Паказ духоўнага багацця працоўнага чалавека ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" (2)
Мiхал i Антось - героi "Новай зямлi" - вобразы, якiх да Коласа яшчэ не ведала беларуская лiтаратура. Селянiн намаляваны беларускiм паэтам, паўстае ва ўсей духоўнай велiчы i прыгожасцi , ён не раб, не "забiты канчаткова", паводле выказвання Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе "Прыгоствы свету" (Купала), усе найвялiкшыя маральныя дабрачыннасцi.
Паступiць на службу да вядомага магната i землеўласнiка князя Радзiвiла Мiхала змусiла нястача i беднасць.
Мiхал - натура па-сялянску цэльная, здаровая. Ен як бы створаны жыць "правiльна". Ен умее i любiць працаваць, шануе сям'ю, хоча, каб i дзецi яго былi сумленнымi i працавiтымi.
Мiхал выхаваны ў асяроддзi, дзе праца - неабходнасць жыцця. Ен проста не можа працаваць абыяк. Таму з выключнай добрасумленнасцю ен ставiцца i да сваей "сабачай" службы.
Мiхал прагна, настойлiва шукае вызвалення з-пад панскай улады, iменна таму зямля i паўстае перад iм у такiм прывабным выглядзе. Ен чалавек працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук.
Мара Мiхала аб зямлi - гэта не мара кулака, лiхвяра, якi гатовы скруцiць у бараноў, рог суседзяў, вяскоўцаў, абы толькi пабудаваць уласны дабрабыт.
Ен, вядома, мог бы выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму ў галаву. Мiхал - увасабленне розуму, дасцiпласцi, сумлення чалавека працы.
Перад намi паўстае чалавек разважлiвы, спакойны, крыху замкнуты ў самiм сабе. Iм рэдка апаноўвае гнеў, хоць у гневе ен нястрыманы (варта ўспомнiць сцэну з "Начаткамi"). Ен "гаспадар" i таму даволi сурова ставiцца да дзяцей, не даруючы iм нiякiх правiннасцей, ляноты, нядбайства.
Жыве ў душы спрадвечнага хлебароба, селянiна, якi воляй абставiн зрабiуся "службоўцам", чалавечая пяшчота, замiлаванасць, цеплыня. Праяўляецца яна, праўда, скупа, не на людзях i нават не да людзей. Вось Мiхал вяртаецца "з абходу", любуецца "ярыною i жытамi", вельмi выразна выяўляючы схаваную, стосную мяккасць сваей натуры. Мы ведаем Мiхала разважлiвым, стрыманым, панурым з выгляду чалавекам. На гэтым, бадай, i канчаецца iндывiдуальная характарыстыка героя. Але з якой упартай настойлiвасцю песцiць ляснiк думку аб набыццi ўласнай зямлi, аб вызваленнi з-пад панскага прымусу.