Паэма Якуба Коласа "Новая зямля"- энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час (2)
Па шырынi тэматыкi, па багаццю жыццёвага зместу "Новая зямля” не мае сабе роўных у белар. лiтаратуры. Гэта вялiкi эпiчны твор аб гiстарычным лёсе сялянства, аб яго шляхах-дарогах да шчасця i волi. У паэме шматгранна адлюстравана жыцце народа, яго праца, побыт, псiхалогiя, асаблiвасцi нацыянальнага характару, мова, прырода роднага краю. Тут глыбока i праўдзiва выяўлены мары i жаданнi працоўных мас белар. вескi. Таму "Новую зямлю” справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця белар. сялянства канца ХIХ стаг. Галоўнае ў паэме - пошукi зямлi i волi. Гэта тэма вызначае асноўны змест паэмы. Коласавы героi жывуць у няволi, церпяць прыгнет i таму самае дарагое, самае моцнае iх жаданне -- свабода. Мiхал, Антось, Ганна - людзi простыя, малыя, але па-свойму "удалыя". Яны паказаны ў паэме шчырымi, рухлiвымi працаўнiкамi, свабодалюбамi. Гэта сапраўдныя народныя характары, носьбiты працоўнай народнай маралi. У iх жыццевым вопыце выяўляецца лес народа i разам з тым гiсторыя iх iндывiдуальнага жыцця.