Белорусские сочинения
-
Якуб Колас
-
Якому богу маліўся Якуб Колас?
Якому богу маліўся Якуб Колас?
«Лепш быць няшчасным, але відушчым,
чымся шчаслівым ды сляпым...»
Якуб Колас. З «Казак жыцця»
Якому богу маліўся Якуб Колас — выдатны беларускі пісьменнік, класік нацыянальнай літаратуры? Адказаць на гэта пытанне немагчыма, не прыгадаўшы некаторыя старонкі яго біяграфіі. Старонка першая — вучоба ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Захапленне мастацтвам слова выявілася ўжо ў той час, які папярэднічаў дзвюм рэвалюцыям і грамадзянскай вайне. Пісаць пачаў тамсама, на рускай мове. Вядома, пра пакутны лёс народа-працаўніка. Несумненна, пад уплывам нацыянальнага адраджэння, якое пачало набіраць разгон. Да дэбюту на беларускай мове — верш «Наш родны край», выдрукаваны газетай «Наша ніва» 14 верасня 1906 года, — заставалася чатыры гады. Менавіта семінарыя, падобна Царска-сельскаму ліцэю яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі, — сталася цэнтрам падрыхтоўкі сумленных і гордых людзей, змагароў за справядлівасць, братэрства, святло і дабро. Сын селяніна, сейбіта і аратага, Канстанцін Міцкевіч у Нясвіжы быў падрыхтаваны маральна, ідэалагічна, эстэтычна да выканання місіі народнага заступніка, стаўся прыхільнікам праўды. Старонка другая — праца настаўнікам у глухіх палескіх вёсачках Люсіна і Пінкавічы роўна па тры гады, да 1906-га ўключна, да той пары, калі быў арышт за арганізацыю падпольнага настаўніцкага з'езду, а затым — зняволенне, па іроніі лёсу, таксама трохгадовае (1908—1911) у мінскім астрозе. Абстрактныя ідэалы (такія, як і ў Пушкіна, Лермантава, Тараса Шаўчэнкі, нават Янкі Купалы), выхаваныя педагагічнай семінарыяй, удакладняліся, папраўляліся жыццём: захацелася заступіцца (і заступіўся!) за сялян, дапамагчы ім пераадолець зацьменне маральнае, звыклае адчуванне сваей ніжэйшасці перад панамі і панічамі, чуццё трагедыйнай наканаванасці быць рабамі, а не гаспадарамі жыцця. За народ заступіўся смела, мужна, за права тварыць дабро «прыніжаным і пакрыўджаным», калі скарыстаць словы нашага земляка, класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага. Не пабаяўся памяняць аднаго бога (цар) на другога (народ-працаўнік), адны ідэалы — абстрактнага патрыятызму на другія — канкрэтнага змагання за свабоду «пагарджаных век». Так жыццё адкарэкціравала абстрактны гуманізм Коласа-семінарыста, наблізіла яго да тых, каго пакінуў на час вучобы, ад каго адарваўся на момант, каб вярнуцца праз некаторы час у новай якасці.
Так мы прыходзім да вываду, што Якуб Колас у дарэвалюцыйны час вырастав з абстрактнага гуманізму да дэмакратычных поглядаў, ідзе ў працоўны народ і затым — за краты, у турму яго свядомым заступнікам. Іншая справа, ці стаў ён у той перыяд жыцця рэвалюцыянерам. Калі скарыстаць матэрыял трылогіі «На ростанях», прыгадаць асобныя сцэны, эпізоды, дыялогі з раманаў, дык адказ на пастаўленае пытанне ўяўляецца наступным. Да рэвалюцыі Колас, як і яго герой Лабановіч, не стаў рэвалюцыянерам. Бо не цешылі і палохалі яго рэзкія водгукі і разбуральныя планы Галубовіча, не да канца разумеў малады настаўнік апантанасць і асляпёнасць ідэаламі помсты, узброенай барацьбы, якімі жыла Вольга Андросава. Колас і яго герой асуджалі рэвалюцыю як крывавы шлях усталявання праўды і справядлівасці на зямлі. Пазіцыя іх у многім заставалася пазіцыяй праўдашукальнікаў, блізкіх да талстоўцаў па поглядах, прыхільнікаў рашэння вострых сацыяльных праблем мірным шляхам. У далейшым гісторыя вызваленчага руху ў 20 стагоддзі пацвердзіла, што падобны шлях можа быць паспяхова выкарыстаны і дасць значна багацейшы плён. А рэвалюцыйны шлях, прапанаваны бальшавікамі ў Расіі, прынёс народам былой царскай імперыі незлічоныя ахвяры і страты. Шлях Коласа — гэта шлях талерантна настроенага да грамадскіх і сацыяльных праблем чалавека. Талерантнасць падобнага тыпу застанецца з ім і далей, калі наступяць іншыя часы.
