Народ ў трылогii Якуба Коласа "На ростанях" (2)
Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогiя Я.Коласа "На ростанях". Гэта першы буйны твор нацыянальнай прозы, у якiм адлюстравана жыцце беларускага народа i iнтэлегенцыi на пачатку ХХ ст. Аўтар праз маляўнiцыя бытавыя сцэны, народныя легенды i веданнi, праз пiсаннi народных абрадаў i рэлiгiйных свят стварае шырокую карцiну народнага жыцця.
Галерэя героя ў трылогii даволi разнастайная. Тут чулая на чужое гора, спагадлiвая школьная старожка бабка Мар'я. I сяляне дзед Мiколым, дзядзька Марцiн, бязручка Цiмох Жыга. I нязломны праўдашукальнiк Аксен Каль, якi яшчэ не зусiм добра ведае шляхi барацьбы i верыць у добрага цара.
Стагоддзi ўсерднага прыгнячэння паклалi адбiтак на стан духоўнага развiцця працоўных мас. Ствараецца ўражанне, нiбы сацыяльна-гiстарычны i культурны прагрэс чалавецтва абыiнуў Цельшына. Каля кожнай хаты ляжаць кучы бярвення, але нiкому не прыйдзiць у галаву пакласцi супраць сваей хаты кладкi. Вясной i восенню людзi тапiлiся ў гразi.
Цельшынцы нiчым, акрамя сваiх штодзенных патрэб, не цiкавiлiся. Калi настаўнiк запрасiў iх паўтарыць лекцыю, то аказалася, што дзяўчаты больш звярталi ўвагу на сваiх кавалераў, а старыя палешукi, хоць i слухалi, не той, то другi выроха расчынкi сквiцы i падзякалi.
Паказ ценявых бакоў у жыццi сялянства служыць асуджэннем ладу царскай Расii. У прыватным пiсьменнiк бачыць агульнае, у цемнаце i бескультур'i жыхароў палескай вескi, агульны гiстарычны лес беларускага народа, якога давялi да такога становiшча, бяспраўе перад любым чыноўнiкам, жорсткi нацыянальны ўцiск. Але Я.Колас не абведаваўся толькi ў гэтым. Ен быў глубокi i ўдумлiвы даследчык рэчаiстасцi. Для яго важна было раскрыць унутраныя патанцыяльныя магчымасцi народа, паказаць яго ў гiстарычнай дынамiцы, у працэссе усведамлення свайго становiшча i сваей ролi ў грамадскiм жыццi. Такiм чынам пiсьменнiк акцэнтуе ўвагу чытача не на розных этапах развiцця самасвядомасцi працаўнiкоў у вескi, а паказвае iх з iншага боку, адкрывае той багаты ўнутраны свет, якi не кожнаму кiдаецца ў вочы, якi пры адпаведных гiстарычных абставiнах выявiцца ва усей магутнай сiле.