Асноўныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Я.Коласа. Тэма роднага краю ў яго паэзii (2)
Дарэвалюцыйная творчасць Я.Коласа - гэта прадаўжэнне дэмакратычных традыцый беларускай лiтаратуры мiнулай эпохi. Падобна Ф.Багушэвiчу, Я.Колас маляваў змрочную, прасякнутую сумам i жальбой карцiну жыцця зняважанага i зняволенага мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у 1906 г. i ў пазнейшых творах "Веска", "Наша сяло", "Ворагам" створана праўдзiвая карцiна старой жабрацкай Беларусi. Паэт заклiкае бедны народ не гнуцца перад багатымi, не спадзявацца на iх дапамогу, а самому быць кавалем уласнага шчасця.
Галоўным героем дарэвалюцыйнай паэзii Я.Коласа з'яўляецца чалавек працы, вольналюбiвы "мужык", якi не хоча мiрыцца з iснуючым ладам, не хоча больш цярпець i пакарацца. Ен хоча карыстацца пленам сваей працы, хоча жыць па-чалавечы. У вершы "Мужык", напiсаным у турме, Колас не толькi расказвае пра цяжкае жыцце беларуса-працаўнiка, але i заклiкае яго да барацьбы за лепшую долю.
Паэзiя Я.Коласа была паэзiяй тугi i смутку. Невыпадкова свой першы зборнiк вершаў паэт назваў "Песнi жальбы" (1910). У iм многа лiрычных, шчырых вершаў пра бацькоўшчыну, пра "забыты багам край". У вершы "Родныя вобразы" Я.Колас звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з пытаннем-роздумам якая сiла прываблiвае яго да бацькоўскай зямлi, чаму напаўняецца яго сэрдца смуткам i радасцю:
Вобразы мiлыя роднага краю,
Смутак i радасць мая!
Што мае сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам мае ўзгорачкi роднага поля,
Рэчкi, курганы, лясы,
Поўныя смутку i жальбы нядолi,
Поўныя сумнай красы?
Цудоўныя беларускiя мясцiны выклiкаюць у паэта не толькi радасць i замiлаванне, але i сум. У гомане спелай нiвы, шчаслiвым шуме-гудзе высокага лесу, у цiхай жальбе палеў паэт чуе "песнi цягучыя, песнi пакутныя" простых людзей працы. Яго сэрца балiць за прыгнечаны народ, зняволеную Радзiму.
Тужлiвы боль чуецца ў радках вершаў Я.Коласа пра родную старонку, пра жыцце вескi i яе людзей. Сiротлiва выглядаюць скрыўленыя хаткi, сумныя вербы, могiлкi з пахiленымi крыжамi, вузкiя крывыя сцежкi:
Край мой родны, бедна поле!
Ты глядiш, як сiрата.
Сумны ты як наша доля.