобразе Сымона Якуб Колас хацеў паказаць таленавiтых людзей, якiмi багата.наша беларуская зямля, цяжкасцi i перашкоды на шляху гэтых людзей. Паэт сцвярджае, што сапраўднае мастацтва выстаiць i будзе жыць вечна.
     Побач з асноўнай — тэмай мастацтва — Колас апявае ў паэме прыгажосць свайго краю, хараство i непаўторнасць роднай прыроды. А яшчэ — смуткуе аб цяжкiм лесе сваiх суайчыннiкаў:
     
     Край мой родны! Дзе ж у свеце
     Край другi такi знайсцi,
     Дзе б магла так, поруч з смеццем,
     Гожасць пышная ўзрасцi?
     Дзе бы вобруку з галечай
     Расквiтнеў багацтва цуд
     I дзе б з долi чалавечай
     Насмяялiся, як тут?..