У дарэвалюцыйны час Якуб Колас маліўся таму ж богу, што і Янка Купала, — народу. I вось народ у Кастрычніку перамог. Каму цяпер трэба было маліцца? Вядома, яму, народу. I пісьменнік па магчымасці робіць гэта. Ён амаль штодня ходзіць у Мінскі педтэхнікум чытаць лекцыі і весці заняткі, прытым не толькі па мове і літаратуры, а 1 па методыцы іх выкладання. Настаўніца нам гаварыла, што ўвогуле Колас з'яўляецца аўтарам першай на Беларусі «Методыкі выкладання беларускай мовы», што яшчэ да рэвалюцыі ён выдаў «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Хіба гэта не сапраўдны подзвіг пісьменніка і адначасова педагога? Лепш было пісаць адны мастацкія творы, фантазіраваць, летуценіць разам з выдуманымі героямі, прыдумляць жыццепадобныя сюжэты. А Колас не забываўся вучыць дзяцей Беларусі, выводзіць іх у людзі, так, як некалі вывелі ў людзі яго самога старэйшыя настаўнікі. Ведаю таксама, што свайму богу — народу маліўся Якуб Колас і тады, калі чытаў лекцыі выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў Слуцку: некалькі гадоў выязджаў туды, ахвяраваў вольнымі гадзінамі, траціў здароўе на пераезды. Уяўляю, як радасна, з шчырымі усмешкамі, добразычліва сустракалі яго слухачы, як дзяліліся думкамі пра слоўнае мастацтва з жывым геніем. Як хацелася б быць сярод іх! I яшчэ недзе вычытала (здаецца, у часопісе «Полымя» друкаваўся матэрыял), што класіку нашай літаратуры прыпісвалі ўдзел у дзейнасці настаўніка са Случчыны Лістапада — змагара супроць таталітарнай формы праўлення, за нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Настаўнікі трывожыліся з гэтай нагоды і ўсяляк аберагалі свайго куміра ад арышту ўжо ў савецкі час.
А ці маліўся Якуб Колас новай уладзе, што абвясціла сябе народнай? Ці прыслугоўваў ён сваёй творчасцю утапічным ідэалам абстрактнага сталінскага сацыялізму?
Тут усё больш складана, чым пра гэта напісана ў школьных падручніках і артыкулах пра песняра. На першы погляд, у савецкі час мастак неаглядна давярае ўсяму, што рабілася ў краіне, не заўважае адмоўнага, не перажьівае за пакутнікаў-гаспадароў, якіх сілаю заганяюць пацяробы ды карызны ў калгасы, за невінаватых людзей, высланых за любоў да Беларусі на Поўнач, у Сібір, кінутых за краты. Знешне і творы піша ідэальныя: пра Сцепку і Алёнку, якім савецкая ўлада адкрыла шлях да навукі, адукацыі, працы на фабрыках і заводах (аповесць «На прасторах жыцця»), пра дзеда Талаша — выдатнага партызана, які толькі пра адно і думае, як страшней і бязлітасней адпомсціць палякам, што адбіраюць у яго стажок так цяжка нарыхтаванага сена (аповесць «Дрыгва»), і публіцыстычныя артыкулы піша пра перамогу сацыялізму на ўсіх франтах. Ды гэта толькі на першы погляд. А калі ўважліва прыгледзецца, учытацца ў радкі гэтых увогуле ідылічных твораў і многіх іншых (мы ж не можам скідаць з рахунку завершаныя ў савецкі час паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», трылогію «На ростанях», балючы роспавед пра непатрэбныя, нейкія недарэчныя ахвяры грамадзянскай вайны — старую, бездапаможную пані, ні ў чым не вінаватага ні перад якой уладай, бязлітасна расстралянага студэнта — у апавяданні «Крывавы вір»), дык адразу відаць, што і ў гэтых творах пісьменнік моліцца адзінаму богу — народу, што ён рады і за маладых, і за старых людзей, спачувае іх памкненням да свабоды.
Якуб Колас не быў чыста кан'юнктурным пісьменнікам у савецкі час, які толькі і чакае моманту, каб адгукнуцца на чарговыя партыйныя і ўрадавыя пастановы. Ён, несумненна, верыў у сацыялістычныя ідэі, у гуманізм камуністычнага ладу жыцця. Аднак не прымаў іх дэфармаванасці, змагаўся за чысціню гуманістычных ідэалаў. Сын складанага і супярэчлівага часу, Колас у «Казках жыцця», якія пісаліся амаль да самай смерці,у «Новай зямлі», «Сымоне-музыку», трылогіі «На ростанях» пераадолеў яго ўплыў, узняўся над лозунгамі і дэкларацыямі і ўхваліў вечныя ідэалы чалавечых узаемаадносін, вечную, непарушную прыгажосць. Калі чытаеш названыя творы, ствараецца ўражанне, што пясняр жыве і зараз, што ён толькі сёння напісаў усё гэта, што іншае — між іншым, па заказе розуму, а не сэрца.
А сэрца, яго вялікае сэрца падказвала іншае — клікала на подзвіг духу, да высокага-высокага неба, да жыццягарэння, узрушанага і смелага. Такога, пра якое ён хораша сказаў у казцы-алегорыі, прытчы «Што лепей?», якая датуецца 1917 годам. Урывак з яе запомніўся: «А як табе здаецца, Хвоя, — спытаў вецер, — што лепей: пражыць свой век ціха, спакойна, не пазнаўшы, як міла жыццё, ці пазнаць яго хараство і вартасць цаной вялікага няшчасця?». Жыццё самога пісьменніка было нялёгкім. Праз трагедыю зняволення на 26-м годзе вымушаны быў прайсці народны інтэлігент. I прайшоў. Галавы не схіліў. Не скарыўся. Застаўся сумленным і шчырым. А мог пасля турмы стаць злосным на ўвесь свет і помслівым. Не стаў. Гонар чалавечы не страціў, вырас да прызнанага ўсімі, найталенавіцейшага мастака. А што мы ведаем пра яго турэмшчыкаў? Ці запісаныя іх імёны ў гісторыю нашай краіны? Калі і запісаныя, то толькі ў сувязі з тым, што гэтыя людзі былі канваірамі, вартаўнікамі неўміручага, слаўнага нашага дзядзькі Якуба. Прайшоў праз вайну. Яшчэ імперыялістычную. Праз нялёгкае, цяжкое настаўніцтва за межамі роднага краю, акупіраванага чужынцамі. Божа, колькі нястач і бяды выпала на яго долю! А затым была Вялікая Айчынная вайна, смерць сына Юркі. Далёкі Ташкент, дзе многа-многа чужых людзей, кожны з якіх дбаў болей пра сябе, чым пра другіх. Пры ўсіх магчымых варыянтах Колас быў у Сярэдняй Азіі на чужыне. I адзінокі. Трэба было і гэта пераадолець, перажыць! А вестка пра смерць Янкі Купалы, якога так любіў! Праз сапраўднае пекла прайшоў мастак. Адбылося ачышчэнне трагедыяй. Узлёт. Паднаў і ён хараство і вартасць жыцця «цаной вялікага няшчасця», пра што так хораша напісаў у працытаванай намі казцы.
А яшчэ я вельмі цаню Якуба Коласа за тое, што ён не скараўся ніколі ўладарнай сіле, не дагаджаў дзяржаўнай палітыцы, стараўся быць незалежным. Цяжка было ў часы таталітарызму заставацца такім, але ён — мог. Як пра тое сведчаць яго творы агульначалавечага зместу.