«Вер, брат, — жыцце залатое будзе ў нашай старане»: пра лірыку Якуба Коласа
Якуб Колас быў вялікім мастаком слова, як і Янка Купала. На маю думку, нават больш шматгранным, бо пісаў не толькі лірычныя творы і паэмы, але і празаічныя творы — трылогію «На ростанях», аповесць «На прасторах жыцця», алегарычныя «казкі жыцця» і рэалістычныя апавяданні. Акрамя гэтага, ён — аўтар чытанкі для дзяцёй беларусаў, шматлікіх артыкулаў пра лёс мастацтва, на гістарычную тэматыку. Аднак сярод вялікай колькасці твораў не згубілася і яго лірыка.
Паэзія Янкі Купалы «трымаецца» на разгортванні перажывання малюнкаў прыроды, побыту у многіх творах паэта няма ці мала. У Коласа ж пераважаюць вершы — малюнкі прыроды, побыту, сцэны жыцця. Яны таксама эмацыянальныя, страсныя, але часцей за усе гарманічныя, заканчваюцца аптымістычнымі вывадамі. Як, напрыклад верш «Не бядуй»:
Дымам пойдзе ўсё ліхое,
Ўсё, што душыць нас і гне.
Вер,,брат,— жыцце залатое Будзе ў нашай старане.
Да гэтага аптымістычнага вываду ен вядзё нас, абвяргаючы адно за адным нярадасныя, сумным факты і з’явы прыроды, жыцця, быццам нанізваючы іх на стрыжань галоўнай думкі: усё нядобрае, халоднае, змрочнаё згіне. Амаль кожнае чатырохрадкоўё ў сувязі з такой устаноўкай аўтара пачынаецца адным і тым жа дзеясловам «не бядуй» і ўтрымліваё ў сабе менавіта тое, што пярэчыць аўтарскаму разуменню пра рух жыцця да прасвятлення: «Не бядуй», што «сонца нізка» «прыходзіць нудны дзень» (трапны эпітэт!), што набліжаецца восень і «на дол кладзецца цень», што «снег халодны» хутка скрые ад вачэй зямлю, што цяжка жыць «у вечцай цемнаце», гнаным доляй, бядой. перадапошняй, пятай страфе з’яўляюцца самыя страшныя рамантычныя вобразы-сімвалы, якімі паэт акрэслівае сваю пазіцыю абаронцы роднага краю ад магчымых трагедый і зла, хмары закрываюць сонца, начныя пажары заліваюць неба:
Не бядуй, што звіслі хмары,
Штб нам сонца не відаць,
Не бядуй, што ўноч пажары Сталі неба заліваць...
Верш гэты — пра боль роднай старонкі і паэта, але пра боль, які перарастае ў надзею і веру ў справядлівасць і лепшую долю. Гора не засланіла ад вачэй паэта ўвесь свет. Ён бачыць не толькі змрочныя, але светлыя фарбы ў ім. I захапляецца імі. I такіх. твораў значна больш, чым у Янкі Купалы (верш «Жняя», наэма «Яна і я» і некаторыя іншыя). Асабліва выразна гуманістычная пазіцыя Якуба Коласа выяўляецці ў яго пейзажнай лірыцы. У вершы «Першы гром» па-майстэрску перадаюцца гукі грому, паказваецца, як ажывае прырода вясной. Гром паўстае з радкоў твора як жывая істота, мае свой «голас моцы», смяецца «між гор», яго гоман далёкі выклікае ў прыродзе і сэрцы аўтара твора «водгук вясёлы і шум». Якуб Колас захапляецца раскатамі грому, які ціха і важна «пракаціўся» ўгары, у якім «чуецца воля», «радасць зямлі», «моц і прастор». Заканчваючы характарыстыку гэтай з’явы, Якуб Колас называе гром магутным.
Асабліва ўражвае тое, што ў вершы паэт стварае гукавую карціну: гром літаральна раскатваецца, перакочваецца ў шырокім прасторы, Іракоча і «мякчэе», «лагаднее». Паспрабуем намаляваць схему чаргавання галосных гукаў у першай страфе і па ёй даведаемся, як удалося майстру стварыць гукавую сімфонію першага працяжнага, дрыготкага; моцнага грому:
о — а — а — о — ы — і — а — і — а — а
о— а — а — і — я — а — ы
у — а — а — а — я — о — у — а — я — а
е — а — у — у — я — а — ы
Як відаць са схемы, пераважае гук [а] (19 з 34). Ён нібы падмацоўваецца чатырма гукамі [о]. У шасці выпадках гучыць гук [і] (варыянт — [ы]), у чатырох — [у], і толькі ў адным — [э] (літара е). Значыцца, гукі [а], [о], [у], і ([ы]) ствараюць у цэлым эфект працяглага — на адной высокай хвалі — гучання першага грому. Эфект раскацістасці (грамыхання) перадаецца алітарыруючым гукам [р] (24 разы выкарыстаны ў творы), калі ж раскат паслабляецца і лагаднее, спакайнее, — плаўным, мяккім гукам [л] (выкарыстаны 20 разоў), а іх 6 — у другім чатырохрадкоўі. Не выпадкова пасля «ракочучага» першага катрэна ідзе другі - мілагучны: паэт перадае кульмінацыю і развязку, затуханне з’явы. Як бывае на самай справе, рэальна пры навальніцы. Эфект працяглага нарастання і раскату грому перадаецца і чаргаваннем доўгіх, чатырохстопных (няцотныя) і карацейшых, трохстопных (цотныя) радкоў у катрэнах.
Верш Якуба Коласа «Першы гром», як і многія іншыя творы, уражвае мяне сваёй мілагучнасцю і маляўнічасцю. Паэзію яго мы бачым у фарбах (пераважна — у светлых), чуем у гуках (часцей — у радасных). Прывяду ў пацвярджэнне сваіх слоў на заканчэнне ўрывак (пачатак) з твора паэта — мастака і музыкі «Перад навальніцай»:
Стаў чырван месяц круглаліцы,
I зоркі боязна дрыжаць,
А там крыжуюцца зарніцы,
Бы косяць неба-сенажаць.
Бурліць крыніца агнявая,
Бы нейкі грознывіхар-вір,
I бляскі-іскры разлівае,
Як залаты агністы жвір.