"Без віны вінаваты" - вобраз Сымона
Доля быць вінаватым без віны выпала на Сымона, героя паэмы “Сымон-музыка”. Ён мала ад каго бачыў добрае да сябе, нават бацькі не любілі яго так, як павінен любіць бацька сваё дзіця. Лёс распарадзіўся далека не ў лепшы бок Сымона. Гэтаму хлопцу прыйшлося пайсці ў свет, стаць жабраком, зневажацца перад такімі людзямі, якія і не ведаюць што такое сумленнасць.
Але што ж здарылася, з-за чаго вясковаму хлопцу прыйшлося вытрымаць столькі пакут? Можа яму здарыласястаць сіратой? А можа ён проста захацеў пабачыць белы свет? На жаль ці к радасці, прычынай бадзяннясталі некалькі баранаў. Справа ў тым, што калі Сымон пасвіў статак бацькоўскіх авечак, раптам падкраўся воўк і зарэзаў некалькі баранаў. Пры ўсім жаданні Сымон нічога не змог бы зрабіць голымі рукамі галоднаму драпежніку. Калі хлопец вярнуўся дадому з астаткам, яго ніхто не супакоіў, а наадварот, гаварылі, што зараз яму дастанецца ад бацькі, а бацька ягоны ў сваю чаргу, доўга не ваджаючыся сказаў, дакладней крыкнуў:
- Вон адгэтуль, каб и сморду
Мне твайго тут не было!
Ты штодзень мне робиш шкоду,
З-за цябе и на сяло
Паказаць мне брыдка вочы!
Бяры скрыпку, смык и –вон!
Ідзі з дому, куды хочаш-
Больш не сын ты мне, Сымон!
Хіба можа сказаць сапраўдны бацька такое свайму сыну нават у парыве гневу? На працягу ўсей паэмы Сымона панукалі, прымушалі яго працаваць і, наогул, адносіліся да яго, як да жывёлы. А чым ён горш за іншых? Чым іншыя лепш за Сымона?
Але трэба сказаць, што сустракаліся і добрыя людзі на шляху Сымонкі. Так, напрыклад, дзед кірыла пасвіў разам з нашым героем хатнюю жывёлу. Гэта ад Купалы Сымон атрымаў і дудку-весялушку і скрыпку, пры дапамозе якой ён будзе зарабляць сабе на жыццё, гэта ад дзеда Кірыла ён атрымліваў тую любоў, якую Сымон не мог атрымаць дома.
У другой частцы галоўны герой сустракае сям'ю, якая і дала начлег. Дарэчы, у гаспадара гэтай хаты была дачка, якая закахалася ў Сымона, але гэта ўжо другая тэма.
Ну так вось, хто яшчэ стаў сябрам галоўнага героя, дык гэта дзед Даніла. Ён апякаў хлопца ў замку пана, калі той апынуўся там далёка не па свайму жаданню.
Напэўна, дзякуючы гэтым людзям, Сымонка патануў ў брудзе лжывасці і паскудства людзей. Яго не зламіла тое зло, якое можа сядзець у чалавеку.
Наогул, такіх людзей, моцных духам, бывае занадта мала. Калі да чалавека з малай душой адносяцца дурна, то ён становіццаазлобленным, нікаму не давярае. А Сымон, хоць да яго і адносіліся дрэнна, ён застайся, на мой погляд, дабрадушным, даверлівым і чалавечным.
P. S.: Вобраз Сымона застанецца у маім сэрцы надоўга!