Вобраз Міхала ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля"
Галоўны герой паэмы «Новая аямля» — Міхал. Беззямелле і галеча прымушаюць яго «вандраваць* у жыцці: «хадзіў на сплаў ён, на віціны, разоў са два хадзіў у Прусы», а пасля наняўся лесніком да князя Радзівіла. Міхал працуе не шкадуючы сіл, здароўя. Ён ахоўвае лес, даглядае статак, «правіць» сенакосы, «ставіць» рабочых, выконвае шматлікія загады і даручэнні пана ляснічага. У працы ён знаходзіць задавальненне, верыць у яе як аснову жыцця і дабрабыту, спадзяецца сваімі рукамі здабыць сваё шчасце. Дзякуючы руплівай і стараннай працы, неабжытыя і занядбалыя куткі, у якіх апынаецца герой паэмы, становяцца ўтульнымі і квітнеючымі:
Міхал — чалавек клапатлівы, спагадлівы. Ён верны муж і патрабавальны бацька. Шчыра любячы дзяцей, ён сур'ёзна ставіцца да іх. Наймаючы «дарэктара», Міхал спадзяецца: «а вось мо' з меншых што і будзе, няхай яны ўжо йдуць у людзі». Герой твора чула адносіцца да брата Антося і разам з ім любіць пажартаваць, павесяліцца, падзяліцца земляробчай мудрасцю.
Працуючы ў Радзівіла, Міхал сутыкаецца з жорсткімі і няўмольнымі законамі, якім трэба падпарадкоўвацца працоўнаму чалавеку. Служба ставіць яго ў поўную залежнасць ад волі пана ляснічага. Прыгнёт, знявага, прыніжэнне, лаянка, пагрозы, варожыя адносіны сялян — усё гзта цяжкім грузам кладзецца на душу Міхала. Героя не задавальняюць умовы жыцця і працы, і ён шукае выйсця з цяжкага паднявольнага становішча.
Вызваліцца з-пад улады пана, стаць свабодным, на думку Міхала, можна шляхам набыцця зямлі:
Думка аб эямлі свяціла Міхалу «зоркай яснай» у самыя змрочныя дні, надаючы сэнс яго жыццю. Зямля ва ўяўленні Міхала — «аснова ўсёй айчыне», надзея на вызваленне «з няволі цяжкай, з паланення», «промеаь волі і свабоды». Стаць гаспадаром на сваёй зямлі — значыць стаць распарадчыкам свайго лёсу:
Мара Міхала аб зямлі высакародная, узвышаная. Гэта не дробнаўласніцкі разлік (як раней лічылася ў літаратурнай крытыцы), а спроба духоўнага разняволення, самасцвярджэння асобы. Зямля павінна належаць таму, хто на ёй працуе. Галоўны герой хоча быць гаспадаром на сваёй зямлі. I калі б так стала, Міхал здабыў бы свабоду, незалежнасць, дабрабыт, адчуў бы асалоду вольнай працы. Але мара аб набыцці зямлі аказалася неажыццявімай, ілюзорнай. Міхал памірае з надзеяй, што Антось прадоўжыць пачатую ім справу:
Лёс Міхала з сённяшняга пункту гледжання ўспрымаецца з болем і трывогай. Я. Колас нібы прадчуваў трагічнасць шляху беларускага селяніна да сваёй зямлі. I рэальнае жыццё паказала, што справа Міхала не магла быць прадоўжана. Масавая калектывізацыя канца 20-х — пачатку 30-х гг., якая нібы ратавала селяніна ад беднасці і забяспечвала шчаслівую будучыню, разбурыла сялянскія ідэалы і тым самым пацвердзіла марнасць шляху Міхала (і ўсяго сялянства) да зямлі. Мара Міхала аб уласнай зямлі ў паэме становіцца бяскрылай, пераўтвараецца ў ідэю без будучыні.
Паэма Я. Коласа «Новая зямля», напісаная даўно, гучыць надзённа і сёння. Яна вучыць паважаць працу хлебароба, якая з'яўляецца не толькі крыніцай дабрабыту, але і асновай фарміравання вышэйшых маральных норм і якасцей чалавека.