Прага гармоніі: пра паэму Якуба Коласа «Новая зямля»
Я захапленнем чытаю і перачытваю асобныя раздзелы і ўрыўкі з пэамы «Новая зямля». Ведаю, што ў яе аснове ляжаць факты з жыцця самога выдатнага пісьменніка, яго родных і блізкіх, а бытавыя і пейзажныя замалёўкі спісаны з родных мясцін — вёскі Мікалаеўшчыныы, засценка Альбуць, з бруістага Нёмана, выносных хвойных лясоў, што і сёння ўпрыгожваюць малую радзіму паэта— Стаўбцоўшчыну. Не магу без хвалявання чытаць пачатак паэмы, які нарадзіўся ў Мінскай турме, у змрочнай задушлівай камеры з вузкімі, падобнымі на байніцы ў старадаўніх вежах, да таго ж закратаванымі акенцамі. Відаць, вельмі хацелася маладому настаўніку, паэту вырвацца на волю, думкі яго імкнуліся да наднёманскіх лугоў і лясоў, да закратнай невыказнай словам прыгажосці. Так напісалася — «невыказнай», а затым падумалася:«А хіба вось гэтыя радкі з першага раздзела “Леснікова псаада" не сведчаць пра ўсёмагутнасць Коласавага слова?»
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькае ложа
I елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.
Сваю любоў да ўсяго жывога (а нежывога для паэта не было ў свеце, бо ўсё ў яго дыхала, думала, перажывала, хвалявалася) дзядзька Якуб, як яго ветліва называлі ўсе, хто яго ведаў, не хаваў, не зацяняў бядой-горам. Яна выбруйваецца на паверхню ў кожным радку твора, у мілагучных, светлых эпітэтах: «бераг родны», «Нёман срэбра-водны», «зялёны луг» «абрусам пышным і шырокім // Абапал Нёмна рассцілаўся»; «Эх, луг шырокі! Як жывы ты»; «А елкі... // Таемна з хвоямі шапталісь. // Заўсёды смутныя, бы ўдовы...» Можна доўжыць і доўжыць прыклады, якія сведчаць пра тое, што Якубу Коласу прырода ўяўляецца жывой істотай, верхам гармоніі і прыгажосці. Прывяду яшчэ радкіз другага раздзела паэмы — «Раніца ў нядзельку»:
Было так ціха ўсё ў прыродзе!
Ўгары над хвойнікам зялёным
Снуюцца пчолкі з ціхім звонам,
Кузуркі розныя і мушкі Свае спраўляюць гулі-іушкі.
А на прагалінках на голых Гулянне конікаў вясёлых,
І толькі ступіш там нагою —
Так і заскачуць прад табою,
Вось так і пырснуць у падзем’е,
Як бы сявец той сыпне зерне...
3 не меншай любоўю паказваў паэт і карціны звычайнага (Іначай пра яго гавораць — побытавага ) жыцця. У другім раздзеле — гэта хатняя сцэна пра тоё, як маці святоннай раніцай пякла блінцы. «спадзіну наздраватыя», «угору пышна, пухла» ўзнятыя, якіх так чакалі дзеці:
А дзеці іх даўно сачылі
I на ляту блінцы лавілі,
Заядла мазалі іх здорам.
Нават цеста, як жывая істота, калі лілося ў патэльні, піша Якуб Колас, «давала піск... кароткі». А тым больш ажывала ўсё наваколле калі прыгравала сонейка вясною і раўкі, рачулкі «дружна балбаталі» і «на дрэве покаўка таўшчала, // Ў сабе лісточак далікатны, // Пахучы, свежанькі, прыўдатны // На добрым сонцы гадавала», і «старыя хвоі і яліны» «глядзелі хораша, любоўна» на сваіх патомкаў (раздел «Каля зямлянкі»).
Жыццё паўстае ў паэме гарманічным і светлым. Святло перамагае цемру нават у тых раздзелах, дзе даводзіцца цяжка і лесніку Міхалу і яго брату дзядзьку Антосю. Першы не можа прымірыцца з тым, што на свеце яшчэ жывуць такія людзі (і нават кіруюць іншымі), як новя падлоўчы Ракоўскі:
I праўда, пан быў злы, паганы,
I звераваты, надзіманы,
І мух не мала меў у носе...
Пры першым спатканні з Міхалам ён зрабіўся, «як слуп», і не зважаў на чалавека, глядзеў на яго, «бы воўк той». Якая выдатная характарыстыка нелюдзя!
Другі - дзядзька Антось — у раздзелах «Па дарозе ў Вільню», «У Вільні» і «На замкавай гары» ніяк не можа супакоіцца, гледзячы на тое, як у зямельным банку сядзяць пісцы, «як гною кучкі», «трашчаць, як конікі на сене // Ці тыя шашалі ў палене», і не звяртаюць увагі на наведнальнікаў, асабліва калі тыя апраненыя ў сярмягі. Запамінаецца параўнанне аднаго з іх, які бурчыць нешта сярдзіта, «як той япрук каля карыта». Не можа даўмецца дзядзька Антось, што робяць гарадскія жыхары — такія «таўшчэразныя, пузатыя», што, як думаецца дзядзьку, «можна з’есці булку, // Каб абысці гэту качулку»; і далей ідуць радкі, якія так хочацца працытаваць:
I выступаюць такім тузам,
Ідуць, не бачаць ног за пузам,
Аж дол каменны чуць не гнецца,
Як студзень, карк яго трасецца.
Хоць гэтыя раздзелы разам з апошнім — «Смерць Міхала» — уносяць у паэму нешта трагедыйнае, змрочнае, сведчаць пра непарадкі ў жыцці, усё роўна паэма пакідае ўражанне твора, у якім перамагае дабро і святло.
Вось за гэту веру ў перамогу светлага пачатку над змрочным, за тое, што ў ёй паэтызуюцца нават перакосы і хібы жыцця, нельга не любіць паэму. Трэба верыць у перамогу Дабра! Думаецца, менавіта гэтую ідэю і хацеў выказаць (і выказаў!) Якуб Колас:
А новы дзень, даўно жаданы,
Ўжо сыпле багру на курганы,
I стрэлы — косы залатыя
На ўзгоркі падаюць крутыя.
А хмаркі ў скарбах златалітых,
Ў шаўках, агністых аксамітах,
То паасобку, то гурткамі,
То залатымі ланцужкамі Усмешкі кідаюць шчасліва, —
I ім хацелася, відаць,
Святы вялікаднік вітаць